Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

І зімой, і летам тэмпература вады 7оС. Паводле вызначэння спецыялістаў, вада з крынічкі высокамінералізаваная, слабашчолачная, мае высокае ўтрыманне крэмнію. IMG_2961 Апошні і забяспечвае высокую пітную якасць, надае ёй незвычайную празрыстасць і непаўторны смак. А ўтрыманне шчолачы робіць ваду карыснай для людзей з павышанай кіслотнасцю страўніка. Дарэчы, у капыльскай вадзе восем хімічных мікраэлементаў. Даволі вялікая колькасць натрыю, магнію, кальцыю, ёсць нават фтор, які неабходны для прафілактыкі карыесу. З-за карысных уласцівасцей вады па яе едуць з розных куткоў Беларусі. У народзе лічыцца, што крынічная вада ачышчаецца, калі пройдзе праз сем камянёў. Вышыня ж Замкавай гары над поплавам ракі Каменкі — 11 метраў. Гэта цэлая сістэма натуральных фільтраў: пясок, гліна, шчэбень… Але гэта не толькі прыродны фільтр, гэта і прызма часу. Вада з-пад Замкавай гары нясе ў сабе подых тысячагадовай гісторыі Капыля. У 1999 г., падчас святкавання 725-годдзя Капыля і 75-годдзя з дня заснавання раёна, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт правёў асвячэнне крыніцы і першым адпіў жыватворнай вады.
Капыльшчыне ёсць чым і кім ганарыцца. Яна славіцца не толькі маляўнічымі краявідамі, але і працалюбівымі, таленавітымі людзьмі. Мы выбралі ўсяго некалькі так званых брэндаў, якія сімвалізуюць рэгіён далёка за яго межамі. OLYMPUS DIGITAL CAMERA Замкавая гара з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і працягвае заставацца найважнейшым кампазіцыйным акцэнтам нашага горада. Тут не аднойчы праводзіліся археалагічныя раскопкі, якія сведчаць пра старажытнасць Капыля. Існуе паданне, што даўным-даўно на высокай гары, якая і цяпер узвышаецца амаль у цэнтры горада, стаяў замак. Быў ён велічны і моцны: не аднойчы ворагі вярталіся дадому, так і не здолеўшы заваяваць яго. А ўсё таму, што ахоўвалі замак высокія земляныя валы і бурліла каля яго схілаў празрыстымі водамі рака Каменка, якую злая вядзьмарка схавала пад зямлю. Таму старажылы казалі, што калі раскапаць гару Замкавую, то вырвецца Каменка на волю і пакрые сваімі водамі ўсё наваколле. Лічыцца, што ў гары схаваны дзіўныя скарбы.
Понедельник, 27 августа 2018 11:29

Князья копыльской земли

Першым капыльскім уладаром быў кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч (1331-1399), які і распачаў дынастыю капыльскіх князёў, вядомую ў гісторыі як князі Алелькавічы, чый род у сучаснай гістарыяграфіі атаясамліваецца пераважна з суседнім Слуцкам. Капыль як горад-замак Узнікненне Капыля як горада-замка можна аднесці да сярэдзіны XIV ст., калі літоўскі князь Альгерд распачаў шырокамаштабную экспансію на Русь з галоўнай мэтай — авалоданне колішняй сталіцай Русі — Кіевам. Капыль узнік як важны ваенна-стратэгічны пункт на шляху з Літвы і Навагрудка ў Паўднёвую Русь. Капыль з’яўляўся буйнейшым населеным месцам існаваўшага з канца XII стагоддзя ўдзельнага княства. Яго сталіцаю быў Слуцк, а гаспадарамі — нашчадкі кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча — Ізяславічы. Напрыканцы XIV стагоддзя замест Ізяславічаў на Случчыне з’явіліся новыя гаспадары — прадстаўнікі роду вялікага князя літоўскага Альгерда. У летапісе гэту падзею зафіксавалі так: «…князю Володимиру Ольгердовичу, тогда бывшу в Киеве, и не всхте покоры учинити и челом ударити великому князю Витовту… того же лета на осень князь великий Витовт выведе его ис Киева и даст ему Копыль…» Радкі гэтыя сведчаць, што галоўным горадам краю тады з’яўляўся Капыль. Пачынаючы з XVI стагоддзя і пазней менавіта Капыль не раз разглядаўся як галоўны горад краю. Нашчадкі Гедыміна [caption id="attachment_69211" align="aligncenter" width="560"]■ Прадстаўнікі роду Алелькавічаў ■ Прадстаўнікі роду Алелькавічаў[/caption] Алелькавiчы належалi да адной з магутных галiн яшчэ больш старажытнай дынастыi Гедымiнавiчаў. Заснавальнікам роду лiчыцца Аляксандр (Алелька) — сын кiеўскага князя Уладзiмiра, унук вялiкага князя лiтоўскага Альгерда, праўнук Гедымiна. У 1417 годзе ён ажаніўся з унучкай Вiтаўта Вялiкага Настассяй — дачкой вялiкага князя маскоўскага Васiля Дзмiтравiча i Cоф’i Вiтаўтаўны. Быў князем капыльскiм, слуцкiм, кiеўскiм. Kaлi ў 1430 годзе памёр вялiкi князь лiтоўскi Вiтаўт, сярод тых, каго хацелi бачыць яго пераемнiкам, называлi i Алельку Уладзiмiравiча Слуцкага. Яго ведалi як таленавiтага военачальнiка, разважлiвага дыпламата. Разам са сваiм палком i братамi Iванам i Андрэем ён браў удзел у бiтве народаў на Грунвальдскiм полi. У лiку iншых пераможцаў браты Слуцкiя паставiлi свае подпісы пад мiрным Мельнскiм дагаворам з Тэўтонскiм ордэнам. Міхаіл — князь капыльскі Князь Алелька (1380–1454) імкнуўся вярнуць адабранае ў яго бацькі Кіеўскае княства, чаго ўрэшце дамогся. І калі ў 1443 годзе адправіўся ў Кіеў, то ў Слуцкім княстве, якое таксама заставалася ў яго, намеснікамі пакінуў сыноў. Старэйшаму Сімяону даверыў Слуцк, малодшаму Міхаілу — Капыль. Менавіта з гаспадарання Міхаіла Алелькавіча сучасныя гісторыкі пачынаюць размову пра Капыльскае княства, якое ўяўляла сабою невялікі ўдзел у межах княства Слуцкага. [caption id="attachment_69213" align="alignleft" width="380"]■ Пячатка Аляксандра Алелькі ■ Пячатка Аляксандра Алелькі[/caption] Пасля смерці бацькі, у 1454 годзе, старэйшы сын Алелькі Сімяон І Аляксандравіч (1420–1470) замест яго адправіўся ў Кіеў, а гаспадаром аб’яднанай Случчыны стаў малодшы Міхаіл Аляксандравіч (1425–1481). Хутчэй за ўсё, ён добра ўладкаваўся ў Капылі, таму княжацкая сям’я не пакінула яго дзеля Слуцка. Дарэчы, Міхаіл быў намеснiкам вялiкага князя лiтоўскага Kaзiмipa IV Ягелончыка ў Вялiкiм Ноўгарадзе. Але яго мэтай быў Кіеў. І пасля таго, як у 1480 годзе кіеўскага ваяводу Марціна Гаштольда перавялі ваяводам у Трокі, а ў Кіеў прызначылі Івана Хадкевіча, Міхаіл Алелькавіч разам з прыхільнікамі пачаў дзейнічаць. Аднак замова была раскрыта. Міхаіл Алелькавіч і Іван Гальшанскі пакараны смерцю ў жніўні 1481 года. Ужо пасля смерці Міхаіла ў Слуцк з Капыля пераехаў яго сын Сімяон II Алелькавіч (1460–1505) і вельмі добра ўмацаваў слуцкі дзядзінец, ператварыўшы яго ў непрыступную крэпасць. Аб’яднаная ж Случчына з цэнтрам у Капылі да пераезду Алелькавічаў у Слуцк называлася Капыльска-Слуцкім княствам. Падзел княства Калі кіеўскага князя Сімяона І Аляксандравіча не стала, вялікі князь літоўскі замест Кіеўскага княства даў яго нашчадкам — жонцы Марыі і дзецям — княства Пінскае. Але княгіня Марыя Пінскам была не задаволена і захацела вярнуцца ў Слуцк, дзе жыла да ад’езду ў Кіеў. Зноў з’явілася пагроза падзелу Слуцкага княства на ўдзелы. У Міхаіла Алелькавіча абмежавацца толькі Капыльшчынай жадання не было, ён выступіў супраць вяртання сям’і старэйшага брата. Спрэчку паміж сваякамі разглядаў велікакняжацкі суд, які вынес рашэнне: за княгіняй Марыяй і яе дзецьмі замацаваць Пінскае княства — яно станавілася спадчынай старэйшай галіны роду Алелькавічаў, а за князем Міхаілам Алелькавічам і яго дзецьмі — княства Слуцкае, якое аб’яўлялася спадчынай малодшай галіны роду Алелькавічаў. Такім чынам, мы бачым, што ў Слуцка-Капыльскім (альбо Капыльска-Слуцкім) княстве існавалі дзве сталіцы. І ў Капылі, і ў Слуцку былі замкі з княжацкімі палацамі. Капыль самастойны Зноў самастойным цэнтрам Капыль становіцца пасля смерці слуцкага князя Юрыя І Сімяонавіча (1492–1542), калі Слуцкае княства падзялілі яго сыны. Старэйшы Юрый II Юр’евіч (1530–1578) атрымаў Слуцк, Капыль — малодшы Сімяон III Юр’евіч (? –1560). Аднак, як і раней, Капыльскае княства заставалася адміністрацыйнай адзінкай у межах агульнага Слуцкага княства. Абодва браты разам пастаўлялі ад сваіх уладанняў войска ў склад літоўскага войска. Тым не менш гістарычныя дакументы сведчаць, што адносіны між братамі не заўсёды былі бясхмарнымі. Пасля смерці малодшага брата, у якога не засталося спадчыннікаў, Капыльскае княства далучылася да ўладанняў Юрыя II Юр’евіча. Аднак напрыканцы свайго жыцця гэтаму князю зноў прыйшлося дзяліць княства паміж сваімі трыма сынамі. Большыя часткі Слуцка і Случчыны дасталіся Юрыю III (1559–1586), меншая частка Слуцка (Зарэчча), Капыль і Капыльшчына — сярэдняму Сімяону IV (Яну-Сімяону) (1560–1592), а малодшаму Аляксандру II (1563–1591) — слуцкае прадмесце Востраў і шэраг маёнткаў. Пасля смерці ўсіх братоў падзеленае Слуцкае княства зноў аб’ядналася ў руках адзінай спадчынніцы Сафіі Алелькавіч (1585–1612). Крыху пра насельніцтва Дарэчы, што да этнічнага складу насельніцтва капыльскай краіны на пачатку XV ст., то ён быў неаднастайны. Побач з карэнным насельніцтвам у краі мусілі пражываць даволі шматлікія выхадцы з Прусіі, якія знайшлі тут прытулак. Некаторыя з іх былі паселены ў Капылі і ваколіцах літоўскімі князямі і павінны былі несці ваенную службу. Такія назвы, як Прусы, Вялікія Прусы, Скабін недвухсэнсоўна сведчаць на карысць прысутнасці сярод мясцовага насельніцтва даволі шматлікіх ураджэнцаў Прусіі. Пасяляючы прускіх выхадцаў у новадалучаных землях, літоўскія князі тым самым не толькі павялічвалі колькасць насельніцтва, так патрэбнага для нясення розных службаў, але і за кошт «асаднікаў» умацоўвалі сваю сацыяльную базу сярод мясцовага насельніцтва. Пра Сафію Слуцкую [caption id="attachment_69212" align="aligncenter" width="339"]■ Помнік Сафіі Слуцкай у г. Слуцку ■ Помнік Сафіі Слуцкай у г. Слуцку[/caption] Мошчы святой Сафіi Слуцкай захоўваюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мiнску. I да гэтага часу яе iмя аб’ядноўвае вернiкаў беларускай зямлi. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА  
Это комбайнеры Александр Максименя и Сергей Сенюк из ЗАО "Жилихово", а также Сергей Клочко и Владислав Рудько из УП "ПИК-Лесное". Поздравить передовиков прямо на рабочие места выехали председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик, его первый заместитель-начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию Виталий Ракевич, председатель Копыльского РК профсоюза работников АПК Ирина Степуро и руководители хозяйств.
