36
Итоги работы по наведению порядка на земле на Копыльщине рассмотрели на очередной сессии районного Совета депутатов
18.07.2022
Тэма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў з’яўляецца заўсёды актуальнай для раённай улады. Вынікі гэтай работы падводзяцца кожны тыдзень, месяц, сезон, разглядаюцца на сесіях райсавета.
Таму наша суразмоўца — старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк.
— Ірына Мікалаеўна, што зроблена сельвыканкамамі па добраўпарадкаванні за апошнія паўгода?
— Трэба адзначыць, што работы па добраўпарадкаванні ідуць амаль круглагадова. Таму зараз на парадку дня — абкошванне тэрыторый. Паўсюдна абкошваюцца населеныя пункты, і ўжо не адзін раз, бо надвор’е спрыяе росту травы і пустазелля. Працуюць касілкі і на дарогах. Вясковыя жыхары не толькі забяспечваюць выкананне патрабаванняў па ўтрыманні індывідуальнага жылля, але і наводзяць парадак на прылеглых тэрыторыях, абкошваюць безгаспадарныя дамы, якія знаходзяцца побач з іх сядзібамі. Зразумела, што такім чынам яны клапоцяцца ў першую чаргу аб сваіх інтарэсах, абараняюць свае зямельныя ўчасткі ад распаўсюджвання пустазелля. Але сустракаюцца выпадкі, калі насельніцтва трэба заклікаць ці нават угаворваць, каб навесці парадак. Многія людзі з разуменнем прымаюць да ведама заўвагі і адэкватна рэагуюць на іх, а многім нават не патрабуецца рабіць ніякіх заўваг: сапраўдны гаспадар заўсёды сам трымае сваю гаспадарку ў належным стане.
— Чым рэгламентуецца гэта работа?
— У адпаведнасці з рашэннем Капыльскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 лютага 2022 г. зацверджаны раённы план мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. З 14 сакавіка па 30 красавіка згодна з распараджэннем старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі раёна праводзіўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Асноўная ўвага была ўдзелена добраўпарадкаванню і падтрыманню належнага санітарнага стану населеных пунктаў, сельскагаспадарчых аб’ектаў, навядзенню і падтрыманню парадку на тэрыторыях ляснога фонду, дарожных арганізацый, а таксама азеляненню горада Капыля і тэрыторый населеных пунктаў.
— Яшчэ адно няпростае пытанне, над якім пастаянна працуюць сельвыканкамы, — пустуючыя будынкі. Што робіцца ў гэтым напрамку?
— Мы працуем згодна з Указам № 116. З запланаваных на год 52 дамоў ужо знесена за паўгоддзе 49, а 64 знаходзяцца на разглядзе ў раённай камісіі. Трэба заўважыць, што некаторыя ўласнікі ці нашчадкі робяць гэта сваімі сіламі. Шэсць будынкаў прададзены за адну базавую велічыню. Для таго, каб населеныя пункты мелі належны выгляд, работы прадаўжаюцца.
— Немалаважнае месца займае і добраўпарадкаванне могілак. Некалькі слоў пра гэта.
— Работы актыўна вядуцца за кошт суботнікаў, прыцягнення сродкаў і сіл насельніцтва, дзякуючы дапамозе актывістаў сельсаветаў. Зараз таксама праводзім іх абкошванне, ачышчаем ад смецця, старых дрэў, хмызнякоў. Устанавілі 250 м новай агароджы, абсталявалі пяць кантэйнерных пляцовак, у планах яшчэ 16 да канца года.
— Ірына Мікалаеўна, а што паказваюць праведзеныя зацікаўленымі службамі праверкі і маніторынгі?
— Работнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзены 51 маніторынг, выдадзена 32 прадпісанні па ўнутрыгаспадарчых кар’ерах і баршчэўніку Сасноўскага, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 13 чалавек на агульную суму 11 128 рублёў, выпісана 9 папярэджанняў. Аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама праведзена 90 маніторынгаў, выдадзена 34 прадпісанні, канфіскаваны за неэфектыўнае выкарыстанне 1 участак плошчай 10 га, праводзіцца суцэльная інвентарызацыя на прадмет самавольнага заняцця зямель (1263 выпадкі) па 29 сельскіх населеных пунктах і г. Капылю.
— Разам з тым у пытаннях добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі ёсць шэраг праблем і нявырашаных пытанняў. У прыватнасці, на некаторых з іх Вы спыняліся на чарговай сесіі райсавета дэпутатаў. Узгадайце, калі ласка.
— Пры ацэнцы стану тэрыторый выяўляюцца парушэнні ў частцы своечасовай уборкі і вывазу смецця з населеных пунктаў, з грамадзянскіх могілак, прыпыначных пунктаў аўтадарог, навядзення парадку на тэрыторыях пустых і безгаспадарных домаўладанняў. Не выконваюцца сельскагаспадарчымі арганізацыямі тэрміны па зносе сельскагаспадарчых аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, рэкультывацыі і ўключэнні ў абарот вызваленых зямель. Не арганізавана на належным узроўні работа з пастаноўкай у рэестр пустуючых домаўладанняў грамадзян і адпаведна з правядзеннем іх праз суд. Не наведзены належны парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах і г.д.
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии