Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

О благоустройстве в Семежевском сельсовете

06.04.2018
  У в. Філіпавічы працягваюцца работы па добраўпарадкаванні населенага пункта. У мінулым го-дзе наводзіўся парадак паміж цотнымі дамамі, зараз — паміж няцотнымі.  Захавана 6 пустуючых  дамоў,  2 фундаменты і 1 гаспабудова. Такім чынам уключана ў севазварот 7 га зямлі. На дадзены момант праводзіцца высечка зарасніку. У перспектыве — далейшая ачыстка ўчасткаў. Акрамя пастаяннага ўдзельніка работ — ААТ «Семежава» — на дапамогу прыходзяць шэфы з раёна газазабеспячэння, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і арганізацыі з іншых раёнаў: ААТ «Лазавічы» (Клецкі раён) і Ляхавіцкае ПМС. Сёлета запланавана спілаваць звыш 80 старых дрэў на грамадзянскіх могілках у аг. Семежава і в. Чырвоная Дубрава. На гэтыя мэты, акрамя бю-джэтных сродкаў, збірае грошы і насельніцтва. З пачатку года спілавана 33 дрэвы, прычым усе за кошт грамадзян. У мінулым годзе на тэрыторыі сельсавета захаваны два стыхійныя сметнікі каля грамадзянскіх могілак: па вул. Падмажжа ў Семежаве і ў Чырвонай Дубраве. Актывізаваліся работы па заключэнні дагавораў на вываз смецця з жыллёва-камунальнай службай. За апошнія тры тыдні складзена 80 такіх дакументаў. Летась у Старадарожскім лясгасе было закуплена звыш 100 туй. Іх пасадка пачалася каля адміністрацыйных будынкаў сельсавета, сельгаспрадпрыемства, школы і іншых аб’ектаў. Прадоўжыцца яна і сёлета. Таксама пасеяны кветкі, расада якіх будзе высаджана ў розных кутках аграгарадка. Прыводзяцца ў парадак агароджы па вул. Капыльскай у Семежаве. На гэтай жа вуліцы па лініі падтрымкі мнагадзетных сем’яў будуецца дом для сям’і Шчоткіных. Яго здача плануецца праз некалькі месяцаў. На гэты год у аграгарадку запланавана будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі. Размясціцца яна павінна ў мікрараёне шматпавярховай забудовы ў цэнтры Семежава па вуліцы Слуцкай. Праведзена вывучэнне адраснай гаспадаркі населеных пунктаў. Напрыклад, у Семежаве абазначэнне патрабуецца толькі для 12 прыватных дамоў і некаторых кватэр у шматпавярхоўках. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей