На Капыльшчыне, як і ва ўсёй краіне, датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачалося ў аўторак. Выбаршчыкаў сустрэлі 36 участкаў для галасавання, размешчаных на тэрыторыі раёна. На некаторых з іх пабывалі нашы карэспандэнты.
У першы дзень галасавання на Ленінскі ўчастак № 18, што размясціўся ў будынку Дзіцячай школы мастацтваў, завітала ветэран педагагічнай працы, жыхарка Капыля Вольга Сыман. Усе добра ведаюць Вольгу Іванаўну яшчэ і як маму беларускага біятланіста, трохразовага чэмпіёна Універсіяд, сярэбранага прызёра чэмпіянату свету 2001 года ў эстафеце, двухразовага чэмпіёна Еўропы, двухразовага чэмпіёна свету па летнім біятлоне Аляксандра Сымана. Вольга Іванаўна па- тлумачыла, чаму ў яе з’явілася неабходнасць прагаласаваць датэрмінова:
— Якраз на нядзелю, 11 кастрычніка, у мяне запланавана паездка да сына Аляксандра, бо пакуль што ён знаходзіцца ў Мінску. У хуткім часе паедзе на спаборніцтвы (цяпер ён галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне), таму хацелася б пабачыцца перад ад’ездам. Ды і выбар свой я ўжо зрабіла. Мне ёсць з чым параўноўваць наша цяперашняе жыццё. Я добра памятаю разруху пачатку 90-х. Паглядзіце, якія змены адбыліся за гэты час! Узяць, напрыклад, наш шматкватэрны дом. У той час у яго жыльцоў было пару машын, цяпер жа ўвесь двор застаўлены, у некаторых нават па дзве. У магазінах таксама ёсць усё, што пажадаеш. Гэта гаворыць пра многае. А самае галоўнае, што мы жывём у спакойнай краіне пад мірным небам.
[caption id="attachment_42887" align="aligncenter" width="580"]

Ветэран працы Вольга Сыман[/caption]
На працягу тыдня на Ленінскім участку было даволі людна. Сюды ішлі людзі сталага ўзросту, моладзь. Напрыклад, маладая сям’я Рыгора і Кацярыны Пашковічаў не засталася ўбаку ад важнай палітычнай кампаніі і зрабіла свой выбар падчас датэрміновага галасавання.
[caption id="attachment_42889" align="aligncenter" width="580"]

Сям'ю Пашковіч сустракае старшыня камісіі Людміла Нагорная[/caption]
[caption id="attachment_42890" align="aligncenter" width="580"]

Галасуе Сяргей Агіевіч[/caption]
На Пацейкаўскім участку для галасавання № 10 у гэтыя дні таксама назіраецца ажыўленне. Як адзначае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Таццяна Вошкат, у першы дзень актыўнасць была параўнальна невысокая, але з кожным днём яна набірае абароты. Гэта было відаць і па тым, што да мясцовай школы, дзе размясціўся ўчастак, у дзень нашага наведвання падыходзілі і пад’язджалі людзі. Напрыклад, падчас абедзеннага перапынку сюды завіталі механізатар ААТ «Прагрэс 2010» Іван Мініч, жывёлаводы Наталля Сцельчанка і Сяргей Агіевіч. Як падзяліўся з намі Сяргей Пятровіч, непасрэдна ў дзень выбараў ён збіраецца паехаць да сваіх унукаў. А не прагаласаваць увогуле ў яго нават такой думкі і не ўзнікала, бо выбары — гэта грамадзянскі абавязак. А вось за тым, каб усё на ўчастку праходзіла ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, сачыла наглядальнік, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Прагрэс 2010» Раіса Лянько. Па словах Раісы Віктараўны, выбарчы працэс праходзіць у спакойнай, дружалюбнай атмасферы, без заўваг і парушэнняў.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии