Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У пасяджэнні прымалі ўдзел старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, члены прэзідыума, запрошаныя госці, сярод якіх старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, кіраўнікі некаторых упраўленняў, аддзелаў райвыканкама, арганізацый раёна. [caption id="attachment_65734" align="aligncenter" width="580"]▪ Удзельнікі пленума раённай ветэранскай арганізацыі ▪ Удзельнікі пленума раённай ветэранскай арганізацыі[/caption] Уважліва слухалі ўдзельнікі мерапрыемства інфармацыю начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Тамары НАГОРНАЙ аб выніках выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Капыльскага раёна за 2017 год. Яшчэ большую цікавасць выклікалі планы, якія стаяць перад раёнам у бягучым годзе. Як адзначыла Тамара Сяргееўна, вялікая ўвага будзе надавацца стварэнню новых працоўных месц, чаму паспрыяе рэгістрацыя новых прадпрыемстваў і развіццё тых, якія ўжо працуюць. Так, пасля таго, як кампанія «Санта Рытэйл» увядзе ў дзеянне новы магазін, павінна з’явіцца каля 40 новых працоўных месц, новая дрэваапрацоўчая лінія ў планах Капыльскага вопытнага лясгаса (каля 10 месц), амаль 40 вакансій будзе на новым дрэваперапрацоўчым прадпрыемстве, адкрыццё якога сёлета запланавана ў раёне. Безумоўна, заўсёды рэгіструюцца малыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі.
Сёння ў Капыльскім раёне пражываюць больш за 10 тысяч чалавек пенсіённага ўзросту, што складае амаль 40% ад усяго насельніцтва.
У працяг тэмы Ірына КІСЛЯК расказала прысутным аб інвестпраграме на 2018 год, якая распрацавана і зацверджана на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Яна ўключае ў сябе больш за 80 пунктаў, і ўсе яны накіраваны на развіццё Капыльскага раёна. Дарэчы, падрабязна пазнаёміцца з інвестпраграмай можна на сайце Капыльскага райвыканкама. [caption id="attachment_65738" align="aligncenter" width="350"]▪ Казіміра Ганчар ▪ Казіміра Ганчар[/caption] Што зроблена на Капыльшчыне для развіцця ветэранскага руху? Якія намаганні неабходна прыкласці для яшчэ больш актыўнай яго работы? Пра гэта гаварыла старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра ГАНЧАР і выступоўцы, якія прадоўжылі тэму ў спрэчках. Згодна з інфармацыяй сёння ў Капыльскім раёне пражываюць больш за 10 тысяч чалавек пенсіённага ўзросту, што складае амаль 40% ад усяго насельніцтва. Як паведаміла Казіміра Мікалаеўна, на Капыльшчыне 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 24 былыя вязні канцлагераў, пяць сем'яў загінулых і тры працаўнікі тылу. Менавіта ім у першую чаргу неабходны нашы клопат і ўвага. Галоўнай задачай грамадскага аб’яднання была і застаецца абарона правоў і гарантый людзей сталага ўзросту, паляпшэнне якасці іх жыцця, забеспячэнне сацыяльнай абароны, прыцягненне іх да грамадска-палітычнага і культурнага жыцця раёна, а таксама патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі. Менавіта ў вырашэнні гэтых патрэб і запытаў і прымае актыўны ўдзел раённы Савет ветэранаў. Дарэчы, на Капыльшчыне створаны і дзейнічаюць 40 пярвічных ветэранскіх арганізацый, старшынямі якіх абраны адказныя і аўтарытэтныя людзі, якія працуюць у цесным кантакце з прадстаўнікамі мясцовай улады, прафсаюзнымі камітэтамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі.
На Капыльшчыне 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 24 былыя вязні канцлагераў, пяць сем'яў загінулых і тры працаўнікі тылу.
Пералік добрых спраў, якія можа запісаць на свой рахунак раённая ветэранская арганізацыя, даволі значны. І ўсе яны былі рэалізаваны дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі, неабыякавасці і нават апантанасці людзей старэйшага пакалення, якія ўвесь свой вопыт і мудрасць імкнуцца накіроўваць на ўмацаванне грамадства і яго стабілізацыю. Не менш цікавыя і шматгранныя напрамкі дзейнасці грамадскай арганізацыі і на бягучы год. І тут, як адзначыў, падсумоўваючы пачутае, Аляксандр ЛІПНІЦКІ, галоўнае дайсці да кожнага чалавека сталага ўзросту.
МЕРКАВАННІ IMG_1400 Уладзімір ВЫСКВАРКА, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Семежава»: — Мне вельмі падабаюцца словы, якія тычацца нас, ветэранаў: «Наша плячо кволае, але надзейнае». І сапраўды, фізічна мы не заўсёды можам аказаць дзейсную дапамогу, а вось у надзейнасці, уменні даць слушную параду, падтрымаць дадзім фору некаторым маладым. Наша пярвічка актыўна ўдзельнічае ў жыцці Семежава, ветэраны — частыя госці ў школе, выступаюць перад вучнямі, імкнуцца дапамагчы ў іх выхаванні як словам, так і сваім прыкладам. Увогуле, вельмі добра, калі ў вёсцы ёсць нейкія традыцыі. Напрыклад, мы вельмі ганарымся сваім земляком Міхаілам Высоцкім і ўпэўнены, што нам нельга працаваць дрэнна, вучыцца дрэнна, паколькі ёсць на каго раўняцца.   IMG_1406 Часлава ГРЫГАРОВІЧ, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўчастка «Дусаеўшчына» ААТ «Скабін»: — Моладзь павінна ўнаследаваць традыцыі старэйшага пакалення, а дапамагчы ёй у гэтым можам мы, актывісты ветэранскага руху. З удзелам членаў нашай пярвічкі былі выдадзены невялічкія брашуры, у якіх расказваецца пра страшную трагедыю ў жыцці жыхароў вёскі Дусаеўшчына, калі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі спалены іх аднавяскоўцы, пра ўдзельнікаў гэтай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў. Лічу, што гэтыя кніжачкі прынясуць вялікую карысць у выхаванні падрастаючага пакалення. Я як старшыня пярвічкі працую ў цесным кантакце са старшынёй Капыльскага сельвыканкама Вольгай Мікалаеўнай Купрыенкай, разам з ёй часта наведваюся ў дамы нашых ветэранаў, людзей сталага ўзросту, каб даведацца пра іх праблемы і пажаданні. IMG_1423 Ганна ЛУПАНОС, старшыня ветэранскай арганізацыі ф-ла «В. Раёўка»: — Я мела гонар быць дэлегатам VIII справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў. І вельмі прыемна было чуць, як высока ацэньваюць работу нашай раённай арганізацыі і яе старшыні Казіміры Мікалаеўны Ганчар на абласным узроўні. Ад гэтага хочацца працаваць яшчэ лепш. Савет нашай пярвічкі вырашае пытанні, якія хвалююць людзей старэйшага ўзросту. І яны ў кампетэнцыі адміністрацыі філіяла, сельвыканкама, райсавета ветэранаў. Вялікую дапамогу нам аказваюць старэйшыны вёсак. Але не магу не адзначыць тую падтрымку і неабыякавасць да праблем людзей, якую мы бачым ад кіраўніка філіяла «В. Раёўка» Івана Дамашэвіча. Вялікі дзякуй яму за гэта! Маргарыта САКОВІЧ
  У в. Філіпавічы працягваюцца работы па добраўпарадкаванні населенага пункта. У мінулым го-дзе наводзіўся парадак паміж цотнымі дамамі, зараз — паміж няцотнымі.  Захавана 6 пустуючых  дамоў,  2 фундаменты і 1 гаспабудова. Такім чынам уключана ў севазварот 7 га зямлі. На дадзены момант праводзіцца высечка зарасніку. У перспектыве — далейшая ачыстка ўчасткаў. Акрамя пастаяннага ўдзельніка работ — ААТ «Семежава» — на дапамогу прыходзяць шэфы з раёна газазабеспячэння, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і арганізацыі з іншых раёнаў: ААТ «Лазавічы» (Клецкі раён) і Ляхавіцкае ПМС. Сёлета запланавана спілаваць звыш 80 старых дрэў на грамадзянскіх могілках у аг. Семежава і в. Чырвоная Дубрава. На гэтыя мэты, акрамя бю-джэтных сродкаў, збірае грошы і насельніцтва. З пачатку года спілавана 33 дрэвы, прычым усе за кошт грамадзян. У мінулым годзе на тэрыторыі сельсавета захаваны два стыхійныя сметнікі каля грамадзянскіх могілак: па вул. Падмажжа ў Семежаве і ў Чырвонай