І хаця далей было навучанне ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, першая ВНУ дала трывалыя веды па псіхалогіі і педагогіцы, што дапамагло знаходзіць кантакт з людзьмі.
Пачынаў Юрый Анатольевіч сваю службу ў Капыльскім РАУС сяржантам. Быў участковым інспектарам міліцыі, участковым інспектарам і начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх, з 2011 года прызначаны на пасаду намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, з якой паспяхова спраўляецца.
— У асноўным нашаму аддзелу неабходна рэагаваць на заявы грамадзян, сачыць за выкананнем матэрыялаў, эфектыўнасцю прыняцця рашэнняў участковымі інспектарамі міліцыі, — расказвае Юрый Анатольевіч. — Шмат увагі надаём забеспячэнню аховы правапарадку, асабліва падчас масавых мерапрыемстваў, працуем па прафілактыцы сямейнага недабрабыту, з праблемнымі катэгорыямі грамадзян. Цесную сувязь трымаем з сельвыканкамамі, саветамі пунктаў аховы правапарадку.
Вынікам паспяховай дзейнасці становіцца тая шматлікая смаката, якая з’яўляецца ў магазінах. То духмяныя булачкі з рознымі начынкамі, то казінакі, то арыгінальныя каўбасныя вырабы. І ўся прадукцыя кааппрама адрозніваецца натуральнасцю інгрэдыентаў і высокай якасцю. Таму яна запатрабавана не толькі ў гандлёвых кропках Капыльшчыны, але і за яе межамі.
Пачынала Тамара Абрамовіч 19 гадоў таму простым кандытарам, потым працавала тэхнолагам. Як кажуць, прайшла ўсе прыступкі кар’ернай лесвіцы, таму работу на кожным этапе ведае дасканала. Гэта дазваляе кантраляваць увесь вытворчы працэс і, калі трэба, уносіць карэктывы.
Умовы ўтрымання жывёлы і працы лю-дзей тут знаходзяцца на высокім узроўні. Шмат увагі ўдзяляецца якасці малака. Кіраўніцтва і работнікі сельгас-прадпрыемства добра разумеюць: чым вышэйшы гатунак, тым вышэйшая цана продажу. — Садзейнічаюць нашай паспяховай працы па нарошчванні вытворчасці малака, — адзначае брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі № 1 Надзея Вержыкоўская, — трывалая кармавая база, удасканаленне селекцыйнай работы, дакладнае выкананне тэхналогіі вытворчасці прадукцыі. Круглы год грамадскі статак забяспечаны якаснымі і збалансаванымі кармамі.
Сярод пералічаных аспектаў адным з важных з’яўляюцца кадры. Кожны на сваім рабочым месцы — ад спецыяліста да жывёлавода — з адказнасцю выконвае сваю задачу. Па словах Надзеі Уладзіміраўны, даручаная справа заўсёды будзе выканана, калі за яе возьмуцца Наталля Балакір, Святлана Юрчанка, Яўген Мяцельскі, Міхаіл Шыдлоўскі, Аляксей Юрчанка і іншыя.
Яго заўсёды вызначае вялікая адказнасць да выканання даручанай справы, імкненне арганізаваць работу сваіх падначаленых так, каб не ўзнікала ніякіх праблемных сітуацый. Нездарма ААТ «Семежава» з года ў год знаходзіцца ў ліку лідараў агляду-конкурсу сярод мехдвароў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны.
Добраўпарадкаванне тэрыторыі, стан майстэрняў, гаражоў, навесаў, пляцовак для захоўвання сельгастэхнікі, вытворча-бытавых памяшканняў у ААТ «Семежава» — усе гэтыя крытэрыі ацэнкі ў многім дзякуючы намаганням Міхаіла Мінца атрымліваюць толькі высокую адзнаку.
Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў Семежаве, скончыў мясцовую школу і паступіў у Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, дыпламаваным спецыялістам вярнуўся ў родную гаспадарку. Затым была вучоба ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая ўмацавала яго прафесіяналізм.
У будаўнічай арганізацыі Сяргей Сяргеевіч працуе побач з бацькам і дзядзькам. Таму дысцыплінаванасць і адказнасць абумоўлены, да таго ж, і жаданнем не сапсаваць добрую рэпутацыю прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Дарэчы, будаўнічая дынастыя Коўчураў магла б і не ўтварыцца, бо пасля школы цяперашні машыніст збіраўся звязаць жыццё з іншым заняткам. Аднак спроба знайсці сябе ў асвоенай падчас навучання ў каледжы прафесіі электрыка не мела поспеху. Малады чалавек рызыкнуў і перавучыўся, бо да гэтага часу ўмацаваўся ў жаданні кіраваць магутнай тэхнікай. І ні разу за пяць гадоў працы машыністам аўтакрана не пашкадаваў, што прыняў такое рашэнне: цяперашняя праца прыйшлася па душы і прыносіць задавальненне.