Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

И на двоих одна жизнь

19.05.2015
На вуліцы ззяе сонейка, шапацяць маладым лісцем дрэвы. А для Мікалая Іосіфавіча і Маі Мікалаеўны Паляшчук з в. Чыжэвічы гасцінна расчынены дзверы Капыльскага ЗАГСа. Для іх гучыць вальс Мендэльсона, з хваляваннем чакаюць госці. І ўсё гэта – упершыню, упершыню праз пражытыя сумесна крыху больш за 50 гадоў. Так склалася жыццё, што васямнаццацігадовай Маі не давялося апрануць шлюбную сукенку і станцаваць вальс маладажонаў. Сям’я «нарадзілася» ў Бучацінскім сельсавеце 1 сакавіка 1964 года – як кажуць, проста распісаліся. Не было ніякага вяселля, не гучала музыка, не дарылі і падарункаў. Але гэтыя крыху сумныя абставіны не перашкодзілі пражыць разам болей за 50 гадоў. – Усяго было, – зараз гаворыць Мая Мікалаеўна, – і я мужу даравала, і ён мне. Гэта сучасная моладзь не можа (ці не хоча?) дараваць адзін аднаму. А інакш і немагчыма. Усе мы – людзі, усе робім памылкі. Трэба ўмець іх выпраўляць, тады і жыццё будзе лепшым. DSCN1034 Нельга не пагадзіцца са словамі жанчыны. Тым больш, што яны пацвер-джаны прыкладам асабістага жыцця. …Знаёмства Маі і Мікалая адбылося ўзімку 1963 года, пасля таго, як юнак вярнуўся з Саратава, дзе вучыўся на трактарыста. Мая, маленькая і далікатная, нягледзячы на маладосць, у той час працавала на цагельным заводзе ў Гулевічах. Праца была цяжкай, тым больш, што акрамя асноўнай работы прыходзілася выконваць усё, што патрабавалі, нават торф нарыхтоўваць адпраўлялі. Але Мая не скардзілася: яе, малую і худую, дагэтуль нікуды не бралі на работу. Адказвалі: «Дзіцятка, падрасці крыху, потым і прыходзь». Гэтая знешняя слабасць была вынікам перанесенага ў 10-гадовым узросце менінгіту. Як яна, у той вельмі няпросты час, калі і лекаў амаль ніякіх не было, выжыла – невядома. Доўгі час адляжаўшы ў бальніцы ў Барысаве, вучобу працягваць больш не магла, так і засталася з адукацыяй у 4 класы. DSCN1035 Таму і замуж за Мікалая матуля аддаваць не хацела: шкадавала. Але, як кажуць, сапраўднае каханне ўсе перашкоды абміне. Спачатку маладыя жылі ў хаце разам з яе матуляй, потым – у яго бацькоў. Пасля шлюбу Мікалай на 6 месяцаў адправіўся на цаліну. За гэтыя паўгода Мая «паспела» нарадзіць дачушку Наталлю. Пасля вяртання на радзіму Мікалаю далі пакой у Чыжэвічах, а праз нейкі час – двухпакаёвую кватэру ў двухпавярховым доме, дзе Палешчукі жывуць і зараз. Праз 4 гады, у 1968 годзе, на свет з’явіўся і сынок Сярожа. Адметна, але і ў Маі Мікалаеўны, і ў Мікалая Іосіфавіча – адзіны запіс у працоўнай кніжцы: Чыжэвіцкае аддзяленне «Сельгастэхніка». Толькі спецыяльнасці розныя: ён – трактарыст-машыніст, яна – рабочая ў будаўнічай брыгадзе. Так разам і на працы, і дома яны і прайшлі праз усё жыццё. Дапамогі ні ад кога не чакалі: бацькі абодвух рана памерлі. Таму і з усімі праблемамі змагаліся самі. Можа, гэта таксама адзін з сакрэтаў сумеснага доўгажыхарства? DSCN1088 Сёння  і  Маю Мікалаеўну, і Мікалая Іосіфавіча турбуюць непаладкі ў здароўі. Але і тут яны спраўляюцца разам, дапамагаюць адзін аднаму. Часта прыязджаюць дзеці і ўнукі. Дарэчы, каб выхаваць уважлівых і добрых дзяцей, па меркаванні Палешчукоў, патрэбна перш за ўсё дысцыпліна. Калі бацькі казалі дзецям вярнуцца з вуліцы дамоў у пэўны час,  так яно і было. Бацькоўскае слова заўсёды мела і мае важкае значэнне. Нездарма і ў вёсцы казалі, што ў Палешчукоў жалезная дысцыпліна. Зараз Мая Мікалаеўна і Мікалай Іосіфавіч разам глядзяць тэлеперадачы, разам іх абмяркоўваюць. У іх, як і раней, адно на дваіх жыццё. Дзіяна ТКАЧЭНКА, Фота аўтара і з сямейнага архіву Палешчукоў

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей