Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Жатва - дело общее: хлеборобам Копыльщины на жатве помогают жены, сыновья и дочери

29.07.2025

Вядома, што адзін з галоўных складнікаў паспяховага жніва – кадры. Аб гэтым ішла размова на нядаўняй вялікай селектарнай нарадзе ў Прэзідэнта. У ААТ «Семежава» мы пераканаліся, што такая практыка сапраўды дапамагае вырашыць кадравую праблему, прычым праца занятых часова і гарадской моладзі не менш эфектыўная, чым пастаянных работнікі прадпрыемства.

Лідарамі на ўборцы зараз з’яўляецца сямейны падрад Міхаіла і Алены Кіеня. Муж у звычайны час працуе механізатарам, жонка ж самазанятая: выпякае торцікі, пірожныя, а то хлеб і булачкі, таму звязана са збажыной напрамую, таму што працаваць з прадукцыяй з яе – ужо стала сапраўдным хобі. Гадуе сям’я дзвюх дачок: старэйшая Кацярына закончыла педкаледж у Нясвіжы, а Настачка яшчэ школьніца. Яны зараз з нецярпеннем чакаюць вяртання сваіх родных пасля складанага працоўнага дня.

– Для мяне гэта трэцяе жніво, – расказвае Алена Мікалаеўна. – Дапамагаю мужу ва ўсім.

Заўважаем, як уразаецца ў збожжавы клін яшчэ адна каманда родных людзей. Памочнік камбайнера Таццяна Додзь працуе разам з бацькам Аляксандрам Канстанцінавічам з 19 гадоў, гэта яе сёмае жніво. Сімпатычная далікатная дзяўчына не пасуе. Па прызнанні бацькі, больш дысцыплінаванага памочніка не знайсці, хаця ёй усяго каля 25 гадоў. І па спецыяльнасці Таццяна інжынер-электроншчык, працуе ў Салігорску. Вось такі цікавы летні паварот кар’еры.

Вядома, як і памочнікі з горада, муж і жонка Галіна і Дзмітрый Ражко разлічваюць зарабіць на ўборцы, каб папоўніць сямейны бюджэт. Камбайнер, былы дэсантнік, ужо перасягнуў 15-ае жніво.

– Дэвіз дэсанта «Ніхто, акрамя нас!» вельмі актуальны і на жніве – ну хто, акрамя нас, людзей ад зямлі, прыбярэ хлеб? – усміхаецца Дзмітрый Ражко.

У гаспадарцы ўжо закончылі ўбіраць азімы ячмень, ураджайнасць якога каля 50 ц/га, прыступілі да яравога (ён пакуль дае 56 ц/га).

Для паспяховай уборачнай кампаніі трэба не толькі арганізаваць працу людзей, але і добра іх накарміць. У сувязі з гэтым актыўна працуе сельская сталовая. У ёй – повары вараць, тушаць, смажаць, каб штодня гарачыя абеды адпраўляліся ў палі.

Каля дзевяці-дзесяці гадзін раніцы пачынае свой маршрут па сельскіх дарогах сталовая на колах ААТ «Семежава». Раздатчыца абедаў Вера Маляўка спяшаецца накарміць працаўнікоў гаспадаркі. Наведаць 10–15 палёў у дзень для яе норма, а сёння гэта 92 абеды. Галоўнае, каб ежа заўсёды была гарачай, сытнай, смачнай.

Абед хлебаробаў бедным не назавеш. У дзень, калі давялося пабываць у полі, аграрыі за абедзве шчакі ўпляталі на першае самую папулярную страву сезона – халаднічок з бурачкоў, на другое – рыбу з гарнірам (порцыі, якім можна толькі пазайздросціць), а на закуску – чай і булачку. Абедаюць хлебаробы непадалёк ад уласнай тэхнікі, звычайна седзячы ўсёй кампаніяй у цені адной з машын. Ёсць і прывазныя столікі і стульчыкі, але ж на іх няма часу.

– Кормім з самага пачатку жніва, два разы ў дзень, – адзначыла Вера. – Камбайнеры і вадзіцелі любяць смачна паесці.

– На абед нас могуць такім парадаваць, што і дома не заўсёды прыгатуюць, – дзеліцца падборшчык саломы Ігар Клімовіч. – У меню бываюць не толькі звыклыя катлеты, гуляшы, курыца, але і адбіўныя, галубцы і нават дранікі з мясам, за што мы вельмі ўдзячны.

Паабедаўшы, хлебаробы шчыра дзякавалі работніцы сталовай за смачны абед. Здавалася б, адно слова дзякуй і добразычлівая ўсмешка. Але ці не гэта найвышэйшая падзяка паварам?


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/37834-zhatva-delo-obshchee-khleborobam-kopylshchiny-na-zhatve-pomogayut-zheny-synovya-i-docheri#sigProIda3e3f628be
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей