Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Яшчэ адна цудоўная зона адпачынку з’явілася на Капыльшчыне. Намаганнямі мясцовага сельвыканкама, кіраўніцтва і працаўнікоў КСУП «Доктаравічы» праведзена добраўпарадкаванне часткі прыбярэжнай тэрыторыі возера Астравок. [caption id="attachment_68408" align="aligncenter" width="560"]■ Міхаіл Валуевіч і Сяргей Шарупіч ■ Міхаіл Валуевіч і Сяргей Шарупіч[/caption] Як расказаў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, даручэнне абсталяваць пляж на гэтым вадаёме было дадзена старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам яшчэ ў мінулым годзе. На той час, згодна з даследаваннямі Капыльскага райЦГЭ, вада ў возеры не была прыдатная для купання. Аднак гэтыя мясціны даўно сталі ўпадабаным месцам адпачынку не толькі для мясцовых жыхароў, дачнікаў, але жыхароў іншых раёнаў і нават сталіцы. Яны прыцягваюць рыбаловаў і проста аматараў баўлення вольнага часу на свежым паветры сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Толькі з цягам часу берагі возера пачалі зарастаць кустоўем, а водную гладзь запаланілі чарот і раска. IMG_4770 IMG_4764 Асноўныя работы на сябе ўзяло КСУП «Доктаравічы». — Мы арганізавалі працэс так, каб амаль кожны дзень некалькі гадзін займацца добраўпарадкаваннем гэтай часткі возера, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Шарупіч. — Па ўзгадненні з прыродаахоўнай службай і Капыльскім вопытным лясгасам узімку расшырылі тэрыторыю пляжа, для чаго высеклі кустоўе і некаторыя дрэвы, усё выкарчавалі. Пазней, выбраўшы час, каб не перашкаджаць нераставанню рыбы, выдалілі расліннасць, якая знаходзілася ў возеры. Заказалі ў Капыльскім РБУ альтанкі, кабінкі для пераапранання, прыбіральню. Нам засталося толькі на месцы ўсё сабраць. Затым пачалося добраўпарадкаванне тэрыторыі пляжа: захаваўшы прыродны ландшафт, мы навазілі гравій. Зверху пастараліся насыпаць такі пясок, каб было прыемна па ім хадзіць басанож. — Цяпер самае галоўнае, каб людзі, якія тут адпачываюць, з разуменнем аднесліся да падтрымання парадку, — адзначае Міхаіл Валуевіч. — За непрацяглы час, які прайшоў з моманту завяршэння работ, мы ўжо сутыкнуліся з прыкладамі праяўлення бескультурнасці некаторых нашых грамадзян. І ад гэтага вельмі прыкра. Таму што ў гэты прыгожы куточак нашага краю ўкладзена так шмат душы, старанняў людзей, якія былі заняты на яго добраўпарадкаванні, што хацелася б бачыць адпаведную рэакцыю. І гэта так. Бо не вельмі шмат намаганняў кожнаму з нас трэба прыкласці, каб праца многіх людзей надоўга прыносіла задавальненне. Дастаткова толькі пасля адпачынку прыбіраць за сабой смецце і выкідваць яго ў кантэйнеры, якія спецыяльна пастаўлены жыллёва-камунальнай службай на ўездзе на пляж. Свае аўтамашыны неабходна прыпаркоўваць тут жа, на невялікай заасфальтаванай пляцоўцы. Хацелася б, каб альтанкі і іншыя збудаванні сапраўды былі месцам адпачынку, а не выкарыстоўваліся як аб’ект для хуліганскіх выхадак. І для развядзення вогнішча ёсць спецыяльна абсталяванае месца. Так што карыстайцеся на здароўе!

І яшчэ. Не забывайцеся падчас адпачынку пра бяспеку! Ва ўсякім разе, дзеці заўсёды павінны знаходзіцца пад наглядам дарослых. Інакш можа здарыцца бяда…

У планах кіраўнікоў сельвыканкама і сельгаспрадпрыемства і надалей добраўпарадкоўваць гэты пляж, каб ён заўсёды заставаўся любімым месцам адпачынку. Маргарыта САКОВІЧ
Пятница, 27 июля 2018 19:20

Горячая линия (CMigrator copy 17)

5820a575c319b Горячие линии с начальником обособленной группы (Копыльского района) военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов проводятся 17 августа 2018 г., 21 сентября 2018 г. с 14.00 до 17.00 по телефону 55-5-16.
С 23 июля по 5 августа 2018 г. в г. Мяделе проходит пленэр по изготовлению декоративных скульптур из камня. close-up-chisel Участие в пленэре принимают четыре скульптора, члены общественного объединения «Белорусский союз художников»: Артимович Иван Анатольевич, Медведев Артем Викторович, Нечай Ольга Викторовна, Соколов Александр Леонидович. Организаторами пленэра являются главное управление идеологической работы, культуры и по делам молодежи Минского областного исполнительного комитета, государственное учреждение «Минский областной центр народного творчества» и отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Мядельского районного исполнительного комитета. Основными целями пленэра являются:
  • популяризация национальной белорусской скульптуры;
  • приобщение широких слоев общества к достижениям художественной культуры и изобразительного искусства;
  • улучшение архитектурной и эстетической выразительности местной среды населенного пункта;
  • обмен опытом художников-скульпторов;
  • распространение традиционных и новых скульптурных технологий художественной обработки камня.
Тема пленэра: «Вода и камень», определена на заседании Минского областного художественно-экспертного совета по монументальному и монументально-декоративному искусству. Пленэр длится 14 дней, в течение которых каждый участник изготавливает одну скульптуру, используя различные виды и технологические приемы художественной обработки камня.
Среда, 25 июля 2018 00:15

24-07-2018

[embed]http://kopyl.by/audio/24.07.2018.mp3[/embed]
Четверг, 26 июля 2018 10:47

Прямая линия (CMigrator copy 285)

Еженедельно  (по  субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 1502201-300x203 28 июля 2018 года: Анатолий Михайлович ИСАЧЕНКО, председатель Минского областного исполнительного комитета, по телефону (8-017) 500-41-60; *** Елена Станиславовна МИХАЙЛОВСКАЯ, управляющий делами Копыльского районного исполнительного комитета, по телефону 55-5-66.
Страница 3544 из 4914