Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Светлана Вербило: "Моя работа - на пользу Беларуси"

12.10.2015
Святлана Вярбіла — адзін з самых адказных работнікаў Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Так характарызуюць спецыяліста на прадпрыемстве. Нездарма яе імя амаль кожны год з’яўляецца на старонках нашай газеты. «Родам я са Старыцы, нарадзілася ў шматдзетнай сям’і, — расказвае Святлана Іванаўна. — Кожны з нас, чатырох дзяцей, атрымаў належную адукацыю, за што мы ўдзячны сваёй Радзіме. Я рада, што пад мірным небам жыве мая дачушка, а мая праца патрэбна Беларусі і майму заводу». Дарэчы, Святлана Вярбіла прыйшла працаваць на Капыльскі масласырзавод пасля заканчэння ў 1996 годзе Слуцкага тэхнічнага вучылішча харчавікоў. Пачынала прасаўшчыком сыру, потым была апаратчыкам нанясення палімерных і парафінавых пакрыццяў, а ў 2010 годзе яе прызначылі на пасаду сырароба-майстра па паспяванні сыроў, на якой яна працуе і зараз. IMG_6258 У падпарадкаванні Святланы Іванаўны знаходзяцца 22 чалавекі, кожнаму з якіх неабходна вызначыць пэўны ўчастак работы, таксама ёй трэба кантраляваць паспяванне сыру, яго адгрузку на склад. Сярод прадукцыі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» вытворчасць сыроў займае асноўнае месца, што складае прыкладна 43% ад агульнага аб’ёму выпускаемай прадукцыі. Яны ж займаюць прыярытэтнае месца і сярод экспартуемай прадукцыі. Асноўным рынкам збыту з’яўляецца знешнеэканамічная прастора. Звыш 70% складае рэалізацыя за межы Рэспублікі Беларусь: пераважна — Расійская Федэрацыя, а таксама ажыццяўляюцца адгрузкі і ў краіны Еўропы. Дарэчы, прадпрыемства кожны год працуе над павелічэннем рынкаў збыту і пашырэннем геаграфіі паставак за кошт стабільнай якасці, выкарыстання сучасных тэхналогій, мадэрнізацыі вытворчага абсталявання і актыўных маркетынгавых даследаванняў. Капыльскія сыры неаднаразова станавіліся пераможцамі разнастайных конкурсаў. Яны былі адзначаны на «Чэмпіёне смаку», «Лепшай прадукцыі года» і іншых аглядах і дэгустацыях. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца сыры элітнай групы — «Гройцэр» і «Купалаўскі», ёсць свае прыхільнікі і ў «Расійскага новага», «Расійскага асаблівага», «Беларускага золата», «Белаазёрскага». Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей