Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

87

Копыляне примут участие в областном фестивале “Напеў зямлі маёй”

24.10.2019
26 кастрычніка Мар’іна Горка будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХVІ абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Удзел у ім прымуць і капыляне. Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы. У конкурснай праграме возьмуць удзел аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Кожнаму з іх прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Наш раён прадставіць народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» раённага цэнтра культуры (кіраўнік Таццяна Хілько) і узорная студыя эстраднага вакалу «Кліа» пад кіраўніцтвам Таццяны Ермаловіч. На суд журы яны вынясуць музычную кампазіцыю “Алілуя кахання” з мюзікла "Юнона і Авось" на словы А. Вазнясенскагна, музыка — А. Рыбнікаў. Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы – мікрааўтобус, камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, вакальныя радыё- і аўтаномныя акустычныя сістэмы. Пажадаем нашым капылянам поспехаў! Таццяна БОХАН  

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей