Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Андрей Летченя: "Думай хорошо, делай хорошо - и будет хорошо"

13.10.2015
Падпарадкоўвацца менавіта такому жыццёваму правілу імкнецца Андрэй Лятчэня — навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея. Гэтаму ён вучыць і сваіх сыноў Максіма і Мацвея, імкнучыся разам з жонкай Наталляй выхаваць іх добрымі, шчырымі, адказнымі за свае ўчынкі. Андрэй з тых, пра каго гавораць: «Дзе нарадзіўся — там і прыгадзіўся». Выпускнік  СШ № 2 г. Капыля не вагаўся, дзе далей вучыцца: больш за ўсё яго вабіла гісторыя, а прынамсі — музейная справа. IMG_9321 «Для мяне ў гісторыі роднага краю цікава ўсё, — расказвае Андрэй Мікалаевіч. — З захапленнем успамінаю тыя дні, калі меў магчымасць удзельнічаць у археалагічных раскопках, што праходзілі на тэрыторыі нашага горада. Канешне, у гэтай справе трэба быць высокаадукаваным спецыялістам, каб даць правільную ацэнку тым знаходкам, што трапляюцца падчас раскопак. Захапляюся нумізматыкай. Лічу, што менавіта праз манеты можна прасачыць эканамічныя, палітычныя і культурныя кантакты як дзяржавы, так і людзей, якія тут жывуць. Напрыклад, адна з самых цікавых на мой погляд манет, якая захоўваецца ў нашым музеі, — двайны дынарый, датаваны 1570 годам. Яна сведчыць пра тое, што жыхары нашага горада мелі нейкія гандлёвыя зносіны з заходне-еўрапейскімі краінамі, дзе ўжывалася гэта манета». Андрэй Лятчэня з захапленнем расказваў пра дзейнасць краязнаўчага музея, аб праектах, якія ўжо рэалізаваны. Асобным радком у дзейнасці ўстановы культуры праходзіць работа з дзецьмі, для якіх праводзяць шматлікія экскурсіі як у самым музеі, так і з выездам — па месцах баявой славы Капыльскага раёна. З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічаюць у музейных уроках, наведваюць разнастайныя выставы. Дарэчы, як расказаў Андрэй Мікалаевіч, з 1 верасня распачала работу выстава «Школа — гэта маленькае жыццё», арганізаваная з фондаў раённага краязнаўчага музея. Трэба сказаць, што Андрэй Лятчэня — чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Ён заўсёды ў цэнтры грамадскага жыцця не толькі ўстаноў культуры, але і раёна ўвогуле. Магчыма таму год таму яго абралі старшынёй Капыльскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры. «Прафсаюзным лідарам быць і пачэсна, і вельмі адказна, — разумее Андрэй Мікалаевіч. — Ты ведаеш, што на цябе раўняюцца твае калегі, што ты павінен быць для іх аўтарытэтам, і імкнешся адпавядаць гэтым якасцям». Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: экскурсію праводзіць Андрэй Лятчэня. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей