Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Год в Беларуси складывается очень хорошо для сельхозкультур. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил, принимая с докладом председателя Могилевского облисполкома Анатолия Исаченко, передает корреспондент БЕЛТА. "Что на полях?" - поинтересовался глава государства у губернатора. Александр Лукашенко отметил, что в последнее время имел возможность побывать в Витебской, Могилевской и Гомельской областях, посмотреть, как складывается обстановка. "Считаю, что Могилевщине, северу Беларуси в определенной степени повезло. Во время налива (позже сеяли) как раз прошли эти дожди. Да, ветерок был, есть полеглости немалые хлебов зерновых колосовых. Но у нас же не только зерновые колосовые. Есть же и кукуруза, и свекла, и другие культуры. Картофель. И вообще, год складывается очень хорошо для сельхозкультур", - заявил Президент. Тем не менее он констатировал, что по таким культурам, как рапс и колосовые, проблемы есть, хоть и небольшие, а в Могилевской области и того меньше. При этом важно строго соблюдать технологии возделывания тех или иных культур. "У тех, кто пораньше посеял, этот циклон, эпицентр которого был в Беларуси, естественно, повлиял на посевы. Там, где не соблюдали технологии, где этого удобрения насыпали без толку и развитие культуры получили сильное, полеглость очень высокая. Там, где нормально вносили удобрения, уход обеспечили за посевами, там нормальные посевы. Опять все технологии, технологии. Это везде по республике", - сказал Александр Лукашенко. "Но тем не менее мы не видим катастрофы. Мы научились и полеглые хлеба убирать. Но все-таки ваша точка зрения, в чем проблема будет этой уборки?" - поинтересовался Президент. Он подчеркнул, что главное - это темпы, второе - качество: "Знаешь, как механизаторы убирают хлеба, когда хороший урожай? Иногда их не остановить. На повышенной скорости - и вперед. И увеличиваются потери. Да, он в бункер намолотит быстрее зерна, и быстрее 100 тонн в день, к примеру, может намолотить. Но он потеряет огромное количество зерна на таких скоростях. Поэтому качество уборки - важнейший вопрос. Тут надо и по зарплате немножко порегулировать так, чтобы комбайнер понимал, что если полеглые хлеба он убирает, так у него и зарплата будет соответствующей".
Понедельник, 18 июля 2022 15:11

Капыльшчына нiколi не даруе

Тэма генацыду беларускага народа з кожным днём усё больш набывае актуальнасць. Здавалася б, з-за даўніны часу яна магла крыху згубіць сваю вастрыню. Аднак гэта зусім не так. І доказ таму – падзеі, якія адбываюцца ў сучасным свеце. Мінула 77 гадоў, як Савецкая армія перамагла фашысцкую нечысць. Чалавецтва павінна памятаць пра тыя ахвяры, якія ж само і прынесла на алтар Перамогі. Аднак… Як сведчаць падзеі апошніх гадоў, нацызм, пусціўшы карані па ўсім свеце, пачаў вылазіць на паверхню гісторыі. У адным з нумароў «Слава працы» яшчэ за 1965 год вядомы краязнавец, былы дырэктар другой гарадской школы Барыс Багдановіч, нібы зазірнуўшы ў нашы дні, узрушана піша: «9 мая… Гэта знамянальнае свята для ўсіх народаў, і самы чорны дзень для нацыстаў. Аднак урад ФРГ імкнецца адзначыць яго своеасабліва». Справа ў тым, што бонскія міністры ўжо ў 60-я гады ХХ стагоддзя рыхтавалі амністыю для гітлераўцаў. «Такі крок Федэратыўнай Рэспублікі Германіі выклікае пратэст ва ўсім свеце, – піша далей Барыс Канстанцінавіч. – Працоўныя Капыльшчыны ніколі не забудуць тых здзекаў і крывавай расправы, што ўчынілі гітлераўцы на нашай зямлі». Мы павінны памятаць і не даць забыць малодшаму пакаленню, як у першыя дні вайны ворагі дашчэнту спалілі вёску Старыца. Як яны аблівалі бензінам і падпальвалі параненых чырвонаармейцаў. Хіба ж можам мы дараваць тым, хто жывой закапаў у зямлю капылянку Чарнушэвіч Марыю Ягораўну, а яе сям’ю расстраляў?! Не крануў дзіцячы плач чатырохгадовай дачушкі Краўцова К.Е. з Душава, якую нямецкія вылюдкі прымусілі распрануцца і загадалі лезці на плот. Яна прасіла літасці. Але хіба ж дзіцячы плач крануў чэрствыя сэрцы катаў? Дзяўчынку расстралялі… Скажыце, як можна ўявіць сабе і такое… У Капыльскім радзільным доме разарвалі на кавалкі і кінулі ў памыйную яму двухдзённае дзіця Шчурскай Марыі Васільеўны з вёскі Руднае, а затым павесілі і яе. Старажылы памятаюць, як у крывавым 41-м фашысты знішчалі ў раёне шмат камуністаў і іх сем’і, а 1942-гі ўвайшоў у гісторыю нашага раёна як год, калі масава былі знішчаны яўрэйскія і беларускія жыхары Капыля. Большая частка іх пахавана на ўсходняй ускраіне райцэнтра, так званай грэбельцы. А вось яшчэ прыклад нямецкіх зверстваў. Пра гэта надрукавана ў ваенным выпуску «Калгасніка Капыльшчыны». 30 лістапада немцы жывымі спалілі 21 мужчыну з в. Вуглы, якія паверылі карнікам і прынеслі ім квітанцыі аб здачы хлеба. А 11 снежня ўшчэнт былі спалены вёскі Пукава і Лапухі, а тых, хто не паспеў збегчы ў лес, гітлераўцы забілі. «Калгаснік Капыльшчыны» за 28 ліпеня 1943 года паведамляе, што тымі летнімі днямі моладзь вёскі Б. (на жаль, назва не ўказана) «атрымала позвы ад нямецкіх улад аб яўцы ў Капыль для адпраўкі іх на нямецкую катаргу. Але ў назначаны тэрмін ніхто не з’явіўся. Моладзь аказала супраціўленне. Гітлераўцы зрабілі аблаву, думалі такім чынам набраць на працу, аднак гэтага зрабіць не ўдалося. Калі фашысцкія звяры акружылі вёску, нікога з моладзі не аказалася. Тады немцы арыштавалі 47 ні ў чым не павінных сялян. Арыштамі і расстрэламі не запужаць савецкіх людзей. Лепш памерці ў барацьбе з нямецкімі акупантамі, чым загінуць ад здзеку, голаду і паднявольнай працы на нямецкай катарзе». Нібы ва ўнісон гучыць наступны артыкул  за 17 сакавіка 1944 года: «На станцыі Ганцавічы ў лагеры пакутуюць тысячы беларускіх юнакоў і дзяўчат Капыльскага, Слуцкага, Красна-слабодскага і іншых раёнаў. Моладзь немцы бралі для адпраўкі на працу ў Германію. Расказы відавочцаў і нелегальна перададзеныя пісьмы сведчаць, што людзі там жывуць на правах палонных і нават горш. Ім не даюць ні работы, ні харчавання. Тысячы людзей асуджаны на галодную і халодную смерць». Ад былога Капыля пасля вайны мала што засталося. Таму вядомы беларускі – а ў той час і партызанскі – паэт Анатоль Астрэйка ў вершы «Капылю» пісаў: Паміж руінаў я стаю. Што крок – магілы пры сцяне. Слязу ў вачах я не таю, Так горка і балюча мне… Дык ці можа Капыльшчына дараваць такое зладзейства?! Варанко (КОЗЕЛ) Марыя Васiльеуна ...Фашысты прывялi да хаты маму з сынам i загналi iх у хлеу. Пачулася куляметная чарга. Затым прывялi Вольгу з маленькiм сынам. Яна не хацела iсцi у хлеу, фашысты яе штурхалi, яна падала, плакала, яе бiлi нагамi. Зноу пачулася куляметная чарга...   Былая настаўніца Пацейкаўскай СШ Варанко (Козел) Марыя Васільеўна расказвала: «Шмат чаго я помню пра падзеі Вялікай Айчыннай. Але самым страшным у маім жыцці быў дзень, калі фашысты ўчынілі расправу над маёй сям’ёй. Гэта было 12 сакавіка 1943 года. Два мае браты, Пеця і Жэня, пайшлі ў партызаны. Маці мяне вельмі моцна шкадавала і берагла, таму я часта жыла ў вёсцы Траянава, бо там немцы былі рэдка. 