Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В Копыльском районе аграрии продолжают активно убирать озимый рапс

16.07.2024

Гэтая каштоўная культура адносна нядаўна прыйшла на беларускія палі і паспела добра сябе зарэкамендаваць. Яна перш за ўсё крыніца кармавога бялку і высакаякаснага алею, і да таго ж рэнтабельная. Рапс — гэта першыя грошы гаспадарак. Не ўзнікае праблем з яго збытам. І ён выдатны папярэднік для збожжавых. Як бачым, гэта ўсё яго плюсы.

У планах Капыльскага раёна ўбраць азімы рапс больш чым з 8000 га, каля 500 га з якіх належыць ААТ «Праснакі». Адзначым, і тэхніка, і кваліфікаваныя спецыялісты ёсць. Дажджы сваё, будзем спадзявацца, адшумелі, недзе гэта нават карысна для глебы і будучых ураджаяў, але адставаць ад рэспубліканскіх лічбаў не хочацца, а значыць, трэба сабраць волю ў кулак і выканаць пастаўленую задачу.

Участак пры дарозе на Слуцк каля Загараўшчыны, засеяны рапсам, плануюць убраць за некалькі дзён.

Нас чакаюць дырэктар ААТ «Праснакі» Уладзімір Лазоўскі і галоўны аграном Анатоль Карачун.

– Мы ўжо скончылі ўборку азімага ячменю, які некалькі гадоў таму пачалі вырошчваць, – заўважыў Уладзімір Лазоўскі. – З 350 га намалацілі звыш 1600 тон, сярэдняя ўраджайнасць склала 46 ц/га, лічу, што для нашай гаспадаркі гэта добрыя лічбы.

– Цяпер мы жнём азімы рапс, і хачу адзначыць, што паказчыкі таксама радуюць, – уступае ў размову Анатоль Карачун. – Са 106 га мы ўжо атрымалі 497 т, яшчэ плануем намалаціць каля тысячы-паўтары тон. Упэўнены, што мы справімся. Для мяне гэта ўжо чацвёрая ўборачная ў гэтай гаспадарцы.

На ўчастку задзейнічаны адразу пяць камбайнаў, усяго ж іх восем, дарэчы, сёлета два з іх новенькія. Мэта – зрабіць усё хутка і якасна. І аграрыі ўпэўнены, што вопыт, вытрымка і самадысцыпліна дазволяць выканаць пастаўленыя перад імі задачы. Аб высокай рэнтабельнасці рапсу ведаюць усе вопытныя аграномы, ды і маладыя ў разуменні такіх рэчаў не адстаюць ад старэйшых таварышаў. Для гаспадарак – гэта выдатная магчымасць зарабіць, але галоўны аспект – гэта аптымальныя тэрміны ўборкі: толькі тады рапс будзе высокай таварнай якасці.

– У гэтым годзе ўсё адбываецца раней і хутчэй, і надвор'е па вялікім рахунку гэтаму спрыяе. Тэхніка ў нас на хаду, як вы бачыце. Працаваць на ёй прыемна, – расказвае камбайнер Ігар Багданаў.
Яго бацька, памочнік Алег Багданаў дадае, што рапс сёлета добры. Настрой баявы:

– У гаспадарцы робіцца ўсё неабходнае, каб мы выконвалі пастаўленыя задачы. І хочацца не падвесці чаканні кіраўніцтва. Зусім нядаўна разам з калегамі мы ўбіралі азімы ячмень, зараз настаў час рапсу. Вядома, дажджы ўнеслі свае карэктывы ў план, але ў сельскай гаспадарцы заўсёды так. Ад надвор'я не ўцячы, даводзіцца падладжвацца. Я ўпэўнены, што ў гэтым годзе мы спрацуем у плюс, наш экіпаж ізноў зойме лідарскія пазіцыі.

Намалочанае патрабуе своечасовай адвозкі. З гэтым паспяхова спраўляюцца вадзіцелі МАЗаў Павел Рудзеня, Уладзімір Цярэшчанкаў, Алег Дзямідчык, Іван Кудзёлка, Сяргей Коўчур.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/33882-v-kopylskom-rajone-agrarii-prodolzhayut-aktivno-ubirat-ozimyj-raps#sigProId63a12f83ac
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей