Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Святлана Вярбіла — адзін з самых адказных работнікаў Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Так характарызуюць спецыяліста на прадпрыемстве. Нездарма яе імя амаль кожны год з’яўляецца на старонках нашай газеты. «Родам я са Старыцы, нарадзілася ў шматдзетнай сям’і, — расказвае Святлана Іванаўна. — Кожны з нас, чатырох дзяцей, атрымаў належную адукацыю, за што мы ўдзячны сваёй Радзіме. Я рада, што пад мірным небам жыве мая дачушка, а мая праца патрэбна Беларусі і майму заводу». Дарэчы, Святлана Вярбіла прыйшла працаваць на Капыльскі масласырзавод пасля заканчэння ў 1996 годзе Слуцкага тэхнічнага вучылішча харчавікоў. Пачынала прасаўшчыком сыру, потым была апаратчыкам нанясення палімерных і парафінавых пакрыццяў, а ў 2010 годзе яе прызначылі на пасаду сырароба-майстра па паспяванні сыроў, на якой яна працуе і зараз. IMG_6258 У падпарадкаванні Святланы Іванаўны знаходзяцца 22 чалавекі, кожнаму з якіх неабходна вызначыць пэўны ўчастак работы, таксама ёй трэба кантраляваць паспяванне сыру, яго адгрузку на склад. Сярод прадукцыі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» вытворчасць сыроў займае асноўнае месца, што складае прыкладна 43% ад агульнага аб’ёму выпускаемай прадукцыі. Яны ж займаюць прыярытэтнае месца і сярод экспартуемай прадукцыі. Асноўным рынкам збыту з’яўляецца знешнеэканамічная прастора. Звыш 70% складае рэалізацыя за межы Рэспублікі Беларусь: пераважна — Расійская Федэрацыя, а таксама ажыццяўляюцца адгрузкі і ў краіны Еўропы. Дарэчы, прадпрыемства кожны год працуе над павелічэннем рынкаў збыту і пашырэннем геаграфіі паставак за кошт стабільнай якасці, выкарыстання сучасных тэхналогій, мадэрнізацыі вытворчага абсталявання і актыўных маркетынгавых даследаванняў. Капыльскія сыры неаднаразова станавіліся пераможцамі разнастайных конкурсаў. Яны былі адзначаны на «Чэмпіёне смаку», «Лепшай прадукцыі года» і іншых аглядах і дэгустацыях. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца сыры элітнай групы — «Гройцэр» і «Купалаўскі», ёсць свае прыхільнікі і ў «Расійскага новага», «Расійскага асаблівага», «Беларускага золата», «Белаазёрскага». Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Районный Совет ветеранов совместно с районной центральной библиотекой имени А. Астрейко провел первый фестиваль творческих возможностей «Сокровища души», приуроченный ко Дню пожилых людей. Читальный зал учреждения культуры превратился в красочную выставку, где были представлены работы многих людей уважаемого возраста нашего района. В теплой дружеской атмосфере собрались многие авторы изделий декоративно-прикладного искусства, члены районного Совета ветеранов. Поздравить пожилых людей, выразить благодарность за их активную жизненную позицию пришли и почетные гости — председатель РО РОО «Белая Русь» Мария Сандрозд, районной организации ОО «Белорусский союз женщин», директор ГУ «Копыльский ТЦСОН» Светлана Малиновская и председатель районной организации Белорусского общества Красного Креста Нина Жук. [caption id="attachment_42904" align="aligncenter" width="580"]За чашкой чая За чашкой чая[/caption] Повествуя об авторах представленных на выставке работ, ведущие мероприятия — заведующая отделом обслуживания и информации районной центральной библиотеки Ирина Петрович и библиотекарь отдела Людмила Насевич — к каждому подобрали искренние и теплые характеристики. Изящным рукоделием, представленным в библиотеке, явились работы Веры Пашкевич (Потейки), Нины Гаргун (Старица), Розы Жуковской (Мажа), Тамары Лобко (В. Раевка), Лидии Шкурской, Клавдии Рыбаковой и Ирины Левкович (Бобовня), Александры Курчик, Тамары Копачевской (Веселое), Раисы Жупранской (Жилихово), Анны Цалко (Гривень), Ядвиги Малевич (Дусаевщина), Натальи Тишко (Гулевичи), Александры Шайпак и Дмитрия Захарика (Ванелевичи), Раисы Жучкевич (Лесное), Тамары Примы и Нины Ковзусь (Бучатино). В адрес всех авторов работ прозвучали слова благодарности за их самобытный талант от председателя райсовета ветеранов Казимиры Гончар. Под аплодисменты мастера народных ремесел получили памятные подарки от организаторов мероприятия и почетных гостей. [caption id="attachment_42903" align="aligncenter" width="580"]На выставке На выставке[/caption] Ни один праздник не обходится без хорошей песни. Фестиваль творческих возможностей «Сокровища души» не стал исключением. Вокальное мастерство присутствующим подарил женский коллектив «Илона» Детской школы искусств. В его исполнении прозвучали известные песни, многие из которых подхватывали и участники мероприятия. В непринужденной обстановке, за чашкой горячего чая, люди почтенного возраста смогли высказать впечатления от увиденного, поделиться секретами творчества, радостными событиями из своей жизни. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
Суббота, 10 октября 2015 18:53

Для удобства водителей

Суббота, 10 октября 2015 18:45

В дружелюбной атмосфере

На Капыльшчыне, як і ва ўсёй краіне, датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачалося ў аўторак. Выбаршчыкаў сустрэлі  36 участкаў для галасавання, размешчаных на тэрыторыі раёна. На некаторых з іх пабывалі нашы карэспандэнты. У першы дзень галасавання на Ленінскі ўчастак № 18, што размясціўся ў будынку Дзіцячай школы мастацтваў, завітала ветэран педагагічнай працы, жыхарка Капыля Вольга Сыман. Усе добра ведаюць Вольгу Іванаўну яшчэ і як маму беларускага біятланіста, трохразовага чэмпіёна Універсіяд, сярэбранага прызёра чэмпіянату свету 2001 года ў эстафеце, двухразовага чэмпіёна Еўропы, двухразовага чэмпіёна свету па летнім біятлоне Аляксандра Сымана. Вольга Іванаўна па- тлумачыла, чаму ў яе з’явілася неабходнасць прагаласаваць датэрмінова: — Якраз на нядзелю, 11 кастрычніка, у мяне запланавана паездка да сына Аляксандра, бо пакуль што ён знаходзіцца ў Мінску. У хуткім часе паедзе на спаборніцтвы (цяпер ён галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне), таму хацелася б пабачыцца перад ад’ездам. Ды і выбар свой я ўжо зрабіла. Мне ёсць з чым параўноўваць наша цяперашняе жыццё. Я добра памятаю разруху пачатку 90-х. Паглядзіце, якія змены адбыліся за гэты час! Узяць, напрыклад, наш шматкватэрны дом. У той час у яго жыльцоў было пару машын, цяпер жа ўвесь двор застаўлены, у некаторых нават па дзве. У магазінах таксама ёсць усё, што пажадаеш. Гэта гаворыць пра многае. А самае галоўнае, што мы жывём у спакойнай краіне пад мірным небам. [caption id="attachment_42887" align="aligncenter" width="580"]IMG_6427 Ветэран працы Вольга Сыман[/caption] На працягу тыдня на Ленінскім участку было даволі людна. Сюды ішлі людзі сталага ўзросту, моладзь. Напрыклад, маладая сям’я Рыгора і Кацярыны Пашковічаў не засталася ўбаку ад важнай палітычнай кампаніі і зрабіла свой выбар падчас датэрміновага галасавання. [caption id="attachment_42889" align="aligncenter" width="580"]IMG_6436 Сям'ю Пашковіч сустракае старшыня камісіі Людміла Нагорная[/caption] [caption id="attachment_42890" align="aligncenter" width="580"]IMG_6645 Галасуе Сяргей Агіевіч[/caption] На Пацейкаўскім участку для галасавання № 10 у гэтыя дні таксама назіраецца ажыўленне. Як адзначае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Таццяна Вошкат, у першы дзень актыўнасць была параўнальна невысокая, але з кожным днём яна набірае абароты. Гэта было відаць і па тым, што да мясцовай школы, дзе размясціўся ўчастак, у дзень нашага наведвання падыходзілі і пад’язджалі людзі. Напрыклад, падчас абедзеннага перапынку сюды завіталі механізатар ААТ «Прагрэс 2010» Іван Мініч, жывёлаводы Наталля Сцельчанка і Сяргей Агіевіч. Як падзяліўся з намі Сяргей Пятровіч, непасрэдна ў дзень выбараў ён збіраецца паехаць да сваіх унукаў. А не прагаласаваць увогуле ў яго нават такой думкі і не ўзнікала, бо выбары — гэта грамадзянскі абавязак. А вось за тым, каб усё на ўчастку праходзіла ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, сачыла наглядальнік, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Прагрэс 2010» Раіса Лянько. Па словах Раісы Віктараўны, выбарчы працэс праходзіць у спакойнай, дружалюбнай атмасферы, без заўваг і парушэнняў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Страница 4681 из 4912