Гэты год — двойчы юбілейны для жанчыны, чыя біяграфія неразрыўна звязана з Капылём. Паўстагоддзя са сваіх 85-ці вядомая настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Капыля Клара Іларыёнаўна Сідзельнікава жыве на Капыльшчыне. Увесь яе шлях — прыклад поўнай самааддачы працы, творчага пошуку і поспеху. Дзякуючы яе актыўнай жыццёвай пазіцыі Капыль прымаў вядомых людзей: артыстаў, пісьменнікаў, шматлікіх дзеячаў культуры. [caption id="attachment_69207" align="aligncenter" width="560"]■ Клара Сідзельнікава ўручае кветкі народнаму артысту РСФСР  Пятру Вельямінаву ■ Клара Сідзельнікава ўручае кветкі народнаму артысту РСФСР Пятру Вельямінаву[/caption] Каля хаты пад праменьчыкамі летняга сонейка сядзіць жанчына сталага веку, грэецца. Крыху прыжмурыўшы мудрыя вочы, назірае за тым, што адбываецца на вуліцы. Амаль усе, хто праходзіць міма, вітаюцца: «Добры дзень, Клара Іларыёнаўна! Вы памятаеце нас? Мы — вашы вучні». Многіх з іх Клара Іларыёнаўна Сідзельнікава насамрэч памятае: кагосьці — па імёнах, кагосьці — па тварах. Ды чаго тут здзіўляцца: вучняў, якіх давялося вучыць беларускай мове і літаратуры падчас працы настаўніцай у СШ № 1 г. Капыля, — не пералічыць. Яны жывуць і працуюць ва ўсіх кутках Беларусі, бліжняга і дальняга замежжа. Доўгі час настаўніца атрымоўвала цёплыя лісты, паштоўкі, тэлеграмы. Яна і сёння беражліва захоўвае іх. Ёй, як лепшаму сябру, давяралі патаемныя думкі, дзяліліся радасцю, запрашалі на вяселлі.  І ў кожнага з тых, каго вучыла Клара Іларыёнаўна, захаваўся свой вобраз настаўніцы — добрай, разумнай, прыгожай, адукаванай, але часам і строгай. Аднак адзінае, што ў характары Клары Іларыёнаўны вызначаюць і былыя вучні, і калегі, — прынцыповасць і справядлівасць.  Па-іншаму і быць не магло: бацькі нашай гераіні былі людзьмі, як кажуць, старой загартоўкі, камуністамі ў добрым сэнсе гэтага слова. Тата Іларыён Федасеевіч Куксо — аграном ад Бога. Ён ніколі не баяўся выказваць свае меркаванні, якія не заўсёды супадалі з пунктам гледжання кіраўніцтва. За адно такое выступленне быў зняты з пасады загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Гарадоцкага райвыканкама (сям’я жыла на Віцебшчыне) і накіраваны брыгадзірам у адзін з мясцовых калгасаў, дзе добрасумленна выконваў свае абавязкі. Маці Фёкла Пятроўна працавала ў сельвыканкаме. Клара была старэйшая з трох дзяцей: сястра Валянціна нарадзілася ў 1939 годзе, брат Уладзімір — равеснік Вялікай Айчыннай. Дарэчы, ваеннае ліхалецце не абмінула сям’ю Куксо. Тата змагаўся пад Сталінградам і, калі быў цяжка паранены, яго палічылі загінулым. Дамоў прыйшла пахавальная, у якой чорным па белым напісана, што муж і бацька паў смерцю храбрых. Але маці адчувала: жывы. Так яно і сталася. Бацька вярнуўся ўжо пасля Перамогі. Сказаць, што дзеці і маці абрадаваліся, — нічога не сказаць. Слёзы радасці не сыходзілі з іх вачэй. Дарэчы, памёр бацька многа пазней, не дажыўшы два месяцы да 102 гадоў.  …Беларускую мову Клара любіла з дзяцінства. Менавіта таму і свой прафесійны шлях звязала з яе вывучэннем у Полацкім педінстытуце. Да той пары, пакуль у 1968 годзе Клара Іларыёнаўна не ўладкавалася на сваё пастаяннае месца працы ў СШ № 1 г. Капыля, яна паспела папрацаваць і завучам у Антонаўскім дзіцячым доме, і выкладчыкам Дзямідавіцкай СШ Дзяржынскага раёна, і выхавальніцай Халопініцкай школы-інтэрната Крупскага раёна. [caption id="attachment_69206" align="alignleft" width="350"]■ Клара Куксо (Сідзельнікава), 1955 г. ■ Клара Куксо (Сідзельнікава), 1955 г.[/caption] Але па-сапраўднаму ганаровая кніга працоўных дасягненняў Клары Іларыёнаўны пачала складвацца менавіта з таго далёкага 68-га, калі мужа Юрыя Сідзельнікава, будаўніка па прафесіі, перавялі ў Капыль. Шмат што знайшло адлюстраванне на яе старонках. Адкрытыя ўрокі, якія давала настаўніца, былі, бадай, лепшымі ў раёне. Вывучэнне літаратуры праходзіла не толькі па кнігах: многія знакамітасці станавіліся гасцямі Сідзельнікавай. Памяць вучняў і чорна-белыя фотаздымкі захоўваюць яркія моманты: вось Клара Іларыёнаўна ўручае кветкі вядомаму артысту Пятру Вельямінаву, вось пад руку ідзе па вуліцах Капыля з беларускім пісьменнікам Міколам Хведаровічам, а гэта яна стаіць побач з Генадзем Цітовічам і Адамам Русаком. Захоўваецца ў хатнім архіве і здымак са Стэфаніяй Станютай. У ліку знаёмых быў і вядомы скульптар Заір Азгур. Тое, што шматлікія пісьменнікі і дзеячы культуры былі частымі гасцямі ў Капылі, — заслуга ў тым ліку і Клары Іларыёнаўны. Жанчына запрашала іх і ў школу, і нават дадому ў госці. З усімі яна мела простыя зносіны, на роўных. Уменне наладзіць кантакт з любым чалавекам — адна з самых важных рыс характару гэтай жанчыны.  Аднойчы Ніл Гілевіч запрасіў Клару Сідзельнікаву на канферэнцыю ў Мінск. Разам з найбольш значнымі ўдзельнікамі мерапрыемства настаўніца сядзела ў прэзідыуме. «Скажыце некалькі слоў», — звярнуўся з просьбай Гілевіч. «Не, Ніл Сымонавіч, вы што, тут жа адны пісьменнікі», — прагучала ў адказ. «Клара Іларыёнаўна, Вас на ўсіх хопіць». І прамова  Сідзельнікавай, як заўсёды, была яркай і насычанай. Клара Іларыёнаўна ва ўсім займала актыўную жыццёвую пазіцыю. Нават летам, калі большасць настаўнікаў адпачывае ад школьнага жыцця, Сідзельнікава складала маршруты, збірала  дапытлівых вучняў, якія, да таго ж, не баяліся цяжкасцей, і адпраўлялася з імі ў паходы. Шмат дзе давялося пабываць дзецям разам з настаўніцай: Масква, Кіеў, гарады Украіны і роднай Беларусі. Галоўным у сваёй рабоце Клара Іларыёнаўна лічыла развіццё творчых здольнасцей вучняў. Яна адчувала ў дзіцяці, часам занадта сціплым, сарамлівым, яшчэ схаваныя, нікім не раскрытыя схільнасці да роднай мовы, дар бачыць прыгожае, незвычайнае, а потым перадаваць гэта сакавітым беларускім словам. Таму педагагічная ніва настаўніцы шчодра ўслана кветкамі прызнання, самасцвярджэння, поспехаў, высокіх адзнак, якімі адзначана яе праца. Дарэчы, медаль на ВДНГ яна атрымала за ўдзел ва Усесаюзнай канферэнцыі ў Маскве, дзе паспяхова выступіла з дакладам «Фарміраванне светапогляду і актыўнай жыццёвай пазіцыі». 

Сярод узнагарод — ганаровы знак «Выдатнік народнай асветы» (1977 год), нагрудны значок «Отличник просвещения СССР» (1983 г.), бронзавы медаль галоўнага камітэта ВДНГ СССР «За достойные успехи в развитии народного хозяйства СССР» (1984 г.), Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі БССР, ЦК прафсаюза работнікаў асветы, разнастайныя дыпломы і падзякі.

[caption id="attachment_69205" align="aligncenter" width="560"]■ Разам з Міколам Хведаровічам у цэнтры Капыля ■ Разам з Міколам Хведаровічам у цэнтры Капыля[/caption] З бадзёрасцю і творчым агеньчыкам Клара Іларыёнаўна станавілася ўдзельніцай аматарскай самадзейнасці. З яе вуснаў беларускае слова гучала надзвычай пранікнёна. У доўгай прыгожай сукенцы, як у сапраўднай артысткі, або ў беларускім народным касцюме — такой запомнілася настаўніца гледачам не толькі Капыльшчыны.  Акрамя педагагічных поспехаў, Клара Іларыёнаўна можа ганарыцца і бацькоўскімі. Дачка Святлана, якая нарадзілася ў 1958 годзе, скончыла філалагічны факультэт БДУ, ветэран працы, але працуе ў адной са школ Слуцка і зараз. Сын Міхаіл пасля заканчэння Акадэміі МУС служыў следчым у Барысаве. Зараз падпалкоўнік у адстаўцы. Радуюць жанчыну ўнукі і праўнукі.    Людміла ЛАЗОЎСКАЯ, настаўніца гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі: Менавіта дзякуючы Клары Іларыёнаўне я стала настаўніцай. Мне глыбока ў душу запалі яе ўрокі мовы і літаратуры. Яна адкрыла для мяне свет беларускай культуры. Яе меладычная мова, добразычлівасць, сардэчнасць, адкрытасць душы натхнілі мяне на выбар педагагічнага шляху. У нейкім сэнсе я стала яе паслядоўніцай: таксама запрашаю ў гімназію пісьменнікаў, паэтаў, артыстаў, бо гэта яшчэ больш спрыяе ўзбагачэнню літаратурных ведаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3504 из 4914