Па выніках работы за мінулы год калектыў прадпрыемства забяспечыў тэмп росту выручкі ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг на 103,8%, узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі — 2,1%, паказчык па энергазберажэнні — мінус 9,1%. Забяспечаны рост пасажыраабароту, грузаабароту, тэмп росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы, павялічыліся інвестыцыі ў асноўны капітал, адзначаецца рост прыбытку ў параўнанні з мінулым годам.
Несумненна, гэтаму значна паспрыяла і тое, што летась аўтапарк набыў пяць новых сучасных аўтобусаў. Тры з іх задзейнічаны на прыгарадных маршрутах (іх усяго 22), адзін развозіць пасажыраў па горадзе, яшчэ адзін дастаўляе ўсіх жадаючых у сталіцу.
Гэты працоўны запал перадаўся і сыну. Валерый Антонавіч і зараз паўтарае бацькавы словы: «Да працы стаўся добрасумленна. Зрабі адзін раз, але назаўсёды». Не аднойчы гэты татаў запавет дапамагаў заставацца сапраўдным прафесіяналам. На кранах Валерый Антонавіч працуе ўсё жыццё. А яго асабістая геаграфія таксама вартая ўвагі: Германія, дзе прыйшлося служыць у радах Савецкай Арміі, Якуція, іншыя рэгіёны Расіі. І ўсюды Саковіч вытрымліваў своеасаблівы экзамен на годнасць.
Патрабавальнасць да сябе і сваіх абавязкаў — толькі так працуе Валерый Саковіч. Ён строга выконвае патрабаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі. Рэгулярна праводзіць праверку тэхнічнага стану аўтамабіля перад выездам на лінію. Як сапраўдны прафесіянал карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве.
На працягу дзесяці гадоў жанчына працуе сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Капыльскі ТЦСАН». Не шкадуе, што выбрала гэтую работу, якая і сапраўды патрабуе зусім іншага падыходу, з асаблівым станам душы і пачуццём адказнасці, адносінамі да жыцця і людзей.
— Сапраўдны сацыяльны работнік — прызванне, у аснове якога ляжыць бязмерная любоў да чалавека, простая, шчырая, чалавечная, — лічыць Наталля Сяргееўна. — Ад яе адзінокім адразу становіцца на душы добра і весялей. У сваю чаргу, у падапечных вучышся цярпенню, уменню выслухаць і спачуваць.
У мінулым годзе Наталля Здановіч па праве стала лепшым сацыяльным работнікам у раёне. Гэта прызнанне таго, што чалавек рэалізаваў сябе як прафесіянал. На шчасце, і дома ў Наталлі ўсё склалася добра. Яна — шчаслівая шматдзетная маці. Разам з мужам Аляксеем у любові і згодзе выхоўвае траіх дзяцей.
Аўтамагазін дапамагае стварыць прымальныя ўмовы існавання ў невялічкіх населеных пунктах. Каля вітрыны аўталаўкі па пэўных днях сустракаюцца аднавяскоўцы, а прадавец Ірына Галуза заўсёды падкажа, які тавар лепш набыць, даведаецца пра стан здароўя і проста пагутарыць з мясцовымі жыхарамі.
Мае Ірына Уладзіміраўна своеасаблівыя сакрэты майстэрства: для кожнага вяскоўца яна знойдзе добрае слова, ведае і ўлічвае запыты кожнага, памятае імя па бацьку.
Маршруты, на якіх разам з вадзіцелем Дзмітрыем Курневічам працуе Ірына Уладзіміраўна, пралягаюць па Цімкавіцкім і Семежаўскім сельсаветах, амаль да самай мяжы Капыльскага раёна.
Галоўнымі ўмовамі работы персаналу з’яўляюцца любоў да дзяцей і жаданне падарыць ім радасць, веды і часцінку душы. Неаднаразова калектыў станавіўся пераможцам у раённым спаборніцтве сярод устаноў дашкольнай адукацыі. У 2018/2019 навучальным годзе па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў адукацыі ў намінацыі «Лепшае ўнутранае азеляненне і добраўпарадкаванне» ўзнагароджаны Дыпломам III ступені, а ў 2017/2018 навучальным годзе — Дыпломам I ступені, але ўжо ў намінацыі «Лепшае знешняе азеляненне і добраўпарадкаванне».