Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Белорусский Достоевский: рассказываем, как жил писатель Кузьма Чорный

23.06.2025

11 чэрвеня 2025 года адзначалася 125-годдзе з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага.

Яго называюць беларускім Дастаеўскім – з-за складаных філасофскіх і псіхалагічных тэм і глыбокага апускання ва ўнутраны свет персанажаў. Літаратурныя крытыкі лічаць, што, чытаючы Кузьму Чорнага, глыбей разумееш беларускі народ, яго культуру і гісторыю. Карысна прасякнуцца тонкасцямі мовы і яе дыялектаў. Кузьма Чорны пражыў толькі 44 гады. Пачынаў як паэт, потым пераключыўся на прозу. У 1938 годзе восем месяцаў правёў у мінскай турме. Перажыў здзекі і катаванні, але не зламаўся.

Як Раманоўскі станавіўся Чорным

Кузьма Чорны – гэта літаратурны псеўданім Мікалая Карлавіча Раманоўскага. Нарадзіўся ён на Случчыне, у вёсцы Боркі (цяпер гэта Капыльскі раён).

Сям’я была сялянскай. Бацькі працавалі на Эдварда Вайніловіча, які пабудаваў у Мінску Чырвоны касцёл. Мікалай быў старэйшым з пецярых дзяцей.

Мама марыла, каб сын вырваўся з вёскі і атрымаў адукацыю. Спачатку Мікалай скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, а потым паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Там не бралі плату за навучанне, лепшым вучням нават выплачвалі стыпендыю.

Парушаў мяжу, каб прынесцi лекi мацi

Зiма 1920–1921-га выдалася цяжкай. У родных Цiмкавiчах, як i паўсюль, разруха, голад. А мацi Глiцэра Мiхайлаўна дужа хварэе – сухоты. Мiкола хадзiў па лекi i ў Слуцк, i ў Капыль… Безвынiкова. Нарэшце нехта параiў: патрэбныя лекi можна дастаць у Нясвiжы! А горад хоць ад вёскi i непадалёк, апынуўся па той бок савецка-польскай мяжы. Мiкола наважыўся i таемна перайшоў мяжу. Лекi прынёс, але яны, на жаль, не дапамаглi.

Граў на балалайцы i спяваў у хоры

Мiкола Раманоўскi быў музычна адораны, разам з мацi спяваў у хоры Скiп’ёўскай царквы, па суседстве з Цiмкавiчамi. Умеў граць на балалайцы, фiсгармонii, пiянiна. Iграў i ў аматарскiх тэатрах. Яшчэ любiў кветкi i заўсёды вырошчваў iх на балконе мiнскай кватэры.

У якасцi псеўданiма – мянушка дзеда

Упершыню Мiкола Раманоўскi падпiсаўся вядомым псеўданiмам у 1923 годзе пад артыкулам у газеце «Савецкая Беларусь». Мiхась Чорны – гэта вулiчная мянушка яго дзеда, Мiхася Парыбкi, чалавека творчай натуры, якi навучыў унука бачыць хараство прыроды.

Ажанiўся за кампанiю з сябрам

Аднойчы Кузьма Чорны паехаў разам з сябрам Язэпам Пушчам выступаць у Слуцк. Пасля лiтаратурнага дыспуту сябры пазнаёмiлiся з дзвюма мясцовымi дзяўчынамi – Станiславай i Iдай. Мiкола Раманоўскi ўпадабаў пачынаючую паэтку Iду Чырвань, Пушча – сцiплую Стасю Шпакоўскую. Сталiчныя паэты запрасiлi правiнцыйных знаёмых да сябе ў Мiнск. У Пушчы i Станiславы атрымалася моцная, шчаслiвая сям’я. Кузьма Чорны ажанiўся з Iдай Чырвань, але шлюб хутка распаўся…

Бацька памёр, калi даведаўся, што сын у турме

Кузьму Чорнага арыштавалi ў 1937-м разам з многiмi iншымi. Пра тое, якiя страшныя катаваннi давялося вытрымаць, Чорны запiсаў у сваiм дзённiку. Бацька даведаўся пра арышт сына выпадкова, калi пайшоў на базар. Вярнуўся дадому, паспеў звязаць венiк. Лёг спаць – i не прачнуўся.

Пакiдаючы Мiнск, прыхапiў карту Беларусi

Калi пачалася вайна, давялося тэрмiнова, пад бамбёжкай пакiдаць горад. У апошнi момант пiсьменнiк сарваў са сцяны карту Беларусi i забраў з сабою. Цудам яна захавалася i знаходзiцца ў музеi ў Цiмкавiчах. Цiкава, што карта – да 1939 года, таго часу, калi побач з Цiмкавiчамi праходзiла мяжа. Пасля нападу гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз Кузьма Чорны разам з другой жонкай Рэбекай і дачкой Рагнедай пайшлі пешшу на ўсход. У Крычаве пісьменнік уступіў у рады Чырвонай Арміі. Але на фронт яго не накіравалі. Пісьменнік стаў супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Разам з рэдакцыяй перамяшчаўся ў Гомель, Добруш, Чабаксары і далей у Казань.

Пiсаў нават аслепшы

Пасля перажытага ў засценках здароўе было нiякiм, здарыўся iнсульт. Пiсьменнiк практычна аслеп. Але не ствараць не мог, таму браў аркуш паперы, клаў трафарэт, намацваў пальцамi лiтары i пiсаў. Менавiта такiм чынам нарадзіўся раман «Пошукi будучынi».
Кузьма Чорны памёр ад паўторнага iнсульту, у маленькай няўтульнай кватэрцы. За сцяной у гэты час грукатаў рамонт у шыкоўнай кватэры суседа-чыноўнiка. Рабочыя пабаялiся прыпынiцца, нават калi сястра пiсьменнiка паведамiла, што за сцяной памiрае яе брат, якому перашкаджае грукат. Апошнi запiс у дзённiку Кузьмы Чорнага: «Божа, напiшы за мяне мае раманы, хiба так малiцца, цi што?»

Што засталося пасля Кузьмы Чорнага

Дзённікавыя запісы Чорны пачаў весці летам 1944 года. Упершыню яны былі апублікаваны ў часопісе «Полымя» ў 1965 годзе. Але не цалкам – з купюрамі.

У 1988-м той жа часопіс размясціў арыгінальную версію. Ва ўступным слове пісьменнік Васіль Быкаў назваў дзённік «красамоўным дакументам эпохі, хвалюючым сведчаннем багатай душы нашага волата слова, вялікага Кузьмы Чорнага».

Імем Чорнага названа школа ў Цімкавічах, вуліцы ў Мінску, Капылі, Нясвіжы, Слуцку. Мурал у гонар Кузьмы Чорнага размясціўся не адным з дамоў у Мінску.

У Цімкавічах працуе Літаратурны музей, прысвечаны пісьменніку. У 2016 годзе выйшла ў свет шматтомнае выданне «Вераснёвыя ночы» Кузьмы Чорнага, надрукаванае шрыфтам Брайля. Яго раман «Пошукі будучыні» ўключаны ў школьную праграму.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/37508-belorusskij-dostoevskij-rasskazyvaem-kak-zhil-pisatel-kuzma-chornyj#sigProId755fa856d9
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей