Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Передовики ОАО "Копыльское": главное не лидерство, а качественная уборка

22.07.2024

Жніво ў раёне ідзе поўным ходам. Хлебаробы ў гэты гарачы час забыліся пра многае: кароткі перапынак на сон – і зноў у поле. З раніцы да вечара побач з вопытнымі калегамі шчыруюць за штурваламі камбайнаў, у кабінах аўтамабіляў, на збожжатаках маладыя ўдзельнікі жніва. Яны імкнуцца не адстаць ад сваіх больш вопытных калег – нараўне з імі ўдзельнічаюць у раённым спаборніцтве. Большасць маладых удзельнікаў жніва – члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Даволі шмат лідараў у ААТ “Капыльскае”. Таму разам з першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Настассяй Збіруховіч, старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірынай Сцяпура, намеснікам дырэктара па раслінаводстве Сяргеем Мацюшэнкам і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Вольгай Мяцельскай віншавалі з працоўнай перамогай – намалотам 1000 тон зерня – чарговую партыю працаўнікоў.

Напрыклад, калі Аляксей Ермалінскі на жніве – навічок (гэта яго першая ўборачная пасля заканчэння каледжа), то на рахунку старшага камбайнера Аляксандра Гарашчэні не адна сотня бункераў намалочанага зерня за 20 уборачных сезонаў. Пачынаў жніўную працоўную біяграфію памочнікам камбайнера. У гаспадарцы працуе трактарыстам-машыністам. Сваю тэхніку Аляксандр ведае да апошняй гайкі – удзельнічаў у яе падрыхтоўцы да жніва і цяпер стараецца не дапусціць паломак і прастояў.

– Канешне, прыемна быць сярод перадавікоў. Але галоўнае не лідарства, а якасная ўборка. Стараемся, – нешматслоўна адзначае старшы камбайнер.

Побач шчыруе перспектыўны маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Чаюка і Вадзіма Залужнага. Для Аляксандра гэта першая самастойная ўборачная, да гэтага чатыры гады быў памочнікам у бацькі, а вось Вадзім на дапамогу ў родныя мясціны прыехаў са сталіцы.

Прозвішча Дылеўскіх  вядомае сярод хлебаробаў. Вельмі працавітая дынастыя. У адной кабіне з бацькам Віталем Іванавічам сёлета шчыруе сын Віталь, навучэнец каледжа.

Алег Капусцін і Аляксандр Канончык, па словах кіраўніцтва гаспадаркі, паспелі зарэкамендаваць сябе добрасумленнымі, адказнымі працаўнікамі, якія не толькі хутка, але, галоўнае, якасна выконваюць сваю работу. Напрыклад, Алег добра сябруе з сучаснымі інтэрнэт-тэхналогіямі. На ўласнай старонцы ён расказвае пра кожны дзень жніва, паказвае, як працуюцт яго калегі.

І гэтымі гарачымі днямі аўтамабіль Аляксандра Караля, вадзіцеля з багатым жыццёвым вопытам, таксама імчыць ад бункера камбайна на збожжасушыльны комплекс, пераадолеўшы тысячу тон, за што, вядома ж, быў ушанаваны.

– Нашы хлопцы – гонар гаспадаркі. Працавітыя, добрасумленныя, напорыстыя, падтрымліваюць адзін аднаго, – характарызуе сваю маладую гвардыю намеснік дырэктара Сяргей Мацюшэнка.

Спякотна гэтымі днямі. У полі – тым больш. Але з раніцы да позняга вечара гудуць на палях камбайны. Сабраць багаты сёлетні хлеб хутка і без страт — задача надзвычайнай важнасці, стратэгічная не толькі для гаспадарак, але і для раёна, вобласці, краіны.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/33961-peredoviki-oao-kopylskoe-glavnoe-ne-liderstvo-a-kachestvennaya-uborka#sigProIdff02b4208e
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей