Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Аграрии Копыльщины проводят кампанию по поднятию зяби

01.11.2024

Адзін з тых механізатараў, каму даручана гэта адказная справа ў філіяле «Лакнэя», вопытны, добра вядомы нашым чытачам земляроб Аляксандр Нераненя. За больш чым 20 гадоў працы на трактары і камбайне яму неаднойчы даводзілася шчыраваць на ворыве, сяўбе, жніве, падрыхтоўцы глебы, касавіцы.

У цэлым па раёне перад надыходам зімы неабходна будзе падняць 26 698 гектараў. Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на 31 кастрычніка ўзарана звыш 2200 гектараў. Паспяхова гэтыя работы вядуць аграрыі ААТ «Капыльскае» і «Праснакі».

Працаўнікі філіяла «Лакнэя» таксама ўвагу пераключылі на ўзняцце зябліва, клін якога складае 1400 гектараў. На сярэдзіну бягучага тыдня план выкананы больш чым на 26 працэнтаў, што з’яўляецца лепшым паказчыкам у раёне. У гаспадарцы кіруюцца правілам заканчваць ворыва да наступлення халадоў. Тут разумеюць, што аддача ад позняга ўздыму зябліва намнога меншая, чым калі гэта будзе зроблена своечасова.

– Сёння перад нашымі механізатарамі стаіць галоўная задача – своечасова выканаць план па ўзняцці зябліва, – гаворыць галоўны аграном Уладзімір Салькоў і тлумачыць: – Гэта найважнейшы элемент тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур. Зяблевая апрацоўка глебы мае велізарнае арганізацыйна-эканамічнае значэнне. Па-першае, яна садзейнічае павышэнню культуры земляробства. А па-другое, паскарае падрыхтоўку сельгасарганізацыі да веснавой сяўбы і гарантуе яе хуткае ўключэнне ў пасяўную. Да таго ж, гэты тэхналагічны прыём прадухіляе рост пустазелля і дазваляе аграрыям дасягаць павышэння ўраджайнасці культур, якія будуць пасеяны на ўзараных з восені плошчах. Як бачыце, плюсаў дастаткова. Мы ўсё гэта, вядома ж, улічваем. Таму і стараемся восенню ўзараць як мага больш зямлі. Усе аграрыі ведаюць: своечасова праведзенае зяблевае ўзворванне – добры ўраджай у наступным годзе.

Кожная тэхналагічная аперацыя павінна выконвацца ў аптымальныя тэрміны. У «Лакнэі» за дзень уздымаюць па 35-50 гектараў. Наступнай вясной тут размесцяцца асноўныя культуры: пшаніца, авёс, ячмень. Гаспадарскі падыход забяспечвае найбольшую карысць ад унесеных угнаенняў і павышае аддачу з гектара.

Гэтымі днямі на ворыве задзейнічаны два энерганасычаныя трактары. І ў тым, што тэхніка тут не прастойвае, мы пераканаліся, пабываўшы на палетку ля вёскі Пятрылава, дзе механізатары Аляксандр Нераненя і Мікалай Фядотаў вялі ўздым зябліва на магутных «Беларусах». Было відавочна, што механізатары стараюцца. За працоўны дзень яны імкнуцца ўзняць як мага большую плошчу. Стаўку, як бачым, зрабілі на энерганасычаную тэхніку, выкарыстоўваючы яе ўвесь светлавы дзень. Да 29 лістапада, як лічыць галоўны аграном, работа будзе поўнасцю завершана.

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/34973-agrarii-kopylshchiny-provodyat-kampaniyu-po-podnyatiyu-zyabi#sigProId8fedd0aae5
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей