Нагадаем, што сёлета ў сакавіку была прынята пастанова аб стварэнні Беларускай партыі «Белая Русь». На ўстаноўчым з’ездзе старшынёй структуры быў абраны член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня РГА «Белая Русь» Алег Раманаў. Рэгістрацыя Беларускай партыі «Белая Русь» адбылася 2 мая 2023 года, а пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Капыльскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» атрымана 4 ліпеня.
Членскія білеты ўручыў старшыня Капыльскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Анатоль Пяткевіч. Сёння ў партыі 58 прадстаўнікоў нашага рэгіёна. Іх колькасць будзе павялічвацца: зараз разглядаюць заявы кандыдатаў. Звяртаючыся да прысутных, Анатоль Францавіч адзначыў, што партыйны білет, які сёння ўручаецца ва ўрачыстай абстаноўцы, — гэта не ўзнагарода, а магчымасць ад імя партыі выконваць сваю працу сумленна і рабіць усё для росквіту нашай краіны. Сваёй дзейнасцю партыя ставіць перад сабой мэты пабудовы незалежнай, стабільнай, квітнеючай Рэспублікі Беларусь, а таксама сацыяльна справядлівага грамадства.
У ходзе канферэнцыі сход выбраў прадстаўнікоў розных прафесій на абласную канферэнцыю — дырэктара Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоля Пяткевіча, намесніка галоўнага рэдактара рэдакцыі газеты «Слава працы» Таццяну Бохан і намесніка галоўнага ўрача Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы Іллю Паддубскага.
— Для мяне вялікі гонар прадстаўляць свой рэгіён на такім форуме. Быць у партыі — гэта значыць абавязкова служыць сваёй краіне і радавацца за поспехі сваёй дзяржавы. Гэта і ёсць падмурак «Белай Русі», — выказаў думку Ілля Паддубскі.
Фото аўтара
Комментарии