Спікерам мерапрыемства выступіў доктар эканамічных навук прафесар Белдзяржуніверсітэта, старшыня рэдкалегіі часо-піса «Новая эканоміка», эксперт Кансультацыйнага савета Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, палітолаг Валерый Байнёў.
Валерый Фёдаравіч падрабязна спыніўся на тым, як палітыка-эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў сучасным свеце, уплываюць на развіццё нашай краіны. Інфармацыйная бяспека выйшла на адно з першых месц у сістэме нацыянальнай бяспекі Беларусі.
— Крыніцай прынцыпова новых пагроз у сучасным свеце апошнім часам усё часцей выступае тэхналагічная эвалюцыя, якая прадастаўляе недаступныя раней магчымасці негатыўнага ўплыву на асобу, грамадства і дзяржаву. У Беларусі інфармацыйная бяспека ўпэўнена выходзіць на адно з першых месц у сістэме нацыянальнай бяспекі, — адзначыў спікер.
У прыватнасці, ён звярнуў увагу, што сучасная сітуацыя ў свеце, калі ажыццяўляюцца каляровыя рэвалюцыі і ўзрастае тэрарыстычная пагроза, патрабуе павышанай увагі да такога важнага аспекту нацыянальнай бяспекі, як сацыяльна-псіхалагічны.
— Сучаснае грамадства з’яўляецца аб’ектам бесперапыннага інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння. Бесперапынна ўдасканальваюцца формы і метады маніпулявання грамадскай думкай, лабіравання карыслівых інтарэсаў, а таксама правакавання крызісаў. Навуковая супольнасць у цеснай каардынацыі з практыкамі абавязана пастаянна шукаць адэкватныя адказы на такія выклікі і пагрозы, — лічыць Валерый Фёдаравіч.
Фота аўтара
Комментарии