Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Жатва при свете фар: аграрии СХФ "Рудное" работают в поле до полуночи

06.08.2024

Уборка ніколі не бывае лёгкай. Рэдка выпадае сезон, калі спрыяльнае надвор’е стаіць працяглы час. Таму хлебаробы прызвычаіліся працаваць у самых складаных кліматычных умовах, выкарыстоўваючы кожную пагодлівую хвіліну, выхопліваючы ў прыроды любую магчымасць звезці з палёў хлеб.

Сёлета гэта задача для нашага раёна мае асаблівую актуальнасць: ураджай выспеў выдатны, кожны гектар дае ў сярэднім 46 цэнтнераў. Добры хлеб – вынік мэтанакіраванай работы аграрыяў раёна па павышэнні культуры земляробства. Капыльшчына традыцыйна лічыцца жытніцай рэгіёна. Дзякуючы правільнай гаспадарчай палітыцы, тут навучыліся вырошчваць важкія ўраджаі збожжа і сёння ўваходзяць у групу гаспадарак, якія закліканы забяспечыць істотнае павелічэнне хлебнага каравая Міншчыны.
Не толькі спецыялісты, але і любы вясковец можа сказаць, што пры няўстойлівых умовах надвор’я павышаецца небяспека зацягнуць уборку, а значыць, згубіць значны працэнт намалоту. Вось чаму майстры поля прымяняюць часам неардынарныя меры па выратаванні ўраджаю. Напрыклад, уборка ідзе пры святле фар. Хлебаробы выкарыстоўваюць момант (хаця гэта бывае вельмі рэдка), калі надвор’е паспрыяла: сухавей захаваў палі ад расы, – і некаторыя гаспадаркі працавалі да паўночы.

Працаваць уначы вельмі складана: камбайнам не хапае праходнасці, перашкаджае светлавое абмежаванне, механізатары павінны быць максімальна засяроджаны, каб не дапусціць зніжэння якасці ўборкі. Але людзі разумеюць важнасць моманту – чым больш удасца зрабіць у спрыяльныя суткі, тым вышэй шанц выратаваць ураджай у цэлым.

Камбайны (напрыклад, у вечар нашага наведваУ філіяле «Руднае» ўборку вядуць да самай глыбокай расы. Камбайны (напрыклад, у вечар нашага наведвання) пакідаюць хлебную ніву не раней, чым у дзесяць гадзін вечара.На раніцу 6 жніўня руднянскім хлебаробам засталося ўбіраць звыш 30% плошчаў, прычым ураганныя вятры нарабілі многа палегліцы.

– А гэтая акалічнасць ускладняе працэс уборкі, запавольвае яе тэмпы, – адзначае начальнік філіяла «Руднае» Віталь Купрыянчык. – Нашы камбайнеры імкнуцца супрацьстаяць цяжкасцям, пільна сочаць за якасцю сваёй работы і імкнуцца не дапускаць марнавання або страт вырашчанага ўраджаю. А ён тут вырас даволі добры. Вось зараз пшаніца ва ўрочышчы Смаленшчына дае каля 50 ц/га. Працуюць восем сваіх камбайнаў плюс адзін прыйшоў на дапамогу з філіяла «Лакнея».

Камбайнерамі ў гаспадарцы ў асноўным працуюць мясцовыя хлопцы, бацькі якіх родам адсюль і апрацоўваюць гэтую зямельку. Неаднаразовыя лідары жніва Ігар і Дзмітрый Цвілевічы і сёлета ўжо намалацілі звыш 2000 т, наперадзе новы высокі вынік. Добра вядомы імёны Леаніда Макаўчыка, Віталя Паграбіцкага і многіх іншых. А вось Сяргей Зяньковіч не толькі працуе на адвозцы збажыны, прычым паказвае вельмі добрыя вынікі, але свой працоўны дзень пачынае з забеспячэння жывёлы кармамі. Такім чынам паспявае спраўляцца з дзвюма работамі. Сярод вадзіцеляў вызначаюцца і прадстаўнікі райаграсэрвісу Віктар Саўчык, Анатоль Чарапанскі, Сяргей Касцюк і іншыя.

Разам са жнівом вядуцца іншыя палявыя работы. Трэба закладваць аснову будучага ўраджаю: да 20 жніўня пасеяць азімы рапс, да 20 верасня – поўнасцю завяршыць сяўбу азімых. Гаспадарка ўбірае травы другога і трэцяга ўкосаў, пачалі ўздымаць зябліва.
Час у вёсцы вельмі напружаны. Уборачным работам падпарадкавана жыццё не толькі сельскай гаспадаркі, але ўсяго народнагаспадарчага комплексу. Бо ад іх вынікаў залежыць агульны дабрабыт.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/34142-zhatva-pri-svete-far-agrarii-skhf-rudnoe-rabotayut-v-pole-do-polunochi#sigProId7b91499e23
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей