Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Управление внутренних дел, управление госавтоинспекции Минского облисполкома провели в Несвиже пресс-конференцию

23.03.2016
Упраўленне ўнутраных спраў, упраўленне дзяржаўтаінспекцыі Мінскага аблвыканкама правялі ў Нясвіжы прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Выязное пасяджэнне праходзіла з удзелам кіраўніцтва РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», КУП «Мінскаблдарбуд» і мела на мэце звярнуць увагу на такія важныя пытанні, як прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў, павышэнне бяспекі і культуры на аўтадарогах Мінскай вобласці. На пачатку мерапрыемства былі наведаны некаторыя дарожныя аб’екты. Адчуваецца, што ў дарожнікаў з работнікамі абласнога ўпраўлення ДАІ вельмі цеснае ўзаемадзеянне. Арганізацыі, якія абслугоўваюць дарогі, прыслухоўваюцца да заўваг работнікаў дзяржаўтаінспекцыі. А тыя маюць пераканаўчыя аргументы, прыводзячы статыстыку па дарожна-транспартных здарэннях, у выніку якіх гінуць маладыя людзі, дзеці. Як вынік такой сумеснай работы па доглядзе за станам і ўтрыманні дарог з’яўляюцца новыя транспартныя развязкі на асабліва небяспечных участках аўтастрады. Адна з іх пабудавана нядаўна на перасячэнні рэспубліканскай аўтадарогі Р2 Стоўбцы–Івацэвічы–Кобрын і рэспубліканскай дарогі Р11 Парачаны–Навагрудак–Нясвіж. За апошнія 10 гадоў тут зарэгістравана 10 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 6 чалавек і 16 паранены. Не ратавалі сітуацыю каскады штучных няроўнасцей, якія тут устаноўлены, – вадзіцелі маглі не заўважыць на дарозе транспартны сродак, і была вялікая небяспека бакавога сутыкнення. Каб абараніць удзельнікаў аўтамабільнага руху ад такіх трагедый, было прынята рашэнне зрабіць кальцо малога радыусу з мінімальнымі памерамі, каб як мага больш запаволіць рух велікагрузных машын і асабліва фураў. У ходзе мадэрнізацыі гэтага ўчастка былі ўстаноўлены сучасныя святлодыёдныя ўказальнікі на сонечных батарэях, якія аказваюць вялікую дапамогу вадзіцелям пры недастатковай бачнасці падчас туманаў і пры іншых неспрыяльных умовах надвор’я. IMG_6494 Аб рэалізацыі мерапрыемстваў і Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў 2006-2015 годзе, задачах па стабілізацыі становішча на дарогах сталічнага рэгіёну расказаў падчас прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці, палкоўнік міліцыі Мікалай Караткевіч. Мікалай Міхайлавіч гаварыў таксама пра значныя новаўвядзенні, якія дазваляюць пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў, уладкаванне пешаходных дарожак, загарод ад дзікіх жывёл, будаўніцтва транспартных развязак і іншыя інжынерныя рашэнні. Мікалай Караткевіч падняў праблемы аварыйнасці і акрэсліў перад начальнікамі аддзелаў і аддзяленняў дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці задачы. Важнасць іх абумоўлена і геаграфічным знаходжаннем рэгіёну. Мінская вобласць размешчана на перасячэнні асноўных транспартных маршрутаў, якія звязваюць Заходнюю Еўропу і Усход, рэгіёны Чарнаморскага пабярэжжа і Балтыі. Па тэрыторыі вобласці праходзяць восем магістральных і 39 рэспубліканскіх аўтадарог агульнай працягласцю 3280 кіламетраў. Яшчэ 34 000 кіламетраў складае працягласць вулічна-дарожнай сеткі. Усе яны знаходзяцца пад пільным кругласутачным наглядам супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці. Аб прынятых ведамасных мерах па прафілактыцы аварыйнасці і павышэнні ўзроўню бяспекі дарожнага руху на важных аўтамагістралях краіны расказалі генеральны дырэктар РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Мікалай Мацюк і генеральны дырэктар КУП «Мінскаблдарбуд» Дзмітрый Сцяпанаў. Журналісты і ўдзельнікі пасяджэння маглі задаць свае пытанні і атрымаць на іх адказы службовых асоб. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей