Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Вторник, 19 мая 2015 14:00

Осторожно: клещи! (CMigrator copy 1)

45819_original Установилась хорошая погода. Многие отправляются отдыхать на природу. Но здесь нас подстерегает опасность — клещи. Отправляясь в лес, наденьте   светлую однотонную одежду, а голову повяжите  белой косынкой — так клеща  легче увидеть. Рубашку  заправляйте в брюки под ремень, ворот и манжеты плотно застегните, брюки заправьте  в сапоги. При такой «броне» клещ не сможет проникнуть к телу. На открытые участки тела  нанесите репелленты (средства, отпугивающие клещей, например Дэта, Тайга). Кроме того, каждые 2 часа в лесу  проводите само- и взаимоосмотры одежды. По возвращении домой после осмотра одежду необходимо вывесить на открытый воздух для проветривания, а по  возможности  прогладить утюгом. Для мест кратковременного отдыха  выбирайте поляны без сухостоя,  бурелома, подальше от стогов сена, мест выпаса животных. Если вы гуляли в лесу с собакой, осмотрите и ее — клещи без труда могут переползти с  шерсти животного. Не удаляйте клещей, присосавшихся к собаке, голыми руками. Сами собаки не болеют Лайм-боррелиозом, а человек при наличии ссадин и микротрещин на руках  может заразиться.
За 2014 год в Копыльском районе   зарегистрировано  семь случаев инфекционных заболеваний, которые вызваны клещом Лайм-боррелиоза. Клещевые инфекции трудно выявить, а также лечить. Однако трудностей, связанных с инфекциями, передаваемыми клещами, можно избежать.

Если, несмотря на все предпринятые меры, вы обнаружили на  себе присосавшегося клеща, не впадайте в панику: желательно снять кровососа с тела, не раздавливая. Смажьте кожу вокруг места присасывания клеща и его самого спиртовым раствором, затем с помощью хлопчатобумажной  нитки, завязав узел на  тельце клеща, расшатывающими движениями влево-вправо извлеките его из кожи. Для обращения к врачу сохраните клеща в чистом  пузырьке. Результаты исследования клеща на  зараженность боррелиями помогут врачу определить необходимость назначения вам профилактического лечения. Светлана КАРПЕНКО, инструктор-валеолог ГУ «Копыльский райЦГЭ»
Вторник, 19 мая 2015 13:15

И на двоих одна жизнь

На вуліцы ззяе сонейка, шапацяць маладым лісцем дрэвы. А для Мікалая Іосіфавіча і Маі Мікалаеўны Паляшчук з в. Чыжэвічы гасцінна расчынены дзверы Капыльскага ЗАГСа. Для іх гучыць вальс Мендэльсона, з хваляваннем чакаюць госці. І ўсё гэта – упершыню, упершыню праз пражытыя сумесна крыху больш за 50 гадоў. Так склалася жыццё, што васямнаццацігадовай Маі не давялося апрануць шлюбную сукенку і станцаваць вальс маладажонаў. Сям’я «нарадзілася» ў Бучацінскім сельсавеце 1 сакавіка 1964 года – як кажуць, проста распісаліся. Не было ніякага вяселля, не гучала музыка, не дарылі і падарункаў. Але гэтыя крыху сумныя абставіны не перашкодзілі пражыць разам болей за 50 гадоў. – Усяго было, – зараз гаворыць Мая Мікалаеўна, – і я мужу даравала, і ён мне. Гэта сучасная моладзь не можа (ці не хоча?) дараваць адзін аднаму. А інакш і немагчыма. Усе мы – людзі, усе робім памылкі. Трэба ўмець іх выпраўляць, тады і жыццё будзе лепшым. DSCN1034 Нельга не пагадзіцца са словамі жанчыны. Тым больш, што яны пацвер-джаны прыкладам асабістага жыцця. …Знаёмства Маі і Мікалая адбылося ўзімку 1963 года, пасля таго, як юнак вярнуўся з Саратава, дзе вучыўся на трактарыста. Мая, маленькая і далікатная, нягледзячы на маладосць, у той час працавала на цагельным заводзе ў Гулевічах. Праца была цяжкай, тым больш, што акрамя асноўнай работы прыходзілася выконваць усё, што патрабавалі, нават торф нарыхтоўваць адпраўлялі. Але Мая не скардзілася: яе, малую і худую, дагэтуль нікуды не бралі на работу. Адказвалі: «Дзіцятка, падрасці крыху, потым і прыходзь». Гэтая знешняя слабасць была вынікам перанесенага ў 10-гадовым узросце менінгіту. Як яна, у той вельмі няпросты час, калі і лекаў амаль ніякіх не было, выжыла – невядома. Доўгі час адляжаўшы ў бальніцы ў Барысаве, вучобу працягваць больш не магла, так і засталася з адукацыяй у 4 класы. DSCN1035 Таму і замуж за Мікалая матуля аддаваць не хацела: шкадавала. Але, як кажуць, сапраўднае каханне ўсе перашкоды абміне. Спачатку маладыя жылі ў хаце разам з яе матуляй, потым – у яго бацькоў. Пасля шлюбу Мікалай на 6 месяцаў адправіўся на цаліну. За гэтыя паўгода Мая «паспела» нарадзіць дачушку Наталлю. Пасля вяртання на радзіму Мікалаю далі пакой у Чыжэвічах, а праз нейкі час – двухпакаёвую кватэру ў двухпавярховым доме, дзе Палешчукі жывуць і зараз. Праз 4 гады, у 1968 годзе, на свет з’явіўся і сынок Сярожа. Адметна, але і ў Маі Мікалаеўны, і ў Мікалая Іосіфавіча – адзіны запіс у працоўнай кніжцы: Чыжэвіцкае аддзяленне «Сельгастэхніка». Толькі спецыяльнасці розныя: ён – трактарыст-машыніст, яна – рабочая ў будаўнічай брыгадзе. Так разам і на працы, і дома яны і прайшлі праз усё жыццё. Дапамогі ні ад кога не чакалі: бацькі абодвух рана памерлі. Таму і з усімі праблемамі змагаліся самі. Можа, гэта таксама адзін з сакрэтаў сумеснага доўгажыхарства? DSCN1088 Сёння  і  Маю Мікалаеўну, і Мікалая Іосіфавіча турбуюць непаладкі ў здароўі. Але і тут яны спраўляюцца разам, дапамагаюць адзін аднаму. Часта прыязджаюць дзеці і ўнукі. Дарэчы, каб выхаваць уважлівых і добрых дзяцей, па меркаванні Палешчукоў, патрэбна перш за ўсё дысцыпліна. Калі бацькі казалі дзецям вярнуцца з вуліцы дамоў у пэўны час,  так яно і было. Бацькоўскае слова заўсёды мела і мае важкае значэнне. Нездарма і ў вёсцы казалі, што ў Палешчукоў жалезная дысцыпліна. Зараз Мая Мікалаеўна і Мікалай Іосіфавіч разам глядзяць тэлеперадачы, разам іх абмяркоўваюць. У іх, як і раней, адно на дваіх жыццё. Дзіяна ТКАЧЭНКА, Фота аўтара і з сямейнага архіву Палешчукоў
1348036769_p213 Первой обратилась жительница г. Копыля Л. Д. Куделко, которую волновал вопрос благоустройства поймы ручья по ул. Ручеевой. Как сообщила Ирина Кисляк, частично работы по благоустройству были выполнены на субботнике 28 марта, завершены 18 апреля. В то же время Ирина Николаевна обращает внимание жителей улиц Ручеевой и Пролетарской на нарушение правил содержания приусадебных участков. Выбрасывать мусор с приусадебных участков к пойме ручья категорически запрещено. Пенсионерка, инвалид 2 группы А. Г. Насевич из агрогородка Потейки обратилась с просьбой оказать финансовую помощь в связи с тяжелым материальным положением. Вопрос рассмотрен управлением по труду, занятости и социальной защите райисполкома. Государственная адресная социальная помощь предоставляется: в виде ежемесячного социального пособия гражданам, при условии, что их среднедушевой доход за 12 месяцев, предшествующих месяцу обращения, по объективным причинам ниже утвержденной Советом Министров Республики Беларусь величины бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения; в виде единовременного социального пособия – гражданам, оказавшимся по объективным причинам в трудной жизненной ситуации, нарушающей нормальную жизнедеятельность, при условии, что их среднедушевой доход составляет не более 1,5 утвержденной величины бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения (при этом следует иметь в виду, что наличие трудной жизненной ситуации, дающей право на предоставление единовременного пособия, должно быть подтверждено документально). В связи с тем, что среднедушевой доход А. Г. Насевич превышает критерий нуждаемости, установленный для предоставления ежемесячного и единовременного социальных пособий, оказать государственную адресную социальную помощь не предоставляется возможным. Несколько вопросов задал В. В. Дашкевич из д. Колодезное. Его волновало то, что после заготовки леса не убран мусор на территории возле кладбища д. Колодезное. После обращения работы по уборке территории выполнены работниками ГЛХУ «Копыльский лесхоз». Кроме того, удовлетворена просьба Виктора Дашкевича насчет спиливания аварийного дерева на кладбище в д. Усово. Как пояснила Ирина Кисляк, в связи с отсутствием финансирования на данный вид работ, спиливание аварийных деревьев на кладбищах производится за счет средств населения. Также Виктор Дашкевич высказал претензии по поводу того, что на предприятиях и в организациях г. Копыля не выполняются мероприятия программы по созданию безбарьерной среды для слабовидящих людей, не нанесена контрастная окраска на ступени. Ирина Кисляк ответила, что в рамках выполнения мероприятий, предусмотренных программой по созданию безбарьерной среды для слабовидящих людей, частично выполнены работы по нанесению контрастной окраски на ступени при входе на предприятия торговли государственной и частной формы собственности, в  учреждениях здравоохранения, образования. Во исполнение мероприятий областной программы по созданию безбарьерной среды в Копыльском районе за 2011–2014 годы на объектах торговли, бытового обслуживания, учреждений образования, жилищно-коммунального хозяйства проведены работы по обустройству пандусов, оборудованию санузлов, обустройству поручней, установке знаков дополнительной информации и другое. На проведение мероприятий по созданию безбарьерной среды жизнедеятельности физически ослабленных лиц направлено 477,4 млн руб. Всего за 2011–2014 годы работы по созданию безбарьерной среды проведены на 27 объектах. Запланированные мероприятия будут выполнены и в текущем году. Сергей КОЗЕЛ
handle Месяц май лічыцца пачаткам сезона вялікага малака. Звычайна падчас яго назіраецца значны рост вытворчасці гэтага каштоўнага прадукта. Як жа жывёлаводы Капыльшчыны ўвайшлі ў гэты перыяд? Па каментарыі мы звярнуліся да першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталя Ракевіча: — На дадзены момант у раёне выпасаецца 90 гуртоў кароў у 19 сельгаспрадпрыемствах, што складае 16 290 галоў, і яшчэ 5600 галоў знаходзяцца на круглагадовым стойлавым утрыманні. Па валавой вытворчасці малака на сёння мы маем 272,8 т, што складае 102,2% да ўзроўню мінулага года. У мінулым годзе рост надояў пачаўся на два тыдні раней (самы пік прыйшоўся на 28 мая, але валавая вытворчасць тады складала толькі 269,7 т). Калі параўнаць з сённяшнімі лічбамі, то бачна, што ў нас ужо ёсць шансы пераўзысці мінулагодні паказчык. Каб дасягнуць добрых вынікаў, нам неабходна штодзённа падчас летне-пашавага перыяду забяспечваць прыбаўку ў 30—50 г ад адной каровы. Шэраг сельгаспрадпрыемстваў можна прывесці ў якасці прыкладу, хаця перад імі ўсё роўна ставіцца задача дасягнуць максімальнай прадукцыйнасці дойнага статка. Самы высокі надой ад адной каровы, як і летась, застаецца ў філіяле «Лакнея» — 18,5 кг (+0,4 кг), ААТ «Піянер-Агра» — 18,1 кг (+1,6 кг), ААТ «Семежава» — 17,7 кг (+1 кг). Нядрэнныя вынікі таксама паказваюць ААТ «Скабін» (15,6 кг), ЗАТ «Жыліхава» (15,5 кг), ААТ «Старыца-Агра» (14,6 кг), ААТ «Душава» (14,1 кг). У астатніх гаспадарках надоі ніжэйшыя, але калі б яны дабавілі хаця па адным кілаграме, то ўжо назіраўся б значны прырост. Аднак у раёне ёсць пяць сельгасарганізацый, дзе па валавой вытворчасці не дасягнуты ўзровень мінулага года. У іх ліку — ААТ «Суворава-Агра» (83%), «Праснакі» (89%), «Ціміразеўскі» (91%), «Капыльскае» (92%), КСУП «Грозава-агра» (93%). На такія вынікі ў першую чаргу аказаў уплыў зімова-стойлавы перыяд, падчас якога адчуваўся недахоп кармоў. Адзначу, што гэтыя гаспадаркі знаходзяцца ў нас на кантролі. Прырост па валавой вытворчасці з пачатку месяца склаў 10 548 кг, ці 0,5 кг ад каровы. Ёсць сельгас-прадпрыемствы, дзе прырост значны — ф-л «Лакнея» (1400 кг), ААТ «Семежава» (1240 кг), «Душава» (1170 кг). А ёсць і такія, дзе не дабавілі ні грама. Сярод іх — ААТ «Капыльскае», КСУП «С «Лясное», ф-л «В. Раёўка». З імі мы таксама працуем над нарошчваннем аб’ёмаў. Рэалізацыя малака дзяржаве за дзень па раёне на дадзены момант складае 250 т (102,5% да 2014 года), таварнасць — 92%. І яшчэ раз хочацца закрануць летне-пашавае ўтрыманне. Калі праязджаеш па гаспадарках, бачыш недахопы. У цэлым усе пашы знаходзяцца ў добрым стане. Толькі занепакоенасць выклікаюць участкі, дзе пасуцца статкі МТФ «Папоўцы» (КСУП «Грозава-агра») і МТФ «Загараўшчына» (ААТ «Праснакі»). Пастаўлена задача строга захоўваць тэхналогію. Прымаецца толькі франтальная пасьба, на пашы павінна быць вада, мінеральныя дабаўкі, соль, сена, пастухі павінны мець журналы для запісу заўваг спецыялістаў і запісу кароў, якія прыйшлі ў ахвоту (таму што ёсць пытанні і па аднаўленні статкаў), таксама ўжо надышоў час для падкошвання пашаў. І, безумоўна, павінен быць кантроль з боку загадчыкаў фермаў, спецыялістаў і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў. Дзе ён прысутнічае, там ёсць і малако. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Понедельник, 18 мая 2015 11:00

Подвиг, который не забыть

У вёсцы Слабада-Кучынка на грамадзянскіх могілках устаноўлены помнік Уладзіміру Качаноўскаму — аднаму з герояў легендарнага Лаўскага бою. Гэта стала  магчымым  дзякуючы  рэалізацыі  сумеснага праекта  Слабадакучынскай  СШ  і  Рэспубліканскага  камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў галін прыродакарыстання і геатэхналогій. Падчас ушанавання памяці загінуўшага байца на могілках сабраліся ганаровыя госці, ветэраны вайны і працы,  пляменнікі Качаноўскага Іван і Леанід Ліннікі, сведкі ваеннага ліхалецця, настаўнікі і мясцовыя жыхары. Побач з помнікам у ганаровай варце застылі ўдзельнікі клуба «Патрыёты Радзімы», а вучні мясцовай сярэдняй школы трымалі ў руках партрэты салдатаў-землякоў. IMG_0295 «Пайшла ў гісторыю Вялікая Айчынная вайна. Але гэта  гісторыя напісана крывёю нашых салдат і слязьмі нашых маці. Яна будзе жыць доўга ў памяці сірот, якія засталіся без бацькоў, у памяці новых пакаленняў», — адкрываючы мітынг, адзначыў кіраўнік праекта, намеснік дырэктара Слабадакучынскай СШ Барыс Дзенісюк. Працягам тэмы стаў верш, які спецыяльна да гэтай падзеі напісала самабытная паэтка Ядвіга Малевіч. «Шумеў трывожна Лаўскі лес, надрыўна галасіў…» — нібы разразаючы вільготнае паветра, загучалі радкі над цішынёй святога месца. Кранула за душу і прамова старшыні Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў галін прыродакарыстання і геатэхналогій Ганны Трацэўскай, якая выказала ўдзячнасць педкалектыву за патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, раённай уладзе і жыхарам в. Слабада-Кучынка за неабыякавыя адносіны і падтрымку ў рэалізацыі аднаго з праектаў акцыі «Памяць». А прысутным, асабліва ўдзельнікам падзей 1941–1945 гг., яна пажадала моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады. Ва ўнісон словам Ганны Трацэўскай гучалі выступленні шматлікіх гасцей мерапрыемства. Права адкрыць помнік герою-земляку было дадзена члену грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Васілю Скрыннікаву, кіраўніку Мінскага абласнога агентства па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Юрыю Гузу, Ганне Трацэўскай і вучаніцы Слабадакучынскай СШ, дэпутату маладзёжнага парламента Капыльскага раёна Яне Коршук. У гонар маладога байца і ўсіх, хто не вярнуўся з вайны, прагучаў памятны залп. [caption id="attachment_40522" align="aligncenter" width="580"]Падчас мерапрыемства Падчас мерапрыемства[/caption] Ад імя моладзі слова трымала першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак. На мітынгу яна разам са старшынёй раённай  арганізацыйнай структуры ДТСААФ, былым камсамольцам Аляксандрам Касінскім уручыла білеты новым членам маладзёжнай арганізацыі. Юнакі і дзяўчаты (вучні школы) прачыталі верш паэта Мікалая Майсюка пра нялёгкі лёс дзяцей вайны, якія ў час ваеннага ліхалецця імгненна сталі дарослымі. Пасля асвячэння магілы Уладзіміра Качаноўскага, якое правёў настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Пясочнае Віталь Станкевіч, да новай святыні, як, дарэчы, і да іншых памятных месцаў в. Слабада-Кучынка, прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі, запалілі лампады. А раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» паклапацілася, каб святое месца стала больш прывабным: ля помніка ў хуткім часе будуць высаджаны дзве туі. [caption id="attachment_40523" align="aligncenter" width="580"]Іван і Леанід Ліннікі Іван і Леанід Ліннікі[/caption] У сценах мясцовай адзінаццацігодкі мерапрыемства атрымала працяг. За праводзімую выхаваўчую работу з вучнямі Ганна Трацэўская ўручыла дырэктару школы Валянціне Кандыбовіч Ганаровую грамату міжнароднага аб’яднання прафсаюзаў работнікаў геалогіі, геадэзіі і картаграфіі. А Барыс Дзенісюк ад грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» атрымаў юбілейны медаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» Пасля адбыўся святочны канцэрт, які ўсім удзельнікам падарыў лаўрэат міжнародных конкурсаў Юрый Вольпаў. З надыходзячым святам прысутных павіншаваў і генеральны дырэктар ААТ «Рэдакцыя газеты «Шапакляк» Анатоль Гармаза. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх запрасілі на салдацкую кашу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 4803 из 4920