Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В том, что будут с кормами, уверены аграрии КСУП "Докторовичи"

03.06.2025

«Рыхтуй кармы летам»:  у гэтым упэўнены трактарыст-машыніст КСУП «Доктаравічы» Алег Леановіч, у гонар якога ля адміністрацыйнага будынка гаспадаркі ўзняты сцяг працоўнай славы.

Вынік перадавіка выканана дзённае заданне па падборы правяленай масы на 135%. Сёлетні корманарыхтоўчы сезон у мясцовай гаспадарцы для механізатара ўжо дзявяты. Кожны год ён старанна косіць травы, кукурузу, а зімой корміць жывёлу пажыўным сенажом і сіласам. Заўсёды да даручанай справы адносіцца адказна, разумее, што родную гаспадарку нельга падвесці.

Для многіх людзей пах свежаско шанай травы асацыіруецца з летам, а значыць, з адпачынкам. Але для працаўнікоў палёў гэты час адзін з са мых напружаных і адказных. Надвор’е, нібы разумеючы ўсю важнасць кормавытворчасці, не толькі спрыяе аграрыям, аддаючы неабходнае сонеч нае цяпло лугам і палям, але і правярае іх вытрымку. Не сакрэт, што паспяховае правя дзенне корманарыхтоўкі залежыць ад умелай арганізацыі працы на кожным з участкаў, ад захавання ўсталяваных рэ гламентам патрабаванняў і тэхналогіі пры іх правядзенні. Галоўнымі, як і ўсюды, выступаюць людзі – кіраўнікі, спецыялісты, механізатары, рабочыя. І мы ў гэтым пераканаліся, наведаўшы КСУП «Доктаравічы», дзе арганізацыя работ пастаўлена належным чынам.– Корманарыхтоўка з траў перша га ўкосу праводзіцца цяпер на палях каля вёсак Вуглы і Закопанка, – рас казвае дырэктар КСУП «Доктаравічы» Дзмітрый Уласовіч. – Вядзецца нарыхтоўка сенажу, да сена пакуль не прыступалі. Ужо скошана звыш 250 гектараў люцэрны, 1215 тон сянажнай масы закладзена ў траншэю. Да ўборкі ў гаспадарцы падышлі з асаблівай дбайнасцю: тут і тэхналогія іграе ролю, і час. Паводле слоў кіраўніка, тэхналогія падрыхтоўкі се нажу дастаткова няпростая і складаец ца з некалькіх аперацый: скошванне і плюшчэнне, варушэнне і правяль ванне травы ў полі да вільготнасці 55 60 працэнтаў, падбор з драбненнем, транспарціроўка, закладка ў сянаж ную траншэю, дбайная трамбоўка і сховішча. На кожным участку работ – вопытныя механізатары на сучас най тэхніцы. Сярод іх задзейнічаны Дзмітрый Макарчук, Юрый Новік, Сяргей Талейка, Алег Цагойка, Сяргей Коршак, Дзмітрый Сіцкі і шмат іншых. Пра многіх з гэтых механізатараў не аднойчы пісалі на старонках ра ённай газеты, бо яны адказныя і працавітыя. Кормаўборачны канвеер, як відаць, наладжаны выдатна. Усе яго ўдзельнікі разумеюць важнасць работ па корманарыхтоўцы. Тым больш, што зараз размова ідзе пра травы пер шага ўкосу, з якіх атрымліваецца самы пажыўны корм для буйной рагатай жывёлы. Дарэчы, лічаць спецыялісты, для сёлетняга года ўкос неблагі. І хоць з-за таго, што аграсезон у 2025 годзе стартаваў няпросты з-за цёплага люта га, але з-за марознага мая прыйшлося ўнесці карэктывы ў работу. – Які б год ні склаўся, спецыялісты разумеюць, што трэба працаваць і заўсёды здабываць усё максімальна. Частка траў, вядома, пацярпела. Але мы сёння маем палову леташняй ураджайнасці. Імкнёмся працаваць па максімуме, але ўбіраць якасна, – адзначыў Дзмітрый Уласовіч.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/37338-o-tom-chto-budut-s-kormami-uvereny-agrarii-usup-doktorovichi#sigProIdbb7c6e760e
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей