Традыцыя закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў уключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
У 2010 годзе, у рамках сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы ААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні», на базе Цэнтра ткацтва пачала працаваць «Школа ткачоў».
Адным з буйнейшых цэнтраў ткацтва з’яўляецца вёска Семежава, дзе чырвона-белыя ручнікі ткаліся дзесьці да канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Ёсць меркаванне, што бытаванне закладной тэхнікі на Капыльшчыне звязана з былой вытворчасцю на мясцовых мануфактурах шпалераў і дываноў у габеленавай тэхніцы, бо яны вельмі падобныя. У Семежаве і зараз у многіх хатах можна ўбачыць вялікія калекцыі тканых вырабаў. Значнае месца займаюць рэчы, вытканыя закладной тэхнікай, якую называлі «Старасвецкае ткацтва» ці «Старасвецкае натыканне», а па-семежаўску — «у матрушы».
Комментарии