Дубраве. Актывізаваліся работы па заключэнні дагавораў на вываз смецця з жыллёва-камунальнай службай. За апошнія тры тыдні складзена 80 такіх дакументаў. Летась у Старадарожскім лясгасе было закуплена звыш 100 туй. Іх пасадка пачалася каля адміністрацыйных будынкаў сельсавета, сельгаспрадпрыемства, школы і іншых аб’ектаў. Прадоўжыцца яна і сёлета. Таксама пасеяны кветкі, расада якіх будзе высаджана ў розных кутках аграгарадка. Прыводзяцца ў парадак агароджы па вул. Капыльскай у Семежаве. На гэтай жа вуліцы па лініі падтрымкі мнагадзетных сем’яў будуецца дом для сям’і Шчоткіных. Яго здача плануецца праз некалькі месяцаў. На гэты год у аграгарадку запланавана будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі. Размясціцца яна павінна ў мікрараёне шматпавярховай забудовы ў цэнтры Семежава па вуліцы Слуцкай. Праведзена вывучэнне адраснай гаспадаркі населеных пунктаў. Напрыклад, у Семежаве абазначэнне патрабуецца толькі для 12 прыватных дамоў і некаторых кватэр у шматпавярхоўках. Сяргей КОЗЕЛ
Звычайна аб дзейнасці сельскага Савета дэпутатаў людзі мяркуюць не па колькасці прынятых рашэнняў, а хутчэй па тым, як яны ажыццяўляюцца, а больш дакладна — па канкрэтных справах. IMG_1446 Па словах старшыні Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў Вольгі Купрыенкі, мясцовае самакіраванне — той узровень улады, які максімальна набліжаны да насельніцтва. — Мы не проста ведаем патрэбы людзей, але суперажываем ім і зацікаўлены ў вырашэнні праблем і паляпшэнні  якасці жыцця, — адзначае Вольга Мікалаеўна. — Мяркуючы па рабоце дэпутатаў нашага Савета дэпутатаў, у іх атрымоўваецца найбольш поўна спалучаць у сваёй дзейнасці агульнадзяржаўныя інтарэсы і інтарэсы жыхароў свайго рэгіёну. Узорам такой работы з’яўляецца і дэпутат Вошкатаўскай выбарчай акругі № 5 Святлана Аніхоўская. Святлана Іосіфаўна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у жыхароў вёсак Вялешына, Вошкаты, Васілеўшчына. Яна заўсёды знаходзіцца сярод людзей, пастаянна стараецца вырашыць іх праблемы. Напэўна, гэта акалічнасць і адыгрывае важную ролю, бо ўжо столькі гадоў вяскоўцы выбіраюць яе дэпутатам. Да таго ж яна сумяшчае яшчэ адну «пасаду» — з’яўляецца старэйшынай сваіх населеных пунктаў. Ды і яе непасрэдная праца (а яна — брыгадзір паляводчай брыгады ААТ «Скабін») дазваляе быць у гушчы ўсіх мясцовых падзей, часта сустракацца з насельніцтвам, выконваць грамадскія абавязкі. [caption id="attachment_65728" align="aligncenter" width="580"]■ Вольга Купрыенка (справа) з актывам сельвыканкама падчас вывучэння адраснай гаспадаркі ў в. Вялешына ■ Вольга Купрыенка (справа) з актывам сельвыканкама падчас вывучэння адраснай гаспадаркі ў в. Вялешына[/caption] У сельсавеце лічаць, што не знойдзеш лепшага памочніка, які давядзе да вяскоўцаў пазіцыю мясцовай улады па тым ці іншым пытанні, арганізуе людзей на нейкую грамадскую справу. Такіх даручэнняў Святлана Іосіфаўна за гэты час выканала шмат. Як вынік — станоўчае вырашэнне многіх праблем вяскоўцаў. Жанчына ведае іх добра і ўздымае перад старшынёй сельвыканкама Вольгай Купрыенкай (дарэчы, тэлефануюць яны адна адной амаль штодня, а то і некалькі разоў на дзень). Вольга Мікалаеўна не толькі параіць, як лепш зрабіць, але і дапаможа ў вырашэнні пытанняў, якія патрабуюць умяшальніцтва афіцыйных асоб альбо нейкіх іншых структур. Аднавяскоўцы хутка адклікаюцца на прапановы дэпутата. Напрыклад, прыняць удзел у суботніку практычна ніхто не адмаўляецца. Надзейным памочнікам у Святланы Іосіфаўны з’яўляецца і старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі Часлава Грыгаровіч. — У першую чаргу ў сваёй рабоце звяртаю ўвагу на навядзенне парадку, што асабліва актуальна, — гаворыць Святлана Аніхоўская. — І вельмі важным гэта з’яўляецца для жыхароў Вялешына, бо вёска наша знаходзіцца пры важнай трасе. Таму сустракаемся з насельніцтвам, гутарым, просім, каб падкасілі, прыбралі тэрыторыю. Дапамагаю сельсавету ў зборы падатку самаабкладання, грашовых сродкаў на добраўпарадкаванне могілак і г.д. Напрыклад, летась на могілках спілавалі дрэвы, падчысцілі, замянілі агароджу, крыху яе пафарбавалі. Шмат работ зрабілі па разборцы старога клуба. Працягваем спілоўваць аварыйна-небяспечныя дрэвы ў Вялешыне з прыцягненнем альпіністаў. Вельмі хацелася б, каб у нашай вёсцы быў пакладзены асфальт, таму з гэтым пытаннем будзем звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі. Ёсць у нас яшчэ мара — прывесці ў парадак возера ў Вялешыне, пачысціць яго. Раней яно было вельмі прыгожае, там вадзілася шмат рыбы. Але нядаўна высахла… Мы б і грошы на правядзенне работ сабралі… Таксама цікаўлюся ў сваіх землякоў, ці ёсць у іх паліва, дапамагаю выпісаць (бо большасць з іх састарэлыя, таму патрэбна дапамога). У вырашэнні некаторых пытанняў па меры магчымасці аказвае падтрымку дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок. Да пераезду ў Вялешына Святлана Іосіфаўна і яе муж Віктар Іванавіч жылі ў Капылі і працавалі ў аўтапарку № 21. Але пацягнула іх у бацькоўскую хату, дзе ўжо больш чым 15 гадоў таму абсталяваліся і ўладкаваліся на працу ў мясцовае сельгаспрадпрыемства. Добрымі памочнікамі па гаспадарцы з’яўляюцца трое сыноў, якія жывуць непадалёку. Таксама частыя госці ў бабулі і дзядулі пяцёра ўнукаў. Сяргей КОЗЕЛ

Результативная работа животноводов хозяйства лучшее доказательство того, насколько важно сегодня внедрять в производство новые современные технологии, ведь это влияет как на количество, так и на качество производимой продукции. [caption id="attachment_65722" align="aligncenter" width="580"]▪ Животновод Валентина Гурская ▪ Животновод Валентина Гурская[/caption] Дойное стадо на ферме насчитывает около 600 голов. Как отмечает директор филиала «Великая Раевка» ОАО «Криница» Иван Домашевич, на ферме высокие требования, и чтобы получить качественное молоко, необходимо строгое соблюдение технологий, в том числе санитарных норм, а также ответственная работа людей. Например, за плечами помощника заведующей фермой Татьяны Гончаровой семнадцатилетний добросовестный труд в животноводстве. Сложности в профессии и непростой график работы женщину не пугают.  Не отстает в работе от своей коллеги и оператор машинного доения Янина Будкевич.   Здесь строго придерживаются технологии содержания животных,  хозяйство полностью обеспечено собственными кормами, богатыми энергией, протеином и необходимой влажностью. В планах сельхозпредприятия — завершение к августу текущего года строительства пяти сенажно-силосных траншей, что позволит еще увеличить объемы заготовки травянистых кормов.

Молочное такси — это передвижной пастеризатор для молока. С применением современной технологии на основе помещенных в него ингредиентов готовят кормовую смесь, максимально подходящую молодняку по консистенции, температуре и другим параметрам.

Ежемесячно на ферме рождается в среднем от 40 до 50 телят. Сегодня молодняк составляет 200 голов — это телята до трех месяцев, которые содержатся в индивидуальных домиках. Для них созданы специальные условия даже на выпойке с использованием новых технологий — молочного такси. Агрегат обеспечивает удобную дозированную раздачу пищи телятам, что существенно экономит время кормления и значительно упрощает работу животноводов.  Благодаря выпаиванию из молочного такси телята заметно прибавляют в весе. Среднесуточный привес крупного рогатого скота в 2017 году составил 748 граммов, а это на 44 грамма больше, чем за аналогичный период 2016 года. [caption id="attachment_65721" align="aligncenter" width="580"]▪ Татьяна Гончарова с коллегой Яниной Будкевич ▪ Татьяна Гончарова с коллегой Яниной Будкевич[/caption] Работать на выращивании телят непросто, — делится животновод по обслуживанию молодняка Валентина Гурская. — Теленок, как ребенок за ним нужен такой же внимательный уход, ведь попадают они ко мне сразу после рождения. И  должны быть не только чистыми и накормленными, но и здоровыми. Животные чувствуют хорошее отношение — встают в ряд и ждут, пока их покормят. А если будешь трудиться с душой, каждый день жить своим делом, то и результат не заставит себя долго ждать. В планах у целеустремленного директора филиала — увеличение поголовья крупного рогатого скота. А для этого нужно завершить строительство еще одного тентового здания для молодняка на молочнотоварной ферме «В. Раевка», что позволит увеличить поголовье на 150 голов. Его намерены ввести в эксплуатацию в мае нынешнего года. Татьяна БОХАН

Как правило, первую подкормку азотными удобрениями проводят сразу после снеготаяния, однако в нынешнем году погода диктует свои правила — влага в почве пока что не позволяет в полной мере развернуть процесс. В ОАО «Пионер-Агро» подкормку ведут на избранных полях. [caption id="attachment_65718" align="aligncenter" width="580"]▪ Сергей Лазюк ▪ Сергей Лазюк[/caption] — Не везде проходит даже машина «Роса», — рассказывает и.о. главного агронома сельхозпредприятия Сергей Гурин, — поэтому азотные удобрения получили только 255 гектаров озимых зерновых и 50 гектаров озимого рапса. Хотя процесс вегетации уже начался. Всего хозяйству необходимо провести подкормку озимых на площади 2370 га, из которых 1820 га отведено под зерновые культуры, а 550 — под рапс. Внесения азота требуют также 1090 га многолетних трав на пашне. Одно из полей, которое «созрело», расположено недалеко от деревни Васильчицы. Там от зимней спячки просыпается озимая пшеница, и ее первая своевременная подкормка определит важную стадию формирования урожайности. Сельскохозяйственной машиной «Роса-0,5» управляет Сергей Лазюк. В хозяйстве механизатор трудится уже пятнадцать лет. И вот уже восьмую весну меняет МАЗ, на котором работает постоянно, на самоходный опрыскиватель. Сергей Лазюк признается, что в ремонтный сезон всегда сам готовит «Росу» к весенним работам, не доверяет никому. В обязанности Юрия Велешинца входит оперативная доставка на поле карбамидно-аммиачной смеси, которой и подкармливают пшеницу. Весь процесс в сельхозпредприятии настолько отлажен, что техника практически не простаивает. Да и каждый механизатор четко знает свое дело. В этом году весна поздняя. Для ванелевичских аграриев подобные природные явления не совсем на руку — только замедляют ход весенних полевых работ. Из холодов — сразу в тепло. Именно поэтому, по словам Сергея Гурина, посевную придется вести в очень сжатые сроки, на все про все — около недели, а площади немалые. Здесь каждая погожая минута на счету. — Если упустим оптимальные сроки — рискуем потерять в урожайности, а этого допустить никак нельзя, — отмечает агроном. — А ведь еще нужно закрыть влагу, провести весеннюю вспашку. Пахать — больше 1000 гектаров, в основном на территории отделения «Мажа». Так что горячие деньки только начинаются. А пока что мы тщательно следим за погодой и полями, выбираем пригодную для проведения работ почву. В любой момент готовы приступить к массовым работам, техника давно готова и ждет своего часа. Кристина ЖОГОЛЬ
Страница 3677 из 4928