▪ Удзельнікі пленума раённай ветэранскай арганізацыі[/caption]
Уважліва слухалі ўдзельнікі мерапрыемства інфармацыю начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Тамары НАГОРНАЙ аб выніках выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Капыльскага раёна за 2017 год. Яшчэ большую цікавасць выклікалі планы, якія стаяць перад раёнам у бягучым годзе. Як адзначыла Тамара Сяргееўна, вялікая ўвага будзе надавацца стварэнню новых працоўных месц, чаму паспрыяе рэгістрацыя новых прадпрыемстваў і развіццё тых, якія ўжо працуюць. Так, пасля таго, як кампанія «Санта Рытэйл» увядзе ў дзеянне новы магазін, павінна з’явіцца каля 40 новых працоўных месц, новая дрэваапрацоўчая лінія ў планах Капыльскага вопытнага лясгаса (каля 10 месц), амаль 40 вакансій будзе на новым дрэваперапрацоўчым прадпрыемстве, адкрыццё якога сёлета запланавана ў раёне. Безумоўна, заўсёды рэгіструюцца малыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі.
Сёння ў Капыльскім раёне пражываюць больш за 10 тысяч чалавек пенсіённага ўзросту, што складае амаль 40% ад усяго насельніцтва.У працяг тэмы Ірына КІСЛЯК расказала прысутным аб інвестпраграме на 2018 год, якая распрацавана і зацверджана на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Яна ўключае ў сябе больш за 80 пунктаў, і ўсе яны накіраваны на развіццё Капыльскага раёна. Дарэчы, падрабязна пазнаёміцца з інвестпраграмай можна на сайце Капыльскага райвыканкама. [caption id="attachment_65738" align="aligncenter" width="350"]
▪ Казіміра Ганчар[/caption]
Што зроблена на Капыльшчыне для развіцця ветэранскага руху? Якія намаганні неабходна прыкласці для яшчэ больш актыўнай яго работы? Пра гэта гаварыла старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра ГАНЧАР і выступоўцы, якія прадоўжылі тэму ў спрэчках. Згодна з інфармацыяй сёння ў Капыльскім раёне пражываюць больш за 10 тысяч чалавек пенсіённага ўзросту, што складае амаль 40% ад усяго насельніцтва. Як паведаміла Казіміра Мікалаеўна, на Капыльшчыне 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 24 былыя вязні канцлагераў, пяць сем'яў загінулых і тры працаўнікі тылу. Менавіта ім у першую чаргу неабходны нашы клопат і ўвага. Галоўнай задачай грамадскага аб’яднання была і застаецца абарона правоў і гарантый людзей сталага ўзросту, паляпшэнне якасці іх жыцця, забеспячэнне сацыяльнай абароны, прыцягненне іх да грамадска-палітычнага і культурнага жыцця раёна, а таксама патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі. Менавіта ў вырашэнні гэтых патрэб і запытаў і прымае актыўны ўдзел раённы Савет ветэранаў. Дарэчы, на Капыльшчыне створаны і дзейнічаюць 40 пярвічных ветэранскіх арганізацый, старшынямі якіх абраны адказныя і аўтарытэтныя людзі, якія працуюць у цесным кантакце з прадстаўнікамі мясцовай улады, прафсаюзнымі камітэтамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі.
На Капыльшчыне 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 24 былыя вязні канцлагераў, пяць сем'яў загінулых і тры працаўнікі тылу.Пералік добрых спраў, якія можа запісаць на свой рахунак раённая ветэранская арганізацыя, даволі значны. І ўсе яны былі рэалізаваны дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі, неабыякавасці і нават апантанасці людзей старэйшага пакалення, якія ўвесь свой вопыт і мудрасць імкнуцца накіроўваць на ўмацаванне грамадства і яго стабілізацыю. Не менш цікавыя і шматгранныя напрамкі дзейнасці грамадскай арганізацыі і на бягучы год. І тут, як адзначыў, падсумоўваючы пачутае, Аляксандр ЛІПНІЦКІ, галоўнае — дайсці да кожнага чалавека сталага ўзросту.
МЕРКАВАННІ
Уладзімір ВЫСКВАРКА, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Семежава»:
— Мне вельмі падабаюцца словы, якія тычацца нас, ветэранаў: «Наша плячо кволае, але надзейнае». І сапраўды, фізічна мы не заўсёды можам аказаць дзейсную дапамогу, а вось у надзейнасці, уменні даць слушную параду, падтрымаць дадзім фору некаторым маладым. Наша пярвічка актыўна ўдзельнічае ў жыцці Семежава, ветэраны — частыя госці ў школе, выступаюць перад вучнямі, імкнуцца дапамагчы ў іх выхаванні як словам, так і сваім прыкладам. Увогуле, вельмі добра, калі ў вёсцы ёсць нейкія традыцыі. Напрыклад, мы вельмі ганарымся сваім земляком Міхаілам Высоцкім і ўпэўнены, што нам нельга працаваць дрэнна, вучыцца дрэнна, паколькі ёсць на каго раўняцца.
Часлава ГРЫГАРОВІЧ, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўчастка «Дусаеўшчына» ААТ «Скабін»:
— Моладзь павінна ўнаследаваць традыцыі старэйшага пакалення, а дапамагчы ёй у гэтым можам мы, актывісты ветэранскага руху. З удзелам членаў нашай пярвічкі былі выдадзены невялічкія брашуры, у якіх расказваецца пра страшную трагедыю ў жыцці жыхароў вёскі Дусаеўшчына, калі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі спалены іх аднавяскоўцы, пра ўдзельнікаў гэтай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў. Лічу, што гэтыя кніжачкі прынясуць вялікую карысць у выхаванні падрастаючага пакалення. Я як старшыня пярвічкі працую ў цесным кантакце са старшынёй Капыльскага сельвыканкама Вольгай Мікалаеўнай Купрыенкай, разам з ёй часта наведваюся ў дамы нашых ветэранаў, людзей сталага ўзросту, каб даведацца пра іх праблемы і пажаданні.
Ганна ЛУПАНОС, старшыня ветэранскай арганізацыі ф-ла «В. Раёўка»:
— Я мела гонар быць дэлегатам VIII справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў. І вельмі прыемна было чуць, як высока ацэньваюць работу нашай раённай арганізацыі і яе старшыні Казіміры Мікалаеўны Ганчар на абласным узроўні. Ад гэтага хочацца працаваць яшчэ лепш. Савет нашай пярвічкі вырашае пытанні, якія хвалююць людзей старэйшага ўзросту. І яны ў кампетэнцыі адміністрацыі філіяла, сельвыканкама, райсавета ветэранаў. Вялікую дапамогу нам аказваюць старэйшыны вёсак. Але не магу не адзначыць тую падтрымку і неабыякавасць да праблем людзей, якую мы бачым ад кіраўніка філіяла «В. Раёўка» Івана Дамашэвіча. Вялікі дзякуй яму за гэта!
Маргарыта САКОВІЧ 
Комментарии