Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

В Красном костеле начался процесс беатификации общественно-политического, культурного деятеля Эдварда Вайниловича

25.04.2016
Гэта — фенаменальная падзея, таму што раней беатыфікацыйныя і кананізацыйныя працэсы выхадцаў з Беларусі адбываліся толькі за мяжой. Сведкамі гістарычнага моманту  сталі краязнаўцы з Капыля, а таксама прыхаджане касцёла святых Пятра і Паўла. [caption id="attachment_47856" align="aligncenter" width="580"]Ідзе пасяджэнне беатыфікацыйнага трыбунала Ідзе пасяджэнне беатыфікацыйнага трыбунала[/caption] Першае пасяджэнне міжнароднай пастулатарскай камісіі па беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча адбылося ў Мінску 15 мая 2014 года. Гэтаму папярэднічалі шматлікія мерапрыемствы, у тым ліку і на Капыльшчыне, з удзелам прадстаўнікоў з Ватыкана, падчас якіх збіралася інфармацыя, звесткі пра слыннага беларускага сына. Шмат намаганняў зрабіў пробашч парафіі святых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, якому дапамагалі і нашы раённыя краязнаўцы. Даследаванні асобы Вайніловіча праходзілі на ўсіх узроўнях. І вось праз амаль два гады першы этап далучэння Эдварда Вайніловіча да ліку святых стаў рэаліяй. На беатыфікацыйны працэс у Чырвоны касцёл прыехалі вернікі з розных куткоў Беларусі, госці з-за мяжы. Спачатку адбылася святая Імша, якую правёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Дзякуй Богу за гэты вялікі дар. Хто з нас некалькі гадоў таму мог падумаць, што такое можа здарыцца на Беларусі? — звяртаючыся да прысутных, адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Гэта таксама вялікі падарунак да 25-годдзя адраджэння структур каталіцкага касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення нашай Мінска-Магілёўскай мітраполіі і архідыяцэзіі… Гэта знак таго, што Касцёл у Беларусі дастаткова ўмацаваўся, каб узяцца за такую справу, як працэс беатыфікацыі». IMG_3922 [caption id="attachment_47857" align="aligncenter" width="580"]Сведкамі падзеі ў Чырвоным касцёле сталі і капыляне Сведкамі падзеі ў Чырвоным касцёле сталі і капыляне[/caption] Расказваючы пра фундатара Чырвонага касцёла, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў некаторыя моманты з біяграфіі Эдварда Вайніловіча, падкрэсліўшы яго асаблівы ўклад у справу адраджэння веры ў Беларусі. Добра вядома, што Вайніловіч дапамагаў у будаўніцтве святыняў розных канфесій: каталіцкіх, праваслаўных, яўрэйскіх і мусульманскіх,  спрыяючы духоўнаму і культурнаму адраджэнню грамадства. «Ён быў сынам сваёй зямлі. У часы царскай Расіі ён захаваў сваю хрысціянскую ідэнтычнасць. Не адмовіўся ад сваёй веры», —заўважыў Мітрапаліт. IMG_3941 Праз некалькі хвілін пасля святой Імшы адбылося пасяджэнне беатыфікацыйнага трыбунала, які ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Узгадаўшы асноўныя падзеі з жыцця кандыдата, члены трыбунала склалі прысягу, якую падпісалі пад урачысты спеў хору. [caption id="attachment_47855" align="aligncenter" width="400"]Падчас святой Імшы Падчас святой Імшы[/caption] Пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк у сваім слове падзякаваў Богу за ласку распачацця такога працэсу беатыфікацыі, выказаў падзяку Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, усім вернікам і духавенству за прысутнасць і духоўную падтрымку. Пасля пастырскага блага-слаўлення Мітрапаліта вернікі прайшлі ў працэсіі да месца пахавання Эдварда Вайніловіча ў крыпце Чырвонага касцёла. Дарэчы, на выхадзе з храма кожны прысутны атрымаў абразок з выявай Слугі Божага, дзе на зваротным баку была надрукавана малітва, праз якую можна складаць свае просьбы Богу. Аб усіх выслуханых просьбах і пачутых малітвах важна паведаміць у Чырвоны касцёл. Цуды, якія могуць адбыцца праз заступніцтва Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, будуць канчатковым аргументам для яго кананізацыі — далучэння да ліку святых. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей