Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 25 апреля 2016 11:54

Прием граждан (CMigrator copy 53)

ispolkom391sm 27 апреля с 10.00 до 12.00 в кабинете № 31 Копыльского районного исполнительного комитета проведет прием граждан и юридических лиц депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Степанович БОЙКО. Предварительная запись на прием по телефону (8-029) 949-34-81.
1434096293_stop-spice У яе рамках адбыўся шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на барацьбу з наркотыкамі і прапаганду здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў і моладзі. На адно з іх у сярэднюю школу № 3 г. Капыля сабраліся старшакласнікі гарадскіх навучальных устаноў. Адкрываючы сустрэчу, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Цыган адзначыла, што распаўсюджванне наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі становіцца праблемай дзяржаўнага маштабу. Святлана Віктараўна яшчэ раз нагадала пра мэту акцыі — зберагчы маладых людзей ад здзяйснення проціпраўных учынкаў. Пра ўплыў наркотыкаў на арганізм чалавека і іншыя аспекты гаварылі падлеткам у сваіх выступленнях інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Іна Вярбіла, в.а. оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Вадзім Захарэвіч, памочнік урача ЦРБ Вячаслаў Матусевіч. Асабліва небяспечнымі, як адзначалі спецыялісты, з’яўляюцца сінтэтычныя наркотыкі, да якіх адносяцца спайсы і так званыя «маркі». Прывыканне адбываецца ўжо з першай дозы. За з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап’янення законам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а за захоўванне і распаўсюджванне — крымінальная, з рэальным тэрмінам пазбаўлення волі. Па сваім уздзеянні на чалавечы арганізм спайс у некалькі разоў мацнейшы за раслінныя наркотыкі. Ахвяры «шкоднага зелля» расказваюць пра праблемы з памяццю, пастаянную разгубленасць. Вынікам ужывання наркатычных сумясей становіцца змяненне асобы падлетка, парушэнне яго псіхікі, у горшым выпадку — смерць. Але самае страшнае ў наркотыках тое, што нават пасля праходжання лячэння ад залежнасці, чалавек працягвае несці «груз былых памылак» праз усё сваё жыццё, бо некаторыя ўнутраныя органы ўжо ніколі не прыйдуць у норму, памылкі маладосці бацькоў могуць адбіцца і на здароўі будучых дзяцей. Пераканацца ў гэтым удзельнікі сустрэчы змаглі ў час прагляду дакументальнай стужкі пра нарказалежных людзей. Яе стваральнікі паказалі «прозу жыцця» наркаманаў. Верыцца, што мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым, а яго ўдзельнікі не ўцягнуцца ў шкодныя звычкі. Сяргей КОЗЕЛ
Упраўленне ўнутраных спраў, упраўленне дзяржаўтаінспекцыі Мінскага аблвыканкама правялі ў Нясвіжы прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Выязное пасяджэнне праходзіла з удзелам кіраўніцтва РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», КУП «Мінскаблдарбуд» і мела на мэце звярнуць увагу на такія важныя пытанні, як прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў, павышэнне бяспекі і культуры на аўтадарогах Мінскай вобласці. На пачатку мерапрыемства былі наведаны некаторыя дарожныя аб’екты. Адчуваецца, што ў дарожнікаў з работнікамі абласнога ўпраўлення ДАІ вельмі цеснае ўзаемадзеянне. Арганізацыі, якія абслугоўваюць дарогі, прыслухоўваюцца да заўваг работнікаў дзяржаўтаінспекцыі. А тыя маюць пераканаўчыя аргументы, прыводзячы статыстыку па дарожна-транспартных здарэннях, у выніку якіх гінуць маладыя людзі, дзеці. Як вынік такой сумеснай работы па доглядзе за станам і ўтрыманні дарог з’яўляюцца новыя транспартныя развязкі на асабліва небяспечных участках аўтастрады. Адна з іх пабудавана нядаўна на перасячэнні рэспубліканскай аўтадарогі Р2 Стоўбцы–Івацэвічы–Кобрын і рэспубліканскай дарогі Р11 Парачаны–Навагрудак–Нясвіж. За апошнія 10 гадоў тут зарэгістравана 10 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 6 чалавек і 16 паранены. Не ратавалі сітуацыю каскады штучных няроўнасцей, якія тут устаноўлены, – вадзіцелі маглі не заўважыць на дарозе транспартны сродак, і была вялікая небяспека бакавога сутыкнення. Каб абараніць удзельнікаў аўтамабільнага руху ад такіх трагедый, было прынята рашэнне зрабіць кальцо малога радыусу з мінімальнымі памерамі, каб як мага больш запаволіць рух велікагрузных машын і асабліва фураў. У ходзе мадэрнізацыі гэтага ўчастка былі ўстаноўлены сучасныя святлодыёдныя ўказальнікі на сонечных батарэях, якія аказваюць вялікую дапамогу вадзіцелям пры недастатковай бачнасці падчас туманаў і пры іншых неспрыяльных умовах надвор’я. IMG_6494 Аб рэалізацыі мерапрыемстваў і Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў 2006-2015 годзе, задачах па стабілізацыі становішча на дарогах сталічнага рэгіёну расказаў падчас прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці, палкоўнік міліцыі Мікалай Караткевіч. Мікалай Міхайлавіч гаварыў таксама пра значныя новаўвядзенні, якія дазваляюць пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў, уладкаванне пешаходных дарожак, загарод ад дзікіх жывёл, будаўніцтва транспартных развязак і іншыя інжынерныя рашэнні. Мікалай Караткевіч падняў праблемы аварыйнасці і акрэсліў перад начальнікамі аддзелаў і аддзяленняў дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці задачы. Важнасць іх абумоўлена і геаграфічным знаходжаннем рэгіёну. Мінская вобласць размешчана на перасячэнні асноўных транспартных маршрутаў, якія звязваюць Заходнюю Еўропу і Усход, рэгіёны Чарнаморскага пабярэжжа і Балтыі. Па тэрыторыі вобласці праходзяць восем магістральных і 39 рэспубліканскіх аўтадарог агульнай працягласцю 3280 кіламетраў. Яшчэ 34 000 кіламетраў складае працягласць вулічна-дарожнай сеткі. Усе яны знаходзяцца пад пільным кругласутачным наглядам супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці. Аб прынятых ведамасных мерах па прафілактыцы аварыйнасці і павышэнні ўзроўню бяспекі дарожнага руху на важных аўтамагістралях краіны расказалі генеральны дырэктар РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Мікалай Мацюк і генеральны дырэктар КУП «Мінскаблдарбуд» Дзмітрый Сцяпанаў. Журналісты і ўдзельнікі пасяджэння маглі задаць свае пытанні і атрымаць на іх адказы службовых асоб. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
IMG_6737 26 сакавіка, субота. У 10.00, 11.30, 13.00, 14.30 адбудзецца пасвячэнне ежы на велікодны стол. У 20.00 пачнецца Пасхальная вігілія. Пасля яе заканчэння — рэзурэкцыйная працэсія. 27 сакавіка, нядзеля. 11.00 — Святая Імша. Святар Аляксандр ТАРАСЕВІЧ, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў Капылі
У  Капыльскую раённую цэнтральную бібліятэку імя А. Астрэйкі спяшаліся людзі рознага ўзросту. Яны былі запрошаны на сустрэчу, прысвечаную 85-й гадавіне з дня нараджэння Уладзіміра Маркавіча Пасюкевіча. Прыйшлі тыя, хто ведаў, сябраваў, сустракаўся з Уладзімірам Маркавічам — цудоўным, таленавітым мастаком і паэтам. [caption id="attachment_47083" align="aligncenter" width="580"]Удзельнікі сустрэчы Удзельнікі сустрэчы[/caption] Ва ўтульнай зале сустракалі гаспадары разам з дырэктарам бібліятэкі Таццянай Пятроўнай Серай. Яна, асабіста кожнага запрашаючы на сустрэчу, запаліла агеньчык жадання наведаць мерапрыемства і не быць раўнадушным. Адразу звярнула ўвагу на выстаўку рэдкіх кніг па мастацтве, якія пры жыцці падарыў бібліятэцы Уладзімір Пасюкевіч (больш за 400 экзэмпляраў), падручнік для студэнтаў, два зборнікі вершаў «Сляды як памяць» (выдадзеныя бібліятэкай), успаміны… Перад вачамі ўсплываюць старонкі жыцця знакамітага земляка (нарадзіўся ў Капылі 1 сакавіка 1931 г.). А падаюцца яны з вуснаў Таццяны Пятроўны Серай і Ірыны Антонаўны Пятровіч: дарогу ў мастацтва Уладзіміру Маркавічу адкрыў капыльскі настаўнік Мамчыц, затым — вучоба ў Мінску, Маскве, вяртанне ў Мінск, праца ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная  акадэмія мастацтваў) — выкладчык,  дацэнт. У 1963 г. прыняты ў Саюз мастакоў БССР, удзельнічаў  у шматлікіх рэспубліканскіх і Усесаюзных выстаўках мастакоў. На экране з’яўляюцца яго мастацкія творы, якія здзіўляюць, заварожваюць сваёй праўдзівасцю, прыгажосцю. Гэта сюжэтна-тэматычныя карціны, партрэты, пейзажы, гісторыка-патрыятычныя, прысвечаныя сучаснасці («Змена», 1961; «Мінск зімой», 1963; «На рубяжах Радзімы», 1965) і Вялікай Айчыннай вайне — «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», 1968; «Партызанская быль», 1979 і іншыя. На жаль, усіх немагчыма пералічыць. З захапленнем слухалі тую частку аповеду, якая тычылася цесных сувязей з Капыльшчынай, і яе адлюстравання ў творчасці. Замілаванне выклікала карціна «Маці», гонар — «Я. Купала і Ц. Гартны» (Я. Купала наведваў Капыль), «Капыль будуецца», «Старыцкія партызаны» і шмат іншых. Па ўсім адчуваецца, што вельмі любіў свае родныя мясціны Уладзімір Пасюкевіч. Ён тут быў частым госцем, меў многа сваякоў, сяброў, знаёмых і проста суразмоўцаў. Многія яго карціны ўпрыгожваюць кватэры, установы горада, 86 карцін — у Капыльскім краязнаўчым музеі, 2 — у раённай бібліятэцы. Адну з карцін аўтар падарыў бібліятэцы 15 верасня 2002 года (першы раз адзначаўся Дзень бібліятэк). У гэты дзень тут адбывалася прэзентацыя зборніка вершаў «Сляды як памяць», куды былі запрошаны і мы з мужам. [caption id="attachment_47082" align="aligncenter" width="580"]Вядучыя - Ірына Пятровіч і Таццяна Серая Вядучыя - Ірына Пятровіч і Таццяна Серая[/caption] Таццяна Серая дзялілася цёплымі ўспамінамі: ён быў частым госцем бібліятэкі. Прагучалі і вершы, якія кранаюць душу. З дазволу Майі Міхайлаўны Маскальковай (Валчкевіч) быў прачытаны адзін з вершаў, прысвечаны ёй. З кожнага слова, радка ліліся пачуцці любові, ласкі, павагі да любімай жанчыны, любага, утульнага, шчаслівага роднага капыльскага куточка. Разынкай сустрэчы сталі ўспаміны Майі Міхайлаўны, якая апошнія 10 гадоў была побач з мастаком пастаянна, дзяліла з ім соль і хлеб, гора і радасць. А сэрца яго перастала біцца 15 мая 2009 года. Са смуткам у голасе яна дапоўніла ўяўленні аб мастаку-творцу, паэту-лірыку, звычайным і незвычайным чалавеку, сем’яніне. Цікавым дапаўненнем сталі выступленні прысутных, асабліва тых, хто быў знаёмы з Уладзімірам Маркавічам, успаміны аб ім. Так, Любоў Рыгораўна Мотуз добра ведала яго. Акрамя ўспамінаў яна зачытала тэкст своеасаблівай малітвы, якую заўсёды перад пачаткам працоўнага творчага дня прамаўляў мастак. Ядвіга Генрыхаўна Малевіч падзялілася ўражаннямі аб творчасці мастака. І яе крануў лёс мастака, паэта. Вельмі цёпла і ўзнёсла ўспамінала пра земляка Часлава Феліксаўна Грыгаровіч. Яна больш гаварыла пра яго чалавечыя рысы, пра ўклад у развіццё беларускага мастацтва. Асабліва запомніўся прыгожы пявучы голас і песні, рамансы, арыі ў яго выкананні. І пра гэтую акалічнасць не забыліся арганізатары мерапрыемства. Чытальная  зала напоўнілася рамансамі ў выкананні Кацярыны Макараўны Івановай. Удзячнасць земляку гучала ў выступленнях намесніка дырэктара Слабадакучынскай СШ Барыса Дзенісюка і супрацоўніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Віталя Рыжкоўскага. Я ж на сустрэчу прыйшла з пісьмом, адрасаваным юбілярам у далёкім 1982 годзе Паўлу Васільевічу Сямёнаву. На пажоўклым лісточку прыгожы разборлівы почырк. Па настойлівай просьбе Таццяны Пятроўны чытаю: «Паважаны Павел Васільевіч! Сардэчна дзякую, што Вы некалі пахвальна напісалі аб маёй творчасці на старонках Капыльскай раённай газеты. Разам з тым смуткую, што я зрабіў памылку і заўчасна не папярэдзіў Вас аб адкрыцці маёй персанальнай выстаўкі ў Палацы мастацтваў у Мінску… Сардэчна запрашаю Вас наведаць маю выстаўку, якая працягнецца да 3-га мая. З зямляцкім прывітаннем Уладзімір Пасюкевіч». І атрымалася цёплая, душэўная, патрэбная сустрэча, бо мы павінны ведаць сваіх знакамітых землякоў. Засталося выказаць вялікую падзяку арганізатарам сустрэчы і сказаць: «Прыходзьце ў бібліятэку! Не пашкадуеце!» Ніна СЯМЁНАВА, ветэран педагагічнай працы Фота Паўла ШЭІНА
Страница 4431 из 4850