За Жаннай Вячаславаўнай ужо даўно замацавалася рэпутацыя дасведчанага, уважлівага і спагадлівага медыка. Без малога 30 гадоў узначальвае яна ФАП (працуе тут з дня яго адкрыцця). Увесь гэты час у яе атрымліваецца і падыход знайсці да кожнага, хто знаходзіцца на абслугоўванні яе ўчастка (а гэта больш за 700 чалавек), і будынак з прылеглай тэрыторыяй ва ўзорным парадку захоўваць. Тут кіраўніцтва мясцовага сельгаспрадпрыемства заўсёды ідзе насустрач, аказваючы ўсебаковую дапамогу).
Калектыў працуе над ажыццяўленнем рэспубліканскіх і міжнародных праектаў. Гэта дазваляе музею заявіць пра сябе на больш высокім узроўні і дае магчымасць ствараць цікавыя выставачныя праекты. У Год малой радзімы раённы краязнаўчы музей сумесна з рэдакцыяй газеты «Слава працы» распрацаваў новы турыстычны праект «Капыльшчына турыстычная». Ён прадугледжвае падарожжы па гора-дзе Капылі і ўсім раёне, у аддаленыя куткі для знаёмства з яго культурай, побытам, славутасцямі, традыцыямі, прыродай.
Віталь Дзмітрыевіч сочыць за безаварыйным і бесперабойным газазабеспячэннем спажыўцоў. Да таго ж ён захапляецца спортам: у кабінеце Віталя Холада шмат кубкаў, атрыманых камандай прадпрыемства на самых разнастайных спартыўных турнірах. Валейбол, футбол, гіры — спаборніцтвы па гэтых відах спорту не абыходзяцца без яго ўдзелу.
Дарэчы, Віталь Холад — шматдзетны бацька: у кастрычніку 2018 года на свет з’явілася дачушка Юлечка, трэцяе дзіцятка ў сям’і. Таму Холады атрымалі добрую падтрымку ад дзяржавы — аформілі так званы «сямейны капітал».
Акрамя работы і сям’і ёсць у Віталя Холада любімае захапленне: рыбалка, а дакладней — зімовая рыбалка. І тут Віталь адзначыўся добрым вынікам. У 2017 годзе на спаборніцтвах па спартыўнай рыбалцы сярод філіялаў Мінскаблгазу заняў ІІІ месца і атрымаў кубак у форме рыбкі. Такое хобі раздзяляе сын Жэнька.
З будучай прафесіяй вызначыўся адразу: з дзяцінства займаўся гандболам у спартыўнай школе, таму іншыя прафесіі мала цікавілі. У свой час скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Сёння ў ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК Аляксандр Іванавіч працуе з трыма гандбольнымі групамі дзяўчат і юнакоў розных узростаў. Яго падыход у рабоце вызначаецца прафесіяналізмам, паўнатой ведаў сучасных методык падрыхтоўкі юных гандбалістаў. Таму ў актыве выхаванцаў — шматлікія перамогі і прызавыя месцы ў розных спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Да цяжкай працы Аляксандру Канстанцінавічу не прывыкаць. Родам ён з вёскі, таму ўмее і дрэвы садзіць, і траву касіць, і дровы калоць. У дарожную сферу прыйшоў працаваць дваццаць гадоў таму пасля службы ў арміі. І адразу ж праявіў сябе як добрасумленны і працавіты работнік. Аляксандру Канстанцінавічу прыходзіцца працаваць на свежым паветры круглы год і ў любое надвор'е: узімку — мароз і снег, вясной і восенню — гразь і дождж, летам — спёка і сонца. Да некамфортных умоў прывык, успрымае іх як належнае. Разам з калегамі займаюцца ўстаноўкай бардзюрнага каменя, кладкай тратуарнай пліткі, робяць як ямачны, так і капітальны рамонт асфальтавага пакрыцця на дарогах, спілоўваюць засохлыя дрэвы і інш. Увогуле, дзякуючы іх працы гарадскія і раённыя дарогі выглядаюць дагледжанымі.