Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Павіншаваць першага ў раёне тысячніка прыехалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар УП «ПІК-Лясное» Леанід Буцевіч. [caption id="attachment_68494" align="aligncenter" width="560"]■ Віктар Янушка ■ Віктар Янушка[/caption] Для Віктара Дзмітрыевіча гэта юбілейнае — трыццатае — жніво. Пасля заканчэння школы ён па накіраванні райваенкамата закончыў курсы вадзіцеляў, адслужыў ва Узброеных Сілах і ўладкаваўся на працу ў родную гаспадарку. І з таго часу не здраджваў любімай справе. На пытанне аб адчуваннях з нагоды сваёй працоўнай перамогі  адказаў, што для яго быць першым у раёне тысячнікам — не навіна. Гады тры таму Віктар Янушка ўжо лідзіраваў на жніве, і ўвогуле падчас такой важнай кампаніі, як уборачная, стараецца працаваць вельмі старанна. — Сёлетняе жніво вельмі складанае, — дзеліцца думкамі перадавы вадзіцель. — Надвор’е нібы жартуе з земляробаў: то засушыла, а цяпер дажджы збіваюць наладжаны рытм працы. Учора даводзілася тры разы работу спыняць. І цяпер чакаем, каб крыху збажына прасохла. З раніцы я ўжо паспеў развезці кармы па фермах, а гадзін у 10, калі камбайны пойдуць у поле, паедзем на адвозку зерня. Шчыра віншавалі Віктара Янушку з высокім дасягненнем усе афіцыйныя асобы. Яму былі ўручаны «маланка»-падзяка ад імя раённага выканаўчага камітэта, падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак ад РК прафсаюза работнікаў АПК. Для яго гучала песня ў выкананні Аляксандра Карповіча. На 31 ліпеня ва УП «ПІК-Лясное» ўбрана 50% запланаваных плошчаў.  — Ураджайнасць культур не вельмі радуе, аднак трэба ўбіраць тое, што вырасла, — адзначыў дырэктар гаспадаркі  Леанід Буцевіч. — Кожны дзень прастою — гэта страчанае зерне. Таму выкарыстоўваем любую пагодную хвіліну. У гаспадарцы працуе 17 камбайнавых экіпажаў. У іх скла-дзе не толькі прафесіянальныя механізатары, але, напрыклад, маладыя інжынеры, якія працуюць у гаспадарцы, студэнты профільных навучальных устаноў і інш. Дзейнічаюць два сучасныя збожжасушыльныя комплексы (у Бабоўні і Лясным). Для працаўнікоў, занятых на ўборачнай, арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Старшыня прафкама гаспадаркі Любоў Цыбульская паказала нам сталовую, якая летась была капітальна адрамантавана прадпрыемствам-інвестарам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». За яго сродкі было набыта сучаснае абсталяванне. Усяго на сёння тут гатуюцца абеды і падвячоркі для 170 чалавек. На чатырох спецыяльна абсталяваных аўтамабілях іх развозяць туды, дзе кіпіць работа. Усе занятыя на жніве забяспечваюцца таксама мінеральнай і пітной вадой. [caption id="attachment_68496" align="aligncenter" width="560"]■ Алена Верамейчык, Валянціна Міхед (кухонная рабочая), Зоя Зянькевіч ■ Алена Верамейчык, Валянціна Міхед (кухонная рабочая), Зоя Зянькевіч[/caption] [caption id="attachment_68495" align="aligncenter" width="560"]■ Будынак сталовай ■ Будынак сталовай[/caption] Гатуе абеды разам са сваімі памочнікамі повар 6-га разраду Зоя Зянькевіч. Вопыт у жанчыны багаты: у 1982 годзе скончыла сталічнае кулінарнае вучылішча і з таго часу толькі набіраецца майстэрства. Заўсёды побач і гатова аказаць любую дапамогу загадчык сталовай Алена Верамейчык. — Мы стараемся, каб нашы камбайнеры і ўсе, хто ў гэтую гарачую пару заняты на ўборцы ўраджаю, адчувалі нашу падтрымку і клопат, — гаворыць Любоў Цыбульская. — Ад гэтага таксама залежыць агульны рэзультат. Маргарыта САКОВІЧ
ПАВОДЛЕ ДАНЫХ РАЙКАМА ПРАФСАЮЗА РАБОТНІКАЎ АПК на 31 ліпеня 2018 года IMG_9470 Лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых дабіліся экіпажы камбайнаў у складзе: Аляксандра Іванавіча ІВАНОЎСКАГА і Сяргея Мікалаевіча ЛАЗЮКА з ААТ «Піянер-Агра», які на камбайне «Лексіён-530» намалаціў 1137 тон з 360 га; Аляксандра Станіслававіча МАЙСЫ і Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ з ААТ «Ціміразеўскі» (маладзёжны), які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 1008 тон з 398 га; Андрэя Мікалаевіча ХАРОШКІ і Аляксандра Валер’евіча ЛАПОТКІ з ААТ «Піянер-Агра», які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 908,3 тоны з 290 га. Сярод лідараў вадзіцелі: Сяргей Анатольевіч ЧАРКАС з ААТ «Капыльскае», які на МАЗ-555142 перавёз 1141 тону; Віктар Дзмітрыевіч ЯНУШКА з УП «ПІК-Лясное», які на МАЗ-555142 перавёз 1128 тон; Валерый Віктаравіч ГАНЧАРЫК (малады вадзіцель) з ААТ «Душава», які на МАЗ-555142 перавёз 1052 тоны; Вадзім Сяргеевіч МЫСЛІЦКІ з ААТ «Старыца-Агра», які на МАЗ-555142 перавёз 1049 тон; Валерый Леанідавіч ДЗЯМІДЧЫК з ф-ла «Лакнея», які на МАЗ-5516 перавёз 1011 тон; Мікалай Іосіфавіч МАРКОЎСКІ з ААТ «Ціміразеўскі», які на МАЗ-555142 перавёз 1009 тон; Анатоль Мікалаевіч ПЯЧОНКІН з ААТ «Ціміразеўскі», які на ГАЗ-53 перавёз 753 тоны.
Слет проходил по благословению епископа Слуцкого и Солигорского Антония на базе прихода храма Святой Живоначальной Троицы в агрогородке Солтановщина Несвижского района. IMG_5152 Кроме представителей всех благочиний Слуцко-Солигорской епархии в слете приняли участие гости из Барановичей, Минска и Смоленска в возрасте от 15 до 35 лет. Особенностью слета этого года стало участие молодых семей с детьми. Центральным событием мероприятия стала ночная миссионерская Божественная Литургия святителя Иоанна Златоуста, которую возглавил епископ Слуцкий и Солигорский Антоний. Молодые люди в ролевой интерактивной форме изучали притчи Господа Иисуса Христа и ставили мини-спектакли по ним. Во время субботнего творческого вечера участники слета читали стихи, пели песни, исполняли танцы. Диана ТКАЧЕНКО
Паломническая группа Спасо-Вознесенского храма Копыля вместе с настоятелем протоиереем Сергием Чарным посетила святые места, связанные с жизнью и служением преподобного Серафима Саровского. 141239 Богомольцы посетили Свято-Троицкий Серафимо-Дивеевский монастырь. В святой обители паломники прожили несколько дней, посещая торжественные богослужения и монастырские храмы. Паломники с благоговением и верой приложились к святым мощам преподобного Серафима Саровского, а также молитвенно почтили преподобных и блаженных сестер и жен Дивеевской обители. Также верующие посетили целебные источники и искупались в святых водах. На обратном пути паломники заехали в Муром для поклонения святым мощам благоверных князей Петра и Февронии и посетили святые обители муромской земли. Диана ТКАЧЕНКО
Основными причинами гибели людей на воде являются: kri Купание в запрещенных местах. Употребление спиртных напитков у воды и купание в нетрезвом виде. Слабый контроль взрослых за поведением детей около воды и в воде. Уважаемые жители района! Задумайтесь о соблюдении правил безопасности. Не подвергайте свою жизнь различным опасностям. Запомните, что вода очень опасна и ошибок она не прощает. Находясь около воды, помните, что запрещается заплывать за буйки, не прыгайте в воду в незнакомых местах, не плавайте на досках или бревнах. Особое внимание уделяйте занятиям ваших детей, не допускайте детей одних к воде. Но самое главное — запрещается купаться в состоянии алкогольного опьянения, ведь под воздействием алкоголя человек полностью теряет контроль над собой. Наталья ЛИТОВЧЕНКО, курсант 2-го курса Университета гражданской защиты МЧС Республики Беларусь
Страница 3540 из 4915