Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 25 апреля 2016 19:03

Гордимся, что он наш земляк

24-12-14-13 Пачатак беатыфікацыйнага працэсу Эдварда Вайніловіча на Капыльшчыне нельга пакінуць без увагі, таму што менавіта землі каля вёсак Вясёлае (Пузава), Браткава, Савічы, Дунаева (Лапухі) належалі роду Вайніловічаў з 1662 года, а да 1790 — былі адзіным маёнткам. Тут жылі і працавалі продкі цяперашніх жыхароў гэтых вёсак, складаліся іх лёсы. Вайніловіч быў беларускім магнатам, ён вельмі шмат дапамагаў працавітым, але бедным сялянам, бараніў іх інтарэсы ў Расійскай Думе, заснаваў земляробчыя банкі  і  дзіцячыя  дамы.   Дапамагаў   беларускім адра-джэнцам, падаючы сродкі выдавецтву «Загляне сонца і ў наша аконца», часопісам «Лучынка» і «Саха». Вельмі шмат сродкаў Эдвард Вайніловіч ахвяраваў на пабудову храмаў, прычым не толькі каталіцкіх касцёлаў, але і праваслаўных цэркваў, сінагог, мячэцей. Зараз многія даследчыкі спрабуюць ацаніць усю ролю гэтай асобы, яго шматгранную працу на карысць роднага краю — Беларусі, значнасць яго спраў, ініцыятыў, падтрымку простых людзей, сялян, апякунства. З пакорнасцю сустрэў ён свой лёс — смерць дзяцей (апошняй надзеі) і ўвекавечыў памяць аб іх, пабудаваўшы касцёл. Жывая вера была яго ўнутраным святлом, паходняю дабрыні і справядлівасці да лю-дзей розных веравызнанняў. 10 красавіка мы па запрашэнні ксяндза Уладзіслава Завальнюка прысутнічалі на вялікай гістарычнай урачыстасці ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску. Лічым, што шчасце — на свае вочы пабачыць, як распачаўся працэс беатыфікацыі нашага земляка Эдварда Вайніловіча. Ірына ШКУЦЬКА, Вольга РАДКЕВІЧ, аграгарадок Цімкавічы
Сёння наша падарожжа ў калыску слаўнага роду Вайніловічаў — вёску Савічы. Маёнтак Савічы (з 1662 года) належаў роду Вайніловічаў на працягу 250 гадоў. На жаль, сёння не захаваліся ні сам маёнтак, ні Свята-Троіцкая царква. І толькі па малюнках Напалеона Орды, зробленых у другой палове ХІХ стагоддзя, ды па захаваных здымках 1914 года можна аднавіць былую веліч гэтых зямель. [caption id="attachment_47899" align="aligncenter" width="580"]Палац Вайніловічаў Палац Вайніловічаў[/caption] Усе землі Вайніловічаў займалі пяць тысяч дзесяцін зямлі. Тут разводзілі рыб, была вінакурня, невялікі масласырзавод, дзе ўладальнікі выкарыстоўвалі новыя тэхналогіі. У 1876 годзе старэнькі дом у Савічах быў перабудаваны ў шыкоўны палац з вежамі, мансардамі, тэрасамі. І пачалі з’яўляцца шматлікія госці. У Савічы яны заязджалі па алеі, высаджанай ліпамі, клёнамі, таполямі. Непадалёку былі сажалкі, дзе плавалі гусі і качкі. У парку былі пабудаваны альтанкі для аркестра, насыпаны штучныя выспы, устаноўлены галандскія ветраныя млыны, пракладзены лабірынты і гроты. Нягледзячы на ўсе модныя новаўвядзенні ў сядзібе дом адрозніваўся суровасцю і сціпласцю. У канцы ХІХ стагоддзя ў доме выявілі слабасць падмурка, з-за чаго ён стаў хіліцца ў бок цэнтральнага фасада. Тады да хаты былі прыбудаваны цагляныя падпоркі, і ў выніку палац набыў абарончы выгляд. Злева да палаца была прыбудавана невялікая афіцына, дзе жылі сядзібныя слугі. Перад палацам знаходзіліся карэтны хлеў і стайня, далей — гаспадарчы двор са спіртзаводам. Да сядзібы вёў выкладзены каменем пад’язны шлях, па абодвух баках якога былі засаджаны  пышнымі дэкаратыўнымі кветкамі газоны. Такія ж газоны разбівалі і з адваротнага боку дома. [caption id="attachment_47898" align="aligncenter" width="580"]Кабінет у палацы Вайніловічаў Кабінет у палацы Вайніловічаў[/caption] У маёнтку знаходзілася ўнікальная бібліятэка з пяці тысяч рэдкіх кніг, велізарная карцінная галерэя, сямейны архіў, які збіраўся на працягу 400 гадоў. Тут захоўваўся і архіў князёў Алелькавічаў, першых уладальнікаў маёнтка Савічы. Фатаграфіі, якія дайшлі да нас, дазваляюць пазнаёміцца з кабінетам дзеда Эдварда Вайніловіча. Як бачым, мэбля ў сядзібным доме адрознівалася прыгажосцю і вытанчанасцю, сярод убранства вылучаецца распісная плітка на падлозе, мармуровыя каміны, ваза XVIII стагоддзя з грушавага дрэва. Мноства прыгожых ікон знаходзілася ў дамавой капліцы. Там жа захоўваліся і чашы для прычашчэння — падарунак першага арцыбіскупа Мінскай каталіцкай дыяцэзіі. У маёнтку Савічы ў самым парку стаяла Свята-Троіцкая царква (спачатку ўніяцкая, затым праваслаўная) — помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана яна была ў першай палове ХІХ стагоддзя пасля 1826 года (гэта год пабудовы новага каменнага палаца). Падчас Вялікадня перазвон дапаўнялі залпы з гармат, якія стаялі ў вялікіх сенцах у палацы. У скляпеннях царквы былі пахаваны многія землеўладальнікі. Вайніловічы  наведвалі царкву, займалі там ганаровыя месцы. У савецкі час царква была зачынена і выкарыстоўвалася пад калгасны склад, затым помнік драўлянага дойлідства разабралі на дровы. Застаўся толькі падмурак (на тэрыторыі старых могілак). [caption id="attachment_47897" align="aligncenter" width="580"]Свята-Троіцкая царква, в.  