11 сакавіка маці прыйшла мяне наведаць. Я прасіла, каб яна забрала мяне дадому. Але, мабыць, сэрца маці чула бяду. Яна сказала, што калі заўтра ўсё будзе спакойна, то цётка Воля прывядзе мяне дадому. Але на заўтра з самай раніцы пачуліся стрэлы. Мы ўбачылі клубы чорнага дыму. Раптам тата прыбег дадому, ён крыкнуў: «Ратуйцеся,        немцы!» Мама з двухгадовым сынам і жонкай брата кінуліся ўцякаць. Дабеглі да кустоў, але немцы іх заўважылі. Тата ўжо не мог бегчы, ён схаваўся ў яме на месцы суседняй хаты (гэта хата Насевіч Надзеі, немцы спалілі яе раней). Пра тое, як фашысты расправіліся з нашай сям’ёй, нам расказаў сусед Гірко Юлій. Фашысты прывялі да хаты маму з сынам і загналі іх у хлеў. Пачулася кулямётная чарга. Затым прывялі Вольгу з маленькім сынам. Яна не хацела ісці ў хлеў, фашысты яе штурхалі, яна падала, плакала, яе білі нагамі. Зноў пачулася кулямётная чарга. У гэты ж дзень загінула жонка дырэктара Траянаўскай школы Мельнікава Ганна з маленькім сынам. Мой бацька цудам  застаўся ў жывых…  Калі мы прыйшлі на папялішча, заўважылі абгарэлыя трупы. Нашы сваякі і суседзі зрабілі дамавіну, і мы ўсіх пахавалі разам. Так у 12 год я засталася толькі з татам». Таццяна Аляксандрауна БУРАК (Кулiковiч) ....Да шыбенiцы вялi нейкага мужчыну у шэрым плашчы. Зацягнулi на памост. У таго чалавека валасы аж дыбам усталi, але `ен не крычау. Далей я не змагла глядзець, пабегла… Капылянка Таццяна Аляксандраўна Бурак (Куліковіч) успамінала, як у мястэчку стралялі яўрэяў нават і на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца магазін «Бульбачка»: «Выкапалі яму, куды кідалі загінуўшых. Калі не хапала месца – вывозілі ў лес. Дзіцячая цікаўнасць прымусіла нас пайсці туды і паглядзець. Вялікая яма, у якой ляжалі ўжо пасінелыя целы дарослых і дзяцей. Пясок паспеў уесціся ў ногі забітых, ад чаго яны зрабіліся тоўстымі. Жудасна… Аднойчы я ішла да царквы. Бачу, бягуць людзі. Да шыбеніцы вялі нейкага мужчыну ў шэрым плашчы. Зацягнулі на памост. У таго чалавека валасы аж дыбам усталі, але ён не крычаў. Далей я не змагла глядзець, пабегла…» Дзіяна ТКАЧЭНКА
Тэма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў з’яўляецца заўсёды актуальнай для раённай улады. Вынікі гэтай работы падводзяцца кожны тыдзень, месяц, сезон, разглядаюцца на сесіях райсавета. Таму наша суразмоўца — старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Ірына Мікалаеўна, што зроблена сельвыканкамамі па добраўпарадкаванні за апошнія паўгода? — Трэба адзначыць, што работы па добраўпарадкаванні ідуць амаль круглагадова. Таму зараз на парадку дня — абкошванне тэрыторый. Паўсюдна абкошваюцца населеныя пункты, і ўжо не адзін раз, бо надвор’е спрыяе росту травы і пустазелля. Працуюць касілкі і на дарогах. Вясковыя жыхары не толькі забяспечваюць выкананне патрабаванняў па ўтрыманні індывідуальнага жылля, але і наводзяць парадак на прылеглых тэрыторыях, абкошваюць безгаспадарныя дамы, якія знаходзяцца побач з іх сядзібамі. Зразумела, што такім чынам яны клапоцяцца ў першую чаргу аб сваіх інтарэсах, абараняюць свае зямельныя ўчасткі ад распаўсюджвання пустазелля. Але сустракаюцца выпадкі, калі насельніцтва трэба заклікаць ці нават угаворваць, каб навесці парадак. Многія людзі з разуменнем прымаюць да ведама заўвагі і адэкватна рэагуюць на іх, а многім нават не патрабуецца рабіць ніякіх заўваг: сапраўдны гаспадар заўсёды сам трымае сваю гаспадарку ў належным стане. — Чым рэгламентуецца гэта работа? — У адпаведнасці з рашэннем Капыльскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 лютага 2022 г. зацверджаны раённы план мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. З 14 сакавіка па 30 красавіка згодна з распараджэннем старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі раёна праводзіўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Асноўная ўвага была ўдзелена добраўпарадкаванню і падтрыманню належнага санітарнага стану населеных пунктаў, сельскагаспадарчых аб’ектаў, навядзенню і падтрыманню парадку на тэрыторыях ляснога фонду, дарожных арганізацый, а таксама азеляненню горада Капыля і тэрыторый населеных пунктаў. — Яшчэ адно няпростае пытанне, над якім пастаянна працуюць сельвыканкамы, — пустуючыя будынкі. Што робіцца ў гэтым напрамку? — Мы працуем згодна з Указам № 116. З запланаваных на год 52 дамоў ужо знесена за паўгоддзе 49, а 64 знаходзяцца на разглядзе ў раённай камісіі. Трэба заўважыць, што некаторыя ўласнікі ці нашчадкі робяць гэта сваімі сіламі. Шэсць будынкаў прададзены за адну базавую велічыню. Для таго, каб населеныя пункты мелі належны выгляд, работы прадаўжаюцца. — Немалаважнае  месца займае і добраўпарадкаванне могілак. Некалькі слоў пра гэта. — Работы актыўна вядуцца за кошт суботнікаў, прыцягнення сродкаў і сіл насельніцтва, дзякуючы дапамозе актывістаў сельсаветаў. Зараз таксама праводзім іх абкошванне, ачышчаем ад смецця, старых дрэў, хмызнякоў. Устанавілі 250 м новай агароджы, абсталявалі пяць кантэйнерных пляцовак, у планах яшчэ 16 да канца года. — Ірына Мікалаеўна, а што паказваюць праведзеныя зацікаўленымі службамі праверкі і маніторынгі? — Работнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзены 51 маніторынг, выдадзена 32 прадпісанні па ўнутрыгаспадарчых кар’ерах і баршчэўніку Сасноўскага, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 13 чалавек на агульную суму 11 128 рублёў, выпісана 9 папярэджанняў. Аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама праведзена 90 маніторынгаў, выдадзена 34 прадпісанні, канфіскаваны за неэфектыўнае выкарыстанне 1 участак плошчай 10 га, праводзіцца суцэльная інвентарызацыя на прадмет самавольнага заняцця зямель (1263 выпадкі) па 29 сельскіх населеных пунктах і г. Капылю. — Разам з тым у пытаннях добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі ёсць шэраг праблем і нявырашаных пытанняў. У прыватнасці, на некаторых з іх Вы спыняліся на чарговай сесіі райсавета дэпутатаў. Узгадайце, калі ласка. — Пры ацэнцы стану тэрыторый выяўляюцца парушэнні ў частцы своечасовай уборкі і вывазу смецця з населеных пунктаў, з грамадзянскіх могілак, прыпыначных пунктаў аўтадарог, навядзення парадку на тэрыторыях пустых і безгаспадарных домаўладанняў. Не выконваюцца сельскагаспадарчымі арганізацыямі тэрміны па зносе сельскагаспадарчых аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, рэкультывацыі і ўключэнні ў абарот вызваленых зямель. Не арганізавана на належным узроўні работа з пастаноўкай у рэестр пустуючых домаўладанняў грамадзян і адпаведна з правядзеннем іх праз суд. Не наведзены належны парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах і г.д. Сяргей КОЗЕЛ
Сачыць за парадкам на вуліцах, асвятленнем і станам дарог, словам, усім, што адбываецца ў вёсцы, даводзіцца старэйшыне. Таму і заняць такую клапатлівую і важную пасаду прапануюць толькі тым, хто ўмее бачыць далей за свой двор, жыве праблемамі людзей і ад усяго сэрца стараецца ім дапамагчы. Яны па абавязку службы больш за іншых клапоцяцца пра сваю малую радзіму. — Сапраўды, на пасады старэйшын імкнёмся падбіраць актыўных, ініцыятыўных людзей, — расказвае старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка. — Лічу, што на гэтай пасадзе можа быць толькі той, хто гатовы працаваць на энтузіязме, атрымліваючы маральнае задавальненне ад таго, што змог камусьці дапамагчы. Паводле слоў Вольгі Мікалаеўны, сярод старэйшын не бывае выпадковых лю-дзей. Калі на гэтай адказнай паса-дзе акажацца чалавек раўнадушны, малаініцыятыўны, якога не прымусіш быць актывістам, дык самі людзі гэта заўважаць у першую чаргу. А на «сельскіх мэраў», якія ведаюць усё пра сваіх землякоў, заўсёды можна палажыцца. І, перафразуючы выказванне пра людзей, на якіх зямля трымаецца, можна сказаць, што вёскі трымаюцца на старэйшынах. Яны — моцнае звяно паміж мясцовай уладай і грамадзянамі. Вольга Купрыенка з гонарам называе ўсіх сваіх памочнікаў. У іх ліку  Валянціна Волкава (в. Стары Капыль), Святлана Аніхоўская (вв. Вялешына і Васілеўшчына), Ганна Барысевіч (в. Вошкаты), Надзея Чаркоўская (в. Аргелаўшчына), Марына Смольская (в. Падгорцы), Святлана Гурыновіч (в. Дусаеўшчына), Іна Бохан (аг. Скабін), Валянціна Апанасчык (в. Мазалі), Зоя Карпіленя (в. Кель), Іна Касцюк (аг. Мажа), Наталля Лукашэвіч (в. Вусава), Галіна Марозава (в. Аножкі), Марыя Апанасчык (в. Якубавічы), Вера Кіневіч (в. Чырвоны Партызан), Соф’я Васілевіч (в. Каменка). [caption id="attachment_116659" align="aligncenter" width="840"] ■ Вольга Купрыенка (другая справа) і Наталля Сурыновіч праводзяць прафілактычную гутарку аб бяспечных паводзінах на вадзе[/caption] Да гэтай кагорты адносіцца і старэйшына вёскі Нізкавічы Наталля Сурыновіч. Яна, як ніхто іншы, ведае, што дробных праблем у жыцці людзей не бывае. Жыццё чалавека ў вёсцы заўсёды ва ўсіх на вачах. Наталлю Іосіфаўну вяскоўцы ведаюць як добрага спецыяліста на рабоце (яна ўзначальвае дзіцячы сад у в. Дусаеўшчына) і дбайную гаспадыню. Таму, калі трэба было выбіраць адказнага чалавека на грамадскую пасаду старэйшыны, на сходзе вяскоўцы прагаласавалі менавіта за яе. І гэты давер яна імкнецца апраўдваць. — Калі столькі людзей табе давяраюць, то адмовіцца ніяк нельга, — кажа Наталля Іосіфаўна. — На гэтай клапатлівай пасадзе працую не адзін год. За гэты час пераканалася, што невялікіх праблем у жыцці людзей няма. Трэба кожнага выслухаць, а потым у меру сваіх магчымасцей дапамагчы. А бывае, што дастаткова і проста паразмаўляць з чалавекам. Старэйшына вядзе растлумачальную работу з насельніцтвам па навядзенні парадку на зямлі, каля асабістых домаўладанняў. Яна клапоціцца, каб родная вёска выглядала прывабна і ўтульна, хаця жыве зараз у Дусаеўшчыне, а нарадзілася і правяла дзяцінства тут. У Нізкавічах часты госць, бо прыязджае сюды не толькі па грамадскіх справах, але і да сваёй свекрыві. Клопатам старэйшыны з’яўляецца і добраўпарадкаванне могілак. Месца памяці, апошняга прытулку вяскоўцаў, як і належыць, павінна быць дагледжаным. І вось пры падтрымцы мясцовага насельніцтва, тых людзей, чые родныя пахаваны тут, сёлета спілавалі старыя дрэвы, прыбралі іх рэшткі. У многім праявіла ініцыятыву капылянка Жанна Пастарнак, у якой тут малая радзіма. Капыльскай ЖКГ па просьбе жыхароў зараз вядзецца падсыпка вуліц, праўда, не суцэльна, а кропкава. Але ж гэта павінна зменшыць колькасць ям і выбоін у старым пакрыцці. Праводзіць старэйшына пры падтрымцы сельвыканкама і прафілактычную работу: прымае ўдзел у наглядальных камісіях, наведвае людзей, схільных да асацыяльных паводзін, а летам асабліва актуальныя гутаркі наконт бяспечных паводзін на вадзе. Сяргей КОЗЕЛ
Мы продолжаем рассказывать о жителях Копыльщины, которые любят заниматься садоводством и огородничеством. Героиня нашей рубрики Елена Петрович более двадцати лет проживает в Копыле и за это время создала на своем подворье прекрасный райский уголок. С полной уверенностью можно сказать, что каждый, кто проходит по улице Советской, обращал внимание на приусадебные участки домовладельцев. Один из них у меня вызвал восторг и мимо которого невозможно было пройти, не полюбовавшись ярким и насыщенным цветением разнообразных цветов и кустарников. Елена Петрович уже 5 лет находится на заслуженном отдыхе. До этого работала в Копыльской ЦРБ медицинской сестрой. – Любовь к цветам у меня с детства, – говорит Елена Михайловна. – Еще в раннем возрасте помню, как у моей бабушки росли огромные и безумно красивые пионы. Моя мама также любила цветы, но больше отдавала предпочтение разным сортам благородных георгин. Я, по-видимому, переняла их увлечение и теперь сама занимаюсь облагораживанием уютного и родного местечка. Но больше всего люблю ранние цветы, которые после долгой и холодной зимы радуют первым цветением. [caption id="attachment_116642" align="alignnone" width="840"] ■ Апельсиновому дереву Елены Петрович около 20 лет[/caption] Хозяйка предпочитает разные виды цветов, кустов и хвойных растений: деция, шалфей, лаванда, хосты, клематисы, однолетний колиус, гортензии, спиреи, розы, лилии, хвойные виды растений – для всех отведено определенное место на участке. Кстати, Елена Петрович любит нестандартный вариант оформления и выращивания растений. Она всегда пробует придать им необычный вид. К примеру, всем известная форзиция, которая с ранней весны цветет густым и ярким желтым облаком. Хозяйка всегда восхищалась этим кустовым растением, поэтому решила его немного облагородить и придать ему несколько иной внешний вид. Все ветви куста она собрала в один ствол, закрепила их прочной конструкцией, а крону ежегодно подстригает и формирует в декоративное дерево, что сразу придает форзиции удивительную форму. Самшит – южное вечнозеленое дерево с очень твердой и плотной древесиной также привлекло внимание хозяйки. – В свое время я приобрела маленький кустик этого необычного растения, – продолжает собеседница. – Весь тот период, когда он рос, я его подстригала и формировала в шар, а ненужные черенки жалко было выбрасывать, и я их посадила вдоль цветника. Каким было мое удивление, когда увидела, что растения очень быстро прижились и начали расти. Самое главное – их поливать и следить за тем, чтобы не засохли. Спустя определенное время самшит отблагодарил меня густой красивой зеленой декоративной изгородью вдоль цветника в виде квадратов, а на другом участке – в виде шаров. На участке у Елены Петрович можно увидеть разнообразие цветущих роз: красные, бордовые, чайные, розовые, белые, желтые – буйство красок вызывает восторг и радость от увиденного. Хозяйка уверена, что размножить розы можно с помощью черенкования, ведь это один из самых простых способов. Но лучше всего укореняются черенки полиантовых, почвопокровных, плетистых роз, чего не скажешь о чайно-гибридных. Для того, чтобы черенки роз быстро укоренились, необходимо создать хорошие условия. Первым делом сажать их нужно не под прямыми солнечными лучами. Побеги для черенкования должны быть от 0,5 мм до 1 см с 3–5 почками. Важно нижний срез сделать под углом 45 градусов под нижней почкой. Листья можно удалить, так как они будут забирать все питательные вещества. После посадки накрыть бутылкой – и через определенное время вы увидите новые молодые листочки. А вот декоративная плакучая ива козья прекрасно впишется в любой интерьер приусадебного участка. Это дерево  неприхотливое, но следует внимательно следить за тем, чтобы в сильные морозы не подмерзло. Только в жаркую и солнечную погоду его необходимо обильно поливать. Тонколистный пион – еще одно удивительное растение на участке Елены Михайловны. Это редкий многолетний цветок семейства пионовых. Растет он в виде куста высотой от 30 до 50 см. В апреле и мае растение радует обильным цветением, а после увядания образуется коробочка с семенами. У хозяйки неоднократно просили поделиться семенами необычного растения. – Семена лучше всего сажать осенью в удобренную почву, – говорит Елена Михайловна. – И весной вас порадуют первые всходы. О растениях хозяйка может говорить долго, ведь каждому      из них она уделяет огромное внимание и заботу. Удивительно и то, что Елена Михайловна из косточки вырастила красивое апельсиновое дерево, которому, кстати, уже около 20 лет. – К сожалению, растение не плодоносит, – продолжает собеседница. – Но опять же я его формирую и тщательно ухаживаю, и оно выглядит как бонсай. Помимо цветов как и многие хозяйки Елена Михайловна выращивает и овощи: помидоры, перцы, капусту, дыни и арбузы. А для всех растений и овощей хозяйка использует исключительно натуральные виды удобрений: настойки из крапивы, коровяка и куриного помета. Благодаря натуральной подкормке на участке Елены Петрович с ранней весны и до поздней осени цветут и радуют глаз цветочные композиции. Наталья ДАВЫДЕНКО
Страница 1590 из 4910