Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Уже пятый созыв является депутатом Копыльского сельского Совета Светлана Аниховская из деревни Велешино

06.04.2018
Звычайна аб дзейнасці сельскага Савета дэпутатаў людзі мяркуюць не па колькасці прынятых рашэнняў, а хутчэй па тым, як яны ажыццяўляюцца, а больш дакладна — па канкрэтных справах. IMG_1446 Па словах старшыні Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў Вольгі Купрыенкі, мясцовае самакіраванне — той узровень улады, які максімальна набліжаны да насельніцтва. — Мы не проста ведаем патрэбы людзей, але суперажываем ім і зацікаўлены ў вырашэнні праблем і паляпшэнні  якасці жыцця, — адзначае Вольга Мікалаеўна. — Мяркуючы па рабоце дэпутатаў нашага Савета дэпутатаў, у іх атрымоўваецца найбольш поўна спалучаць у сваёй дзейнасці агульнадзяржаўныя інтарэсы і інтарэсы жыхароў свайго рэгіёну. Узорам такой работы з’яўляецца і дэпутат Вошкатаўскай выбарчай акругі № 5 Святлана Аніхоўская. Святлана Іосіфаўна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у жыхароў вёсак Вялешына, Вошкаты, Васілеўшчына. Яна заўсёды знаходзіцца сярод людзей, пастаянна стараецца вырашыць іх праблемы. Напэўна, гэта акалічнасць і адыгрывае важную ролю, бо ўжо столькі гадоў вяскоўцы выбіраюць яе дэпутатам. Да таго ж яна сумяшчае яшчэ адну «пасаду» — з’яўляецца старэйшынай сваіх населеных пунктаў. Ды і яе непасрэдная праца (а яна — брыгадзір паляводчай брыгады ААТ «Скабін») дазваляе быць у гушчы ўсіх мясцовых падзей, часта сустракацца з насельніцтвам, выконваць грамадскія абавязкі. [caption id="attachment_65728" align="aligncenter" width="580"]■ Вольга Купрыенка (справа) з актывам сельвыканкама падчас вывучэння адраснай гаспадаркі ў в. Вялешына ■ Вольга Купрыенка (справа) з актывам сельвыканкама падчас вывучэння адраснай гаспадаркі ў в. Вялешына[/caption] У сельсавеце лічаць, што не знойдзеш лепшага памочніка, які давядзе да вяскоўцаў пазіцыю мясцовай улады па тым ці іншым пытанні, арганізуе людзей на нейкую грамадскую справу. Такіх даручэнняў Святлана Іосіфаўна за гэты час выканала шмат. Як вынік — станоўчае вырашэнне многіх праблем вяскоўцаў. Жанчына ведае іх добра і ўздымае перад старшынёй сельвыканкама Вольгай Купрыенкай (дарэчы, тэлефануюць яны адна адной амаль штодня, а то і некалькі разоў на дзень). Вольга Мікалаеўна не толькі параіць, як лепш зрабіць, але і дапаможа ў вырашэнні пытанняў, якія патрабуюць умяшальніцтва афіцыйных асоб альбо нейкіх іншых структур. Аднавяскоўцы хутка адклікаюцца на прапановы дэпутата. Напрыклад, прыняць удзел у суботніку практычна ніхто не адмаўляецца. Надзейным памочнікам у Святланы Іосіфаўны з’яўляецца і старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі Часлава Грыгаровіч. — У першую чаргу ў сваёй рабоце звяртаю ўвагу на навядзенне парадку, што асабліва актуальна, — гаворыць Святлана Аніхоўская. — І вельмі важным гэта з’яўляецца для жыхароў Вялешына, бо вёска наша знаходзіцца пры важнай трасе. Таму сустракаемся з насельніцтвам, гутарым, просім, каб падкасілі, прыбралі тэрыторыю. Дапамагаю сельсавету ў зборы падатку самаабкладання, грашовых сродкаў на добраўпарадкаванне могілак і г.д. Напрыклад, летась на могілках спілавалі дрэвы, падчысцілі, замянілі агароджу, крыху яе пафарбавалі. Шмат работ зрабілі па разборцы старога клуба. Працягваем спілоўваць аварыйна-небяспечныя дрэвы ў Вялешыне з прыцягненнем альпіністаў. Вельмі хацелася б, каб у нашай вёсцы быў пакладзены асфальт, таму з гэтым пытаннем будзем звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі. Ёсць у нас яшчэ мара — прывесці ў парадак возера ў Вялешыне, пачысціць яго. Раней яно было вельмі прыгожае, там вадзілася шмат рыбы. Але нядаўна высахла… Мы б і грошы на правядзенне работ сабралі… Таксама цікаўлюся ў сваіх землякоў, ці ёсць у іх паліва, дапамагаю выпісаць (бо большасць з іх састарэлыя, таму патрэбна дапамога). У вырашэнні некаторых пытанняў па меры магчымасці аказвае падтрымку дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок. Да пераезду ў Вялешына Святлана Іосіфаўна і яе муж Віктар Іванавіч жылі ў Капылі і працавалі ў аўтапарку № 21. Але пацягнула іх у бацькоўскую хату, дзе ўжо больш чым 15 гадоў таму абсталяваліся і ўладкаваліся на працу ў мясцовае сельгаспрадпрыемства. Добрымі памочнікамі па гаспадарцы з’яўляюцца трое сыноў, якія жывуць непадалёку. Таксама частыя госці ў бабулі і дзядулі пяцёра ўнукаў. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей