Згуртаваны калектыў на чале з дырэктарам Святланай Маліноўскай аддае перавагу «Слава працы». Да таго ж, за падпіску на раённую газету на трэці квартал кожны змог атрымаць ад рэдакцыі салодкія падарункі і маляўнічыя блакноты, зробленыя ў нашым вытворчым аддзеле.
– Ахвотных паўдзельнічаць у дні падпісчыка знайшлося нямала, – адзначае паштальён аддзялення сувязі Яўген Марук. – Многія чытачы і нашы верныя падпісчыкі афармлялі квітанцыі на розныя перыядычныя выданні. Асаблівай папулярнасцю карысталіся абласныя і рэспубліканскія газеты, але больш за ўсё – раённая газета «Слава працы», з якой, на думку многіх падпісчыкаў, яны разам па жыцці, бо яна з'яўляецца «люстэркам» нашага раёна.
Псіхолаг цэнтра Ганна Голуб расказала, што газету чытае пастаянна і з задавальненнем:
– Раёнка дапамагае быць у курсе апошніх навін, таму і падпіску аформіла адразу на квартал. У газеце падабаецца ўсё, у тым ліку і навіны сельскай гаспадаркі, таму што сама нарадзілася ў вёсцы. Тата быў трактарыстам, атрымаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, мама таксама працавала ў калгасе. Падабаецца, як карэспандэнты асвятляюць культурнае жыццё раёна, гістарычныя падзеі, якія даўно адбыліся. Вялікі дзякуй вам за працу, квітнейце і далей!
Чытайце «Слава працы» і будзьце ў курсе апошніх падзей! Раённая газета – гэта заўсёды актуальная інфармацыя, матэрыялы пра нашых землякоў, парады і кансультацыі, а яшчэ – магчымасць павіншаваць сваіх родных і блізкіх са святамі, размясціць сваю аб'яву і рэкламу.
Падпіска на «Слава працы» працягваецца. Выпісаць раённую газету можна ў паштальёна або ў любым паштовым аддзяленні горада і вёскі.
Комментарии