Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

20 октября 2018 года на площади Ленина состоится Праздник Картофеля. IMG_6579 В рамках конкурса будут организованы выставки сельскохозяйственных подворий, тематические площадки, пройдет дегустация блюд из картофеля. Кроме того, предприятия и организации города, а также сельскохозяйственные организации смогут проявить креатив и творчество во время участия в конкурсах на лучшую скульптуру колорадского жука и лучший драник, в фотоконкурсе «Эх, картошечка, картошка!». Учреждения образования города представят работы для участия в конкурсах на лучшую картину из картофеля и фотографию и, конечно же, испекут лучшие драники. Начало в 11.00. ОРГКОМИТЕТ
Шчырыя ўсмешкі гаспадароў, цікаўныя вочкі дзетак (а хто там прыйшоў?), сардэчнае запрашэнне ў дом – так сустрэла карэспандэнта на ганку мнагадзетная сям’я Марціновічаў з аграгарадка Н. Доктаравічы. IMG_7231 Алеся Аляксандраўна і Віктар Сяргеевіч разам з пяццю дачушкамі пераехалі на Капыльшчыну чатыры гады таму з Крупскага раёна. Галоўнай умовай у выбары новага месца жыхарства была наяўнасць добраўпарадкаванага жылля, паколькі да гэтага даводзілася месціцца ў сваякоў альбо на здымных кватэрах. Віктар (ён трактарыст) уладкаваўся на працу ў мясцовае сельгаспрадпрыемства КСУП «Доктаравічы», кіраўніцтва якога і выдзеліла маладой сям’і газіфікаваны дом з усімі выгодамі. Так пачалося іх жыццё на Капыльшчыне. І трэба сказаць, што наша зямля прыйшлася Марціновічам даспадобы, паколькі яны не толькі вырашылі тут пасяліцца, але і пачалі будаваць уласны дом. Ім, як шматдзетнай сям’і, дзяржава дала магчымасць атрымаць ільготны крэдыт. — Пакояў будзе аж сем, і вялікая кухня, — расказвае Алеся. — І гэта не дзіўна, паколькі дзяўчынкі падрастаюць, ім трэба больш месца, да таго ж і гаспадынь ля пліты хутка прыбавіцца. Старэйшая васьмікласніца Карына ўжо можа і вячэру зварыць. Безумоўна, няпроста весці гаспадарку ў такой вялікай сям’і: і ежу прыгатаваць на сем чалавек, усіх абмыць, адпрасаваць адзенне… Таму гаспадыня стараецца не губляць дарэмна ні адной хвіліны. — Я ўсё паспяваю рабіць, у мяне ж столькі памочнікаў, — усміхаецца Алеся. Ёсць у Марціновічаў і прыватная гаспадарка: свінні, куры, агарод. З задавальненнем рыхтуюць запасы на зіму, а яшчэ матуля любіць пачаставаць сваё сямейства чым-небудзь смачным. Самы любімы ласунак для дзетак — торт, які з’яўляецца на іх стале на кожнае свята. Алеся спрабуе розныя рэцэпты. У яе тоўстым блакноце засталося мала пустых старонак. І дзеткі таксама стараюцца радаваць сваіх бацькоў. З захапленнем робяць для іх розныя сувеніры, вучацца гэтаму і ў школе Карына і Вікторыя, і ў дзіцячым садзіку, куды ходзяць Настасся і Дзіяна. Па вялікім сакрэце расказалі, што і на Дзень маці яны падрыхтавалі любімай мамачцы падарунак, які ўручаць ёй на свята. Але самым лепшым падарункам для мамы ў гэты дзень, вядома ж, будуць шчырыя словы прызнання ў любові ад яе блізкіх, іх шчаслівыя ўсмешкі і ўвага. Маргарыта САКОВІЧ
Моцная сям'я складаецца з павагі і ўзаемадапамогі, упэўнена шматдзетная маці Алена Грыцкевіч з аграгарадка Пясочнае. IMG_3500 Алена і Іван — гэта не проста сямейная пара, а частка вялікай дружнай сям'і, у якой выхоўваецца пяцёра дзяцей. Праўда, старэйшыя на парозе самастойнага жыцця: 19-гадовы Павел працуе электрыкам ва УП «ПІК-Лясное», а 17-гадовая Вольга вучыцца на настаўніка пачатковых класаў у Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Я. Коласа. У сям'і яшчэ падрастаюць сямігадовая Дар'я, чатырохгадовы Цімоша і двухгадовы Арцём. Розніца паміж дзеткамі невялікая, таму растуць яны дружнай тройцай — маленькі, але калектыў. Хлапчукі ёсць хлапчукі: любяць гучна павесяліцца або пабіцца з-за якой-небудзь цацкі. Таму суцяшэнне шукаюць у Дашы, старэйшай у іх кампаніі. Сястрычка заўсёды падставіць плячо пакрыўджанаму, пашкадуе і прылашчыць абодвух братоў. І робіць гэта быццам між іншым, без лішніх слоў і з такімі клопатам і любоўю. Усё змяняецца з прыходам бацькі: у хаце становіцца спакойна і ціха. Пасля працоўнага дня галаве сямейства хочацца адпачыць, ён жа асноўны здабытчык у сям'і, працуе трактарыстам у Колаўскім лясніцтве Капыльскага вопытнага лясгаса. Алена ж да водпуску па доглядзе за дзіцем працавала ў Песачанскай школе дворнікам, але ўжо некалькі гадоў знаходзіцца дома і выхоўвае дзяцей. Жанчыну па праве можна назваць захавальніцай хатняга ачага. Гаспадыня ўмее стварыць у доме ўтульнасць, смачна гатуе, а яшчэ яна працаўніца, якіх  трэба пашукаць. Зараз не ўсялякая вясковая сям'я трымае карову, а вось у гэтай жанчыны малочная «карміцелька» ёсць. Дзеткі з задавальненнем п'юць малако, любяць яны таксама сыр, масла і тварог. А яшчэ ў хляве ёсць куры, якія забяспечваюць сям'ю яйкамі, качкі і свінні. На агародзе вырошчваюць агародніну, якую потым нарыхтоўваюць на зіму ў выглядзе хатніх кансерваў, а з ягад і садавіны гатуюць варэнне і кампоты. Спраўляцца з гаспадаркай, вядома ж, дапамагаюць муж і мама гаспадыні. Да працы і самастойнасці прывучаюць і дзетак, выхоўваючы ў іх стрыманасць, працавітасць, настойлівасць, а яшчэ таварыскасць, добразычлівасць і прыхільнасць да родных і блізкіх. А іх, дарэчы, у сям'і Грыцкевічаў шмат, бо сам галава сямейства вырас у шматдзетнай сям'і. Так што сямейныя святы заўсёды шматлікія, вясёлыя і дружныя, а сямейныя каштоўнасці ўшанаваны. — Без паразумення і ўзаемапавагі стварыць сям'ю немагчыма, — лічыць Алена. — Гэта галоўнае. Усё гэта мы і тлумачым сваім дзецям. На маю думку, у сям'і павінна быць як мага больш дзетак — гэта і ёсць сапраўднае шчасце. Таццяна БОХАН
Любоў да блізкага, дабрыня, уменне суперажываць — асноўныя якасці, выхаванню якіх у сям’і Таццяны і Андрэя  Дубовікаў надаюць значную ўвагу. IMG_3509 У сям’і — пяцёра дзетак. І ўсе — дзяўчынкі-прыгажуні. Старэйшая Настасся ўжо выкладае англійскую мову ў СШ № 2 г. Капыля. Дарэчы, летам гэтага года яна прымала ўдзел у археалагічных раскопках у Юравічах, «прывезла» шмат разнастайных уражанняў. Марыя набывае адукацыю ў Ваўкавыскім педагагічным каледжы па спецыяльнасці «турызм і гасціннасць». Надзея, якой споўнілася 12 гадкоў, вучыцца ў СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага. У санаторны яслі-сад ходзіць пяцігадовая Даша. А самая малодшая Сафійка (дзяўчынцы ўсяго паўтара гадочка) зараз дома разам з матуляй. — Усе дзяўчынкі — розныя, — з цеплынёй у голасе расказвае Таццяна. — Напрыклад, Настасся вельмі актыўная, любіць парадак, дысцыплінаваная. Маша хутка знаходзіць агульную мову з самымі рознымі людзьмі, яна камунікабельная. Надзейка — дзяўчынка даволі спакойная, чымсьці падобная на Насцю. А Даша — як і Маша: ёй падабаецца мець зносіны з людзьмі. А вось Сафія адрозніваецца ад сваіх сястрычак тым, што вельмі гарэзлівая, жвавая і своеасаблівая. Сямейны стаж Таццяны і Андрэя налічвае ўжо 21 год. Першая сустрэча адбылася ў Дусаеўшчыне, дзе ў школе Таццяна Паўлаўна, настаўнік пачатковых класаў і выяўленчага мастацтва, навучала дзетак. А малады чалавек жыў побач з установай адукацыі. Убачыў дзяўчыну, спадабалася, праз два гады ажаніліся. Зараз галава сямейства працуе ў райаграсэрвісе.  — Каб захаваць сям’ю, — пераканана Таццяна, — трэба давяраць адзін аднаму. Жанчына павінна быць упэўненай у сваім абранніку, у тым, што ён заўсёды побач. Напрыклад, наш тата ніколі не адмаўляе, калі трэба дапамагчы мне ці дзяўчынкам. Нават Сафійку, калі ёй быў месячык, я заўсёды спакойна пакідала з ім. Дарэчы, і мой муж, і я — абое са шматдзетных сем’яў. Вельмі любяць у сям’і Дубовікаў святы. Асабліва Новы год, Каляды, Вялікдзень. Дзяўчынкам падабаецца фарбаваць яйкі, пячы пірагі. Таццяна і Андрэй — праваслаўныя, таму да рэлігійнага выхавання ставяцца сур’ёзна. Самі ж яны вянчаліся ў царкве Святога Ушэсця г. Капыля 18 мая 1997 года. З тае пары разам ідуць па жыцці, падтрымліваюць адзін аднаго, любяць і шануюць. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Крыху больш за сем гадоў ідуць па жыцці Аліна і Віктар Боханы з Капыля. За гэты час галоўным капіталам і радасцю бацькоў сталі пяцёра дзетак. IMG_20181008_185809 Адразу адзначым: у 2007 годзе ордэнам Маці была ўзнагароджана мама нашай гераіні Алена Ільінічна Савіцкая. Таму сакрэты добрай сям’і Аліна ведае не па чутках. Месца сустрэчы змяніць нельга. Так для Аліны і Віктара месцам сустрэчы стаў Капыль, куды дзяўчына ўладкавалася на працу на масласырзавод. Нарадзілася і вырасла яна на Случчыне, таксама ў шматдзетнай сям’і. Пазнаёміла Аліну і Віктара сяброўка, і ўжо праз чатыры месяцы яны ўзялі шлюб. Гэта знамянальная падзея адбылася 10 верасня 2011 года. У жніўні 2012-га нарадзіўся першынец — Ілья, амаль праз год — Мілана. Вольга з’явілася на свет у студзені 2015 года, і зноў-такі амаль праз год — Паўлік. Малодшая Вікторыя парадавала бацькоў у лютым 2017 года. Хутка ў сям’і чакаецца папаўненне. Віктар зараз працуе ў Капыльскім вузле электрасувязі Слуцкага занальнага вузла электрасувязі. Усе шчаслівыя сем’і шчаслівыя аднолькава. Гэтыя словы класіка як нельга лепей адлюстроўваюць становішча ў сям’і Боханаў, дзе пануюць любоў, узаемаразуменне і шчырасць у адносінах. Калі ёсць неабходнасць — падтрымаюць адзін аднаго. Як па-сапраўднаму мудрая жонка, у выпадках, калі трэба прамаўчаць, Аліна ніколі не скажа лішняга слова. А бывае, што і трэба прамаўчаць абодвум, упэўнена жанчына. Галоўныя традыцыі для Боханаў — святкаванні дзён нараджэння дзетак. Кожнаму рыхтуюць падарункі, гасцей частуюць сваімі фірменнымі прысмакамі — шашлыкамі. На адно з такіх свят доўгачаканым жывым падарункам для дзетак стаў папугай Кеша, якога зараз малыя актыўна вучаць размаўляць. У свабодны час сыночкі і дачушкі малююць, лепяць з пластыліну, разам з сябрамі гуляюць на вуліцы. ШАШЛЫКІ Спатрэбіцца: 1,5 кг мяса свіной шыі, 2 галоўкі цыбулі, 4 сталовыя лыжкі воцату, соль-перац па смаку, 250 г маянэзу. Гатуем. Мяса парэзаць кубікамі па 3-4 см, дадаць цыбулю, соль, маянэз. Усё перамяшаць і паставіць на 4-6 гадзін у халоднае месца. Смажыць на мангале. Прыемнага апетыту! Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3444 из 4910