Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Девушка с солнечной улыбкой

10.10.2015
У тым, што яе жыццё абавязкова будзе звязана з творчасцю, Лілія Чарнушэвіч была ўпэўнена з дзяцінства. Дзяўчынка ўдала спалучала вучобу ў СШ № 2 г. Капыля з заняткамі ў Дзіцячай школе мастацтваў. Назіраючы за тым, як яе педагог Людміла Пятроўна Беразоўская, удала спалучаючы майстэрства настаўніка, балетмайстра і рэпетытара, вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак асновам харэаграфіі, Лілія дакладна ведала: яна пасля заканчэння школы абавязкова будзе працаваць з дзецьмі і вучыць іх не толькі бачыць і адчуваць прыгажосць, але і ствараць яе для іншых. [caption id="attachment_42939" align="aligncenter" width="580"]Лілія Чарнушэвіч (у цэнтры) з выхаванцамі Капыльскай ДШМ падчас выступлення Лілія Чарнушэвіч (у цэнтры) з выхаванцамі Капыльскай ДШМ падчас выступлення[/caption] Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў малады спецыяліст вярнулася ў родны горад. Яе запрасілі на пасаду метадыста па рабоце з дзецьмі ў Капыльскі раённы Цэнтр культуры, да таго ж была магчымасць на паўстаўкі ўладкавацца харэографам у ДШМ. «Я не магу сказаць, што было лёгка, што адразу ўсё атрымлівалася, — дзеліцца Лілія, — але заўсёды адчувала надзейную падтрымку сваіх больш вопытных калег. Вучылася ў іх уменню ствараць свята, несці настрой сваім гледачам, знаходзіць агульную мову з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, працаваць з якімі, дарэчы, адно задавальненне. Яны такія чыстыя, непасрэдныя, умеюць шчыра рэагаваць на добрыя адносіны да сябе, чаму, безумоўна, можна ў іх павучыцца». Нават нечакана для сябе Лілія Чарнушэвіч стала ўдзельніцай народнага жаночага вакальнага ансамбля «Аліра», кіруе якім Таццяна Хілько. І гэта ўнесла новыя, не менш яркія фарбы ў яе жыццё. «Рэпетыцыі, удзел у канцэртах, фестывалях, конкурсах заўсёды радуюць», — расказвае дзяўчына. А яе сонечная ўсмешка заўсёды даспадобы гледачам. Часта даводзіцца быць вядучай разнастайных святочных праграм, мерапрыемстваў, асабліва ў сельскіх установах культуры. І тут яна дзеліцца сваёй пазітыўнай энергетыкай з гледачамі, перадае ім той зарад бадзёрасці і аптымізму, якім напоўнена сама. «Я ўвогуле вельмі люблю невялікія гарадкі, накшталт нашага Капыля, – працягвае размову Лілія. — Жадання пераехаць у сталіцу ніколі не ўзнікала. Наадварот — пасля кожнай сесіі, а я працягваю вучобу ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, імкнуся хутчэй вярнуцца дамоў. Тут усё мне блізкае і дарагое, тут мае родныя, сябры. Тут мая Радзіма. Не магу наперад сцвярджаць, што мой лёс будзе звязаны толькі з Капылём — жыццё такое доўгае, а я такая маладая (усміхаецца), але дакладна ведаю: я шчаслівая, што нарадзілася і жыву тут». Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей