Аб ім ведаюць не толькі на Капыльшчыне. Ён з’яўляецца яркай старонкай партызанскага руху на Беларусі і прыкладам мужнасці і гераізму. Пра герояў складзены вершы і песні. Народны мастак БССР Міхаіл Савіцкі напісаў карціну «Лаўскі бой», якая знаходзіцца ў Мінску ў музеі ДТСААФ.
[caption id="attachment_41315" align="aligncenter" width="580"]

Карціна Савіцкага Міхаіла "Лаўскі бой". 1950 г.[/caption]
…Гітлераўцаў даўно непакоілі партызаны, якія размяшчаліся ў лясах Капыльшчыны. Баі партызан з фашыстамі 9 мая ва ўрочышчы Гнілуха, 20 ліпеня ў Вялікараёўскім лесе і 7 лістапада ў Старыцкім, падрыў чыгуначных эшалонаў паказалі акупантам, што партызанскі рух ёсць грозная сіла народа.
Пасля Старыцкага бою брыгада імя Варашылава перайшла ў Лаўскі лес, тут і размясціліся партызанскі шпіталь і лагер.
Фашысты планавалі знішчыць партызан у Лаўскім лесе. Для гэтага немцы сцягнулі ўсю паліцыю з блізляжачых гарнізонаў Капыля, Нясвіжа, Узды і амаль полк рэгулярных нямецкіх войск з бронемашынамі і мінамётамі. Усяго налічвалася каля 7 тысяч чалавек.
У брыгадзе імя Варашылава было 9 партызанскіх атрадаў, прыкладна па 300 чалавек у атрадзе. Партызанская разведка даведалася аб планах фашыстаў. Камандзір брыгады П. Капуста з камандзірамі атрадаў распрацавалі план затрымкі немцаў і арганізацыі эвакуацыі шпіталя і лагера далей у лясы Уздзеншчыны.
Раніцай 3 снежня 1942 года немцы пачалі наступленне з вёсак Касцяшы, Пясочнае, Восава, Лоцвіны, Цялядавічы. Па загадзе камбрыга П. Капусты атрады занялі кругавую абарону па краях лесу. Атрад імя Катоўскага (камандзір В. Яроменка) заняў абарону ў вёсцы Лавы. Яроменка адбірае самых смелых, гатовых змагацца да самага канца ў засаду на могілкі каля в. Клецішча. Камандзірам гэтай групы ён назначае Вікенція Драздовіча. Задача групы — затрымліваць фашыстаў, якія рваліся з Цялядавіч і Лоцвін да Лаўскага лесу. Група з 19 чалавек залегла на могілках.
Фашысты пакінулі машыны ў Цялядавічах і пайшлі ланцужком у напрамку Лаў і могілак.
Камандзір партызанскай засады Вікенцій Драздовіч загадаў падпусціць іх на блізкую адлегласць і падаў каманду «Агонь!». Пачаўся жорсткі, смяротны бой. Фашысты не чакалі тут засады і адступілі, пакідаючы на полі дзясяткі забітых. Варожая мінамётная артылерыя адкрыла ўраганны агонь па могілках. Карнікі пачалі з двух бакоў абыходзіць могілкі, на якіх вяла бой група смельчакоў. Батарэя атрада імя Катоўскага адкрыла агонь па мінамётнай батарэі немцаў, тым самым яна адцягнула на сябе артылерыю ворага. А на могілках працягваўся жорсткі бой. Атакі немцаў паўтараліся. Замаўчаў адзін з партызанскіх кулямётаў, заканчваліся патроны, палавіны смельчакоў-партызан ужо не было ў жывых. В. І. Драздовіч пасылае ў атрад данясенне з партызанам I. Жыгалковічам. Як успамінае камандзір В. Яроменка, атрад не мог выйсці на выручку партызанскай засадзе па чыстым полі, немцы напіралі з усіх бакоў. Засадзе быў дадзены сігнал адыходзіць, але ўжо было поз-на. Немцы акружылі могілкі, але адважныя партызаны біліся да апошняга патрона, а пасля зарылі ў снег кулямёт з запіскай у ствале «Не здаёмся, паміраем за Радзіму. Лічыце нас усіх камуністамі і камсамольцамі», і з гранатамі кінуліся ў рукапашную, дзе і загінулі ў няроўным баі геройскай смерцю, але і каля сотні фашыстаў загінулі ад куль герояў.
3 наступленнем цемры камбрыг даў каманду пакінуць Лаўскі лес.
Пакінулі і загінуўшых герояў на могілках каля вёскі Клецішча. Іх было 18. Большасць з іх — жыхары Капыльскага і Уздзенскага раёнаў.
Вось іх імёны: Драздовіч Вікенцій — в. Навасёлкі Бабаўнянскага сельсавета; Тартычны Мікалай — лётчык з Украіны; Шытыка Канстанцін — в. Касцяшы Уздзенскага раёна; Кароль Аляксей — в. Пясочнае; Астрэйка Васіль — в. Пясочнае; Нікановіч Рыгор — в. Пясочнае; Цітко Дзмітрый — в. Касцяшы; Лыч Павел — в. Касцяшы; Дзесюкевіч Міхаіл — в. Магільнае Уздзенскага раёна; Туміловіч Іван — в. Магільнае; Петрашэўскі Эдуард — в. Магільнае; Клімовіч Франц — в. Магільнае; Якімовіч Мікалай — в. Магільнае; Качаноўскі Уладзімір — в. Слабада-Кучынка; Ясючэня Аляксандр — в. Магільнае; Ждановіч Аляксандр — г. п. Капыль; Хартановіч Аляксандр — г. п. Капыль; Сіневіч Мікалай — в. Быстрыца.
Мясцовае насельніцтва пахавала герояў-партызан на месцы іх апошняга бою, на ўскрайку могілак. У 1957 годзе астанкі загінуўшых партызан засады перазахавалі і паставілі часовы помнік з надпісам «Здесь похоронены партизаны — герои Лавского боя». У 1960 годзе была ўстаноўлена скульптура савецкага воіна і высечаны на помніку імёны 18 герояў-партызан, якія аддалі сваё жыццё ў імя Перамогі ў росквіце гадоў. Старэйшаму было 32 гады, малодшаму — 16.
Шмат гадоў, у дзень Перамогі, з усяго раёна збіраліся былыя партызаны, каб пакланіцца магіле. У 1965 годзе Указам Вярхоўнага Савета СССР Драздовічу Вікенцію Іосіфавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Астатніх загінуўшых партызан засады (17 чалавек) Вярхоўны Савет СССР пасмяротна ўзнагародзіў ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Усе, хто бывае тут, на месцы бою, лічыць святым абавязкова ўшанаваць памяць загінуўшых, ускласці вянкі і кветкі да падножжа помніка.
I як важна, што і сёння іх подзвіг не згас. На прыкла-дзе герояў Лаўскага бою ў Лясноўскай СШ выхоўваюцца новыя пакаленні юных грамадзян нашай Радзімы.
Пра подзвіг герояў Лаўскага бою напісаў Адам Русак:
Адважных васемнаццаць
3 арлінаю душой
Навекі абняліся
3 бацькоўскаю зямлёй…
I далей паэт упэўнена працягвае, звяртаючыся да нашага вольнага, светлага краю:
Ніхто не пераможа
Цябе навек — вякоў,
Калі ўзгадаваў ты
Вось такіх сыноў.
Яны навекі абнялiся з бацькоўскаю зямлёй
ДРАЗДОВІЧ Вікенцій Іосіфавіч
(1911 г. - 1942 г.)

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў в. Навасёлкі Бабаўнянскага сельсавета Капыльскага раёна ў сям’і батрака. Бацькі мелі вельмі мала зямлі і вымушаны былі працаваць на пана Ярашэвіча. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сям’я атрымала свой надзел зямлі. Вікенцій паступіў вучыцца ў Навасёлкаўскую пачатковую школу і ў 1930 годзе закончыў яе. У сувязі з цяжкім становішчам у сям’і ён не змог працягваць вучобу ў Песачанскай школе. Часта хварэла маці, і Вікенцію прыходзілася дапамагаць бацьку па гаспадарцы. У 1931 годзе быў створаны калгас «Пахарь». У ліку першых бацькі ўступілі ў калгас. У 1932 годзе памерла маці Вікенція.
Акрамя Вікенція ў сям’і была малодшая сястра Валя. Праз некаторы час бацька ажаніўся на другой жанчыне. Ад другой жонкі нарадзіўся зводны брат Мікалай. У 1932 годзе памірае бацька. На плечы Вікенція легла ўся работа па гаспадарцы. Працуючы з раніцы да вечара на ферме ў в. Шамы, Вікенцій знаходзіў час памагчы па гаспадарцы, а затым і пачытаць кнігі. Ён быў вельмі дасціпны, хацеў усё ведаць.
У 1936 годзе Вікенцій быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію, дзе служыў у кавалерыйскім палку. За час службы Вікенція ў арміі камандаванне прысылала двойчы падзякі за службу.
3 успамінаў дваюраднай сястры В. Драздовіча Жук Любові Васільеўны: «У 1938 годзе Вікенцій быў дэмабілізаваны, і як харошага актывіста і добрасумленнага работніка яго накіравалі на работу ў Капыльскі аддзел міліцыі, дзе ён праявіў сябе як дысцыплінаваны і ўмелы супрацоўнік. У Капылі Вікенцій пазнаёміўся з маладою дзяўчынаю Калядой Любоўю Мікіцічнай, якая працавала ў друкарні раённай газеты «Калгаснік Капыльшчыны». Праз некаторы час яна стала яго жонкаю, у іх нарадзіўся сын Аляксандр».
У 1939 годзе, пасля вызвалення Заходняй Беларусі, Вікенція пасылаюць працаваць у Клецкі раён старшынёю Мажска-Слабадскога сельскага Савета.
Жонка, Любоў Мікіцічна, успамінала: «У цяжкіх умовах прыходзілася працаваць, асабліва ў першы час. Многа давялося перажыць. Але мой муж ніколі не падаў духам, не баяўся цяжкасцей. Паважлівыя адносіны да людзей, прастата і сціпласць паводзін далі магчымасць Вікенцію заваяваць аўтарытэт сярод мясцовага насельніцтва».
3 першых дзён вайны Вікенцій Драздовіч уключыўся ў барацьбу з фашыстамі. Ён быў камандзірам узвода ў атрадзе імя Катоўскага брыгады імя Варашылава, удзельнічаў у многіх баявых аперацыях. Як лепшага, вопытнага камандзіра, камуніста В. І. Драздовіча назначылі камандзірам засады на могілках в. Лавы. Вікенцій Драздовіч геройскі загінуў разам з групаю партызан у Лаўскім баі 3 снежня 1942 года.
Імем героя названы вуліцы ў г. Мінску, у аграгарадку Лясное, у цэнтры якога ўстаноўлены бюст Герою.
[caption id="attachment_41278" align="aligncenter" width="215"]

Астрэйка Васіль (1921 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41279" align="aligncenter" width="213"]

Дзесюкевіч Міхаіл (1922 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41280" align="aligncenter" width="221"]

Ждановіч Аляксандр (1921 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41281" align="aligncenter" width="230"]

Качаноўскі Уладзімір (1926 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41282" align="aligncenter" width="224"]

Кароль Аляксей (1921 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41283" align="aligncenter" width="219"]

Нікановіч Рыгор (1920 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41284" align="aligncenter" width="234"]

Лыч Павел (1923 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41285" align="aligncenter" width="229"]

Петрашэўскі Эдуард (1922 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41286" align="aligncenter" width="223"]

Тартычны Мікалай (1913-1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41287" align="aligncenter" width="221"]

Цітко Дзмітрый (1922 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41288" align="aligncenter" width="210"]

Туміловіч Іван (1923 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41289" align="aligncenter" width="213"]

Хартановіч Аляксандр (1923 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41290" align="aligncenter" width="226"]

Шытыка Канстанцін (1910 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41291" align="aligncenter" width="232"]

Якімовіч Мікалай (1921 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41292" align="aligncenter" width="216"]

Ясючэня Аляксандр (1922 - 1942 г.)[/caption]
[caption id="attachment_41316" align="aligncenter" width="206"]

Сіневіч Мікалай
(1924 - 1942 г.)[/caption]
На жаль, адсутнічае фотаздымак васямнаццатага героя Лаўскага бою Клімовіча Франца (1922 - 1942 г.), ураджэнца вёскі Магільнае Уздзенскага раёна.
Уладзімір КАРАЛЕНКА,
былы настаўнік гісторыі, кіраўнік краязнаўчага гуртка «Спадчына»
Праект падрыхтавала Марыя ШЭІНА