Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Прыродны ландшафт нашага горада (перапад вышыні на трасе — 30 м) спрыяе правядзенню падобных экстрэмальных спаборніцтваў. kopyl-race-2 І, нягледзячы на даволі малады ўзрост свайго існавання (усяго два гады), гэты від сабраў ужо шмат сваіх прыхільнікаў. Кожны год спаборніцтвы становяцца ўсё больш экстрэмальнымі: на трасе з’яўляецца шэраг незвычайных і захапляльных навінак, дзе аматары бегу могуць змагацца як са штучнымі, так і з натуральнымі перашкодамі, створанымі самой прыродай. Яго ўдзельнікамі ўжо сталі не толькі жыхары нашай краіны, але і Расіі, Украіны, Літвы. P.S. Дарэчы, гэта не поўны спіс брэндаў Капыльшчыны. Паступова ён будзе дапаўняцца.
Аўтар гэтай песні — ураджэнец Капыльшчыны Адам Русак, і мае яна даволі цікавую гісторыю. 283 Аднойчы, недзе яшчэ ў 30-я гады, маці Адама Русака Марыя Ігнатаўна праводзіла яго ў Ленінград і папрасіла: «Напішы, сынку, як ты дабраўся. Суцеш радаснай вестачкай». Праз пэўны час яна атрымала пісьмо, якое заканчвалася такімі словамі: «Бывайце здаровы, жывіце багата, а я ўжо прыехаў да дому, да хаты. У вашым калгасе шырокае поле. Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля». Першай песню заспявала маці на вядомы вясельны матыў. Потым падхапілі суседзі, вёска і акруга. Песня пайшла ў свет. Доўгі час верш лічыўся народным… Пазней адбылося пасяджэнне Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якім аўтарства Адама Русака ўсё ж такі было даказана. Пасля публікацыі верш адразу заўважылі кампазітары. Упершыню песня загучала на музыку, якую напісаў У.Р. Захараў, мастацкі кіраўнік хору імя Пятніцкага. Аднак доўгую славу прынесла менавіта музыка сябра Русака — Ісаака Любана.  Песня «Бывайце здаровы» прагучала 15 чэрвеня 1937 года ў выкананні народнай артысткі БССР Ларысы Александроўскай пасля завяршэння рэспубліканскага партыйнага з’езда ў Мінску. Сярод першых выканаўцаў песні і Леанід Уцёсаў. Падчас Вялікай Айчыннай песня гучала на франтах у розных варыяцыях. Сярод пазнейшых выканаўцаў — ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна, Іосіф Кабзон, Зміцер Вайцюшкевіч.
Традыцыя закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў уключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. IMG_2745 У 2010 годзе, у рамках сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы ААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні», на базе Цэнтра ткацтва пачала працаваць «Школа ткачоў». Адным з буйнейшых цэнтраў ткацтва з’яўляецца вёска Семежава, дзе чырвона-белыя ручнікі ткаліся дзесьці да канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Ёсць меркаванне, што бытаванне закладной тэхнікі на Капыльшчыне звязана з былой вытворчасцю на мясцовых мануфактурах шпалераў і дываноў у габеленавай тэхніцы, бо яны вельмі падобныя. У Семежаве і зараз у многіх хатах можна ўбачыць вялікія калекцыі тканых вырабаў. Значнае месца займаюць рэчы, вытканыя закладной тэхнікай, якую называлі «Старасвецкае ткацтва» ці «Старасвецкае натыканне», а па-семежаўску — «у матрушы».
Аркестр народных інструментаў  быў створаны ў 1956 годзе Анатолем Астрэйкам. IMG_1892 Доўгі час яго ўзначальваў Валянцін Мотуз. Званне народнага атрымаў у 1987 годзе і рэгулярна пацвярджае яго. Аснову ўдзельнікаў складаюць выкладчыкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў і раённага Цэнтра культуры. Калектыў выступаў далёка за межамі Беларусі: Фінляндыя, Украіна, Расія, з’яўляецца дыпламантам шматлікіх творчых конкурсаў, удзельнікам раённых і абласных мерапрыемстваў. Не так даўно «Капыльскія дудары» (кіраўнік Святлана Салавей) сталі ганаровымі гасцямі творчага юбілейнага вечара нашага земляка музыканта Дзмітрыя Ровенскага ў г. Мінску.
Воскресенье, 26 августа 2018 14:12

Твои бренды, Копыльщина. «Цари»

Гэты абрад унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.  цары1-1 У студзені 2011 года калектыву прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Не аднойчы ў Семежава прыязджалі прадстаўнікі навуковага і культурнага свету блізкага і далёкага замежжа. Па мясцовай легендзе, абрад з’явіўся ў ХVIII стагоддзі, калі недалёка ад вёскі стаяла царскае войска. Салдаты і афіцэры хадзілі па хатах, віншавалі гаспадароў, ладзілі для іх прадстаўленні, за што жыхары плацілі ім каляднымі ласункамі. І пасля таго, як царскі атрад пакінуў вёску, традыцыю пераняла мясцовая моладзь. За тры з паловай стагоддзі тут выгадавалі не адно пакаленне «цароў». У свяце прымаюць удзел толькі мужчыны і юнакі, так званыя «цары». У кожнага з іх свая роля, але ўсе, як адзін, у белых касцюмах, кашулю перавязваюць трыма семежаўскімі паясамі з традыцыйным арнаментам, шыю ўпрыгожвае жаночая хустка, а на галаве — высокія шапкі з рознакаляровымі стужкамі. Наперадзе ідзе галоўны герой — цар Максімільян.
Страница 3502 из 4914