Услед за тэхнікай ААТ «Старыца-Агра» сеяць раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры выйшлі ў ААТ «Піянер-Агра», «Семежава» і ЗАТ «Жыліхава». У той жа дзень сяўбу аднагадовых траў распачалі ў ААТ «Ціміразеўскі» і КСУП «Доктаравічы».
Па стане на 1 красавіка ў сельгаспрадпрыемствах раёна пасеяна 619 га ранніх яравых культур.
Вот только несколько примеров, какую пользу приносят собранные отходы:
— 323 тыс. тонн макулатуры заменят при производстве новой бумаги и картона древесину леса площадью 1000 футбольных полей;
— использование собранных 164 тыс. тонн стеклобоя в производстве нового стекла сэкономит столько электроэнергии, сколько потребляют все жители такого города, как Могилев целый месяц;
— 52 тыс. тонн отходов пластика — это 1 302 500 500 ПЭТ-бутылок. Энергии, которая экономится при переработке такого числа ПЭТ-бутылок, достаточно, чтобы 1 млн холодильников работал в течение 17 месяцев.
По результатам 2015 года уровень использования коммунальных отходов в Беларуси достиг 15,6%. Для сравнения — пять лет назад в стране перерабатывалось 9% коммунальных отходов. По данным статистической службы ЕС в 2014 году средний уровень использования муниципальных отходов в странах ЕС составил 43,5% (в Германии — 63,8%), из них в качестве вторсырья использовалось около 28% отходов. Прапануем да вашай увагі меркаванні нашых чытачоў наконт раздзельнага збору смецця. Ігар ЧАРКАС, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: — Праблема збору другасных матэрыяльных рэсурсаў даволі актуальная як для буйных населеных пунктаў, так і для сельскай мясцовасці. На маю думку, у нашым раёне яна нядрэнна вырашаецца: прынята адпаведнае рашэнне райвыканкама з указаннем задання па зборы ДМР, з кожным годам з’яўляецца ўсё больш пляцовак і кантэйнераў для раздзельнага збору смецця. Для дасягнення станоўчага выніку трэба павышаць свядомасць людзей. Варта больш казаць лю-дзям пра культуру, каб яны імкнуліся прытрымлівацца прынцыпаў паасобнага збору адходаў, наколькі гэта магчыма. Сапраўды, усім падабаецца, калі чыста. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб адходы прыносілі даходы. Алена КАРПЯЛЕНЯ, спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама: — Шмат што залежыць ад таго, як арганізаваны збор адходаў. Там, дзе ёсць асобныя кантэйнеры, людзі больш-менш падзяляюць смецце. Для нашай сям’і разуменне гэтага як неабходнасці прыйшло неяк само сабой. Лічу, што насельніцтва трэба стымуляваць. Напрыклад, праз розны кошт адпаведнай жыллёва-камунальнай паслугі. Калі выкідваеце смецце правільна, плаціце адну цану. Усё ўперамешку — іншую. Макулатуру мы абавязкова здаём у школу, пластык і шкло выкідваем у спецыяльныя кантэйнеры, якія знахо-дзяцца побач з домам. Аляксей СЕРГІЕНЯ, інжынер сродкаў радыё і тэлебачання, жыхар аграгарадка Цімкавічы: — Праблема знаходзіцца ўсё ж такі глыбей, чым наяўнасць або адсутнасць спецыяльных кантэйнераў. Яны запатрабаваныя, калі для чалавека норма — паважаць сябе і іншых, захоўваць чысціню, імкнуцца гарманізаваць сябе з навакольным асяроддзем. Гэта пытанне культуры і выхавання. Выкідаць адходы паасобна нескладана. Галоўнае — быць упэўненым, што гэтак жа паасобку яны адправяцца на перапрацоўку. Для гэтага хочацца атрымліваць больш інфармацыі з тых жа СМІ пра тое, што ў далейшым адбываецца з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Гэта значыць бачыць вынікі ўсёй гэтай працы. Асабліва скажу пра батарэйкі і энергазберагальныя лямпачкі. Збор іх праз сістэму спецыяльных скрыняў — добрая і карысная для экалогіі ідэя. Апытваў Сяргей КОЗЕЛ