Савічы Свята-Троіцкая царква, в. Савічы[/caption] Парк быў адным з лепшых у Мінскай губерніі. Тут расло мноства экзатычных раслін. Былі лабірынты з хвойных дрэў. У альтанках, калі прыязджалі госці, ігралі аркестры. На святы званілі званы і грымелі трубы. У 1904 годзе ў Савічах пабудаваны вінакурны завод, які праз шэсць гадоў быў зачынены, не прынёсшы доўгачаканага прыбытку свайму ўладальніку. Але менавіта руіны спіртзавода дайшлі да нашых дзён і сёння з’яўляюцца адзіным архітэктурным следам савіцкай сядзібы. У лютым 1918 года маёнтак быў разрабаваны, а культурная спадчына, якую збіралі па драбках, пачынаючы з XVII стагоддзя, і захоўвалі адзінаццаць пакаленняў Вайніловічаў, знішчана. Сам Эдвард Вайніловіч пасля смерці быў пахаваны ў Польшчы, а не на савіцкім кургане, пра што марыў пры жыцці і пісаў у сваім тэстаменце. У радавым склепе, у кургане недалёка ад палаца, ляжалі ўсе яго продкі. Ніякай капліцы не ставілі, а хавалі па старабеларускім звычаі ў кургане. Там былі пахаваны і бацькі (бацька перанесены з Цімкавіцкага касцёла), і продкі, перанесеныя з Нясвіжа, і дзеці Сымон і Алена, у памяць пра якіх пабудаваны знакаміты Чырвоны касцёл, які стаў адным з сімвалаў не толькі нашай сталіцы, але і ўсёй Беларусі. Валянціна ШУРАКОВА, дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея P.S. З мэтай папулярызацыі і прапаганды гісторыка-культурнай спадчыны выпускніца ДУА «Гімназія № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.» Настасся Вайтэнка стварае макет «Палац Э. Вайніловіча ў Савічах» (гэта яе дыпломная работа), які яна падорыць Капыльскаму раённаму краязнаўчаму музею ў чэрвені 2016 года.
Гэта — фенаменальная падзея, таму што раней беатыфікацыйныя і кананізацыйныя працэсы выхадцаў з Беларусі адбываліся толькі за мяжой. Сведкамі гістарычнага моманту  сталі краязнаўцы з Капыля, а таксама прыхаджане касцёла святых Пятра і Паўла. [caption id="attachment_47856" align="aligncenter" width="580"]Ідзе пасяджэнне беатыфікацыйнага трыбунала Ідзе пасяджэнне беатыфікацыйнага трыбунала[/caption] Першае пасяджэнне міжнароднай пастулатарскай камісіі па беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча адбылося ў Мінску 15 мая 2014 года. Гэтаму папярэднічалі шматлікія мерапрыемствы, у тым ліку і на Капыльшчыне, з удзелам прадстаўнікоў з Ватыкана, падчас якіх збіралася інфармацыя, звесткі пра слыннага беларускага сына. Шмат намаганняў зрабіў пробашч парафіі святых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, якому дапамагалі і нашы раённыя краязнаўцы. Даследаванні асобы Вайніловіча праходзілі на ўсіх узроўнях. І вось праз амаль два гады першы этап далучэння Эдварда Вайніловіча да ліку святых стаў рэаліяй. На беатыфікацыйны працэс у Чырвоны касцёл прыехалі вернікі з розных куткоў Беларусі, госці з-за мяжы. Спачатку адбылася святая Імша, якую правёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Дзякуй Богу за гэты вялікі дар. Хто з нас некалькі гадоў таму мог падумаць, што такое можа здарыцца на Беларусі? — звяртаючыся да прысутных, адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Гэта таксама вялікі падарунак да 25-годдзя адраджэння структур каталіцкага касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення нашай Мінска-Магілёўскай мітраполіі і архідыяцэзіі… Гэта знак таго, што Касцёл у Беларусі дастаткова ўмацаваўся, каб узяцца за такую справу, як працэс беатыфікацыі». IMG_3922 [caption id="attachment_47857" align="aligncenter" width="580"]Сведкамі падзеі ў Чырвоным касцёле сталі і капыляне Сведкамі падзеі ў Чырвоным касцёле сталі і капыляне[/caption] Расказваючы пра фундатара Чырвонага касцёла, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў некаторыя моманты з біяграфіі Эдварда Вайніловіча, падкрэсліўшы яго асаблівы ўклад у справу адраджэння веры ў Беларусі. Добра вядома, што Вайніловіч дапамагаў у будаўніцтве святыняў розных канфесій: каталіцкіх, праваслаўных, яўрэйскіх і мусульманскіх,  спрыяючы духоўнаму і культурнаму адраджэнню грамадства. «Ён быў сынам сваёй зямлі. У часы царскай Расіі ён захаваў сваю хрысціянскую ідэнтычнасць. Не адмовіўся ад сваёй веры», —заўважыў Мітрапаліт. IMG_3941 Праз некалькі хвілін пасля святой Імшы адбылося пасяджэнне беатыфікацыйнага трыбунала, які ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Узгадаўшы асноўныя падзеі з жыцця кандыдата, члены трыбунала склалі прысягу, якую падпісалі пад урачысты спеў хору. [caption id="attachment_47855" align="aligncenter" width="400"]Падчас святой Імшы Падчас святой Імшы[/caption] Пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк у сваім слове падзякаваў Богу за ласку распачацця такога працэсу беатыфікацыі, выказаў падзяку Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, усім вернікам і духавенству за прысутнасць і духоўную падтрымку. Пасля пастырскага блага-слаўлення Мітрапаліта вернікі прайшлі ў працэсіі да месца пахавання Эдварда Вайніловіча ў крыпце Чырвонага касцёла. Дарэчы, на выхадзе з храма кожны прысутны атрымаў абразок з выявай Слугі Божага, дзе на зваротным баку была надрукавана малітва, праз якую можна складаць свае просьбы Богу. Аб усіх выслуханых просьбах і пачутых малітвах важна паведаміць у Чырвоны касцёл. Цуды, якія могуць адбыцца праз заступніцтва Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, будуць канчатковым аргументам для яго кананізацыі — далучэння да ліку святых. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
a_predprinimatel_goda_390x254 По итогам конкурса в каждой области и в городе Минске специально созданные оргкомитеты (жюри), в состав которых войдут известные предприниматели и представители органов госуправления, определят лучших бизнесменов в номинациях: «Успешный старт», «Стабильный успех», «Эффективный бизнес в сфере производства», «Эффективный бизнес в сфере услуг», «Инновационно активный бизнес». Предприниматели, желающие принять участие в конкурсе, до 1 мая 2016 года должны направить свои заявки в соответствующие органы исполнительной власти (по месту государственной регистрации). Подробную информацию о номинациях и критериях для участия в конкурсе, образец заявки и дальнейшие новости о конкурсе можно найти в разделе «Национальный конкурс «Предприниматель года» на официальном сайте Министерства экономики. Маргарита САКОВИЧ
65453-300x232 В 2015 году в Минской области в сфере семейно-бытовых отношений зарегистрировано 53 особо тяжких и тяжких преступления, с начала 2016 года общее количество особо тяжких и тяжких бытовых преступлений уже достигло 17. Большинство этих злодеяний было совершено лицами в состоянии алкогольного опьянения. Основная цель акции — вовлечь широкие слои населения в оказание помощи и содействия государственным органам в решении проблем насилия в семье с применением к лицам асоциального поведения мер индивидуальной профилактики правонарушений. Необходимо отметить, что зачастую при совершении преступлений в сфере семейно-бытовых отношений возрастает немотивированная жестокость, в некоторых случаях поведение преступников не поддается здравой логике и рассудку. Так, 22 января около 4.00 в Староборисовский отдел милиции Борисовского РУВД от жителя г. Борисова поступило сообщение о том, что умерла его дочь. Как в последующем было установлено, убийство молодой женщины совершил ее сожитель, который задушил ее с помощью поводка с ошейником. 19 января житель одной из деревень Любанского района в ходе ссоры с женой, находясь в состоянии алкогольного опьянения, на почве ревности умышленно нанес женщине не менее 24 колото-резаных ран ножом, от которых женщина скончалась на месте. Убийца же после совершения преступления ушел в лесной массив вблизи деревни, где неоднократно предпринимал попытки покончить жизнь самоубийством через повешение. В настоящее время во всех районах области организована работа бесплатных телефонных линий для жертв семейного насилия. Кроме того функционирует горячая линия для жертв семейного насилия республиканского значения — 8-801-100-8-801 (анонимно, ежедневно с 8.00 до 20.00. Звонок со стационарного телефона бесплатный). Юрий САПЕШКО, заместитель начальника ООПП Копыльского РОВД
Страница 4406 из 4858