Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Когда в доме господствует радость: о переехавшей на Копыльщину многодетной семье Мартинович

12.10.2018
Шчырыя ўсмешкі гаспадароў, цікаўныя вочкі дзетак (а хто там прыйшоў?), сардэчнае запрашэнне ў дом – так сустрэла карэспандэнта на ганку мнагадзетная сям’я Марціновічаў з аграгарадка Н. Доктаравічы. IMG_7231 Алеся Аляксандраўна і Віктар Сяргеевіч разам з пяццю дачушкамі пераехалі на Капыльшчыну чатыры гады таму з Крупскага раёна. Галоўнай умовай у выбары новага месца жыхарства была наяўнасць добраўпарадкаванага жылля, паколькі да гэтага даводзілася месціцца ў сваякоў альбо на здымных кватэрах. Віктар (ён трактарыст) уладкаваўся на працу ў мясцовае сельгаспрадпрыемства КСУП «Доктаравічы», кіраўніцтва якога і выдзеліла маладой сям’і газіфікаваны дом з усімі выгодамі. Так пачалося іх жыццё на Капыльшчыне. І трэба сказаць, што наша зямля прыйшлася Марціновічам даспадобы, паколькі яны не толькі вырашылі тут пасяліцца, але і пачалі будаваць уласны дом. Ім, як шматдзетнай сям’і, дзяржава дала магчымасць атрымаць ільготны крэдыт. — Пакояў будзе аж сем, і вялікая кухня, — расказвае Алеся. — І гэта не дзіўна, паколькі дзяўчынкі падрастаюць, ім трэба больш месца, да таго ж і гаспадынь ля пліты хутка прыбавіцца. Старэйшая васьмікласніца Карына ўжо можа і вячэру зварыць. Безумоўна, няпроста весці гаспадарку ў такой вялікай сям’і: і ежу прыгатаваць на сем чалавек, усіх абмыць, адпрасаваць адзенне… Таму гаспадыня стараецца не губляць дарэмна ні адной хвіліны. — Я ўсё паспяваю рабіць, у мяне ж столькі памочнікаў, — усміхаецца Алеся. Ёсць у Марціновічаў і прыватная гаспадарка: свінні, куры, агарод. З задавальненнем рыхтуюць запасы на зіму, а яшчэ матуля любіць пачаставаць сваё сямейства чым-небудзь смачным. Самы любімы ласунак для дзетак — торт, які з’яўляецца на іх стале на кожнае свята. Алеся спрабуе розныя рэцэпты. У яе тоўстым блакноце засталося мала пустых старонак. І дзеткі таксама стараюцца радаваць сваіх бацькоў. З захапленнем робяць для іх розныя сувеніры, вучацца гэтаму і ў школе Карына і Вікторыя, і ў дзіцячым садзіку, куды ходзяць Настасся і Дзіяна. Па вялікім сакрэце расказалі, што і на Дзень маці яны падрыхтавалі любімай мамачцы падарунак, які ўручаць ёй на свята. Але самым лепшым падарункам для мамы ў гэты дзень, вядома ж, будуць шчырыя словы прызнання ў любові ад яе блізкіх, іх шчаслівыя ўсмешкі і ўвага. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей