Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Главная радость копылян Алины и Виктора Бохан -- пятеро детей

12.10.2018
Крыху больш за сем гадоў ідуць па жыцці Аліна і Віктар Боханы з Капыля. За гэты час галоўным капіталам і радасцю бацькоў сталі пяцёра дзетак. IMG_20181008_185809 Адразу адзначым: у 2007 годзе ордэнам Маці была ўзнагароджана мама нашай гераіні Алена Ільінічна Савіцкая. Таму сакрэты добрай сям’і Аліна ведае не па чутках. Месца сустрэчы змяніць нельга. Так для Аліны і Віктара месцам сустрэчы стаў Капыль, куды дзяўчына ўладкавалася на працу на масласырзавод. Нарадзілася і вырасла яна на Случчыне, таксама ў шматдзетнай сям’і. Пазнаёміла Аліну і Віктара сяброўка, і ўжо праз чатыры месяцы яны ўзялі шлюб. Гэта знамянальная падзея адбылася 10 верасня 2011 года. У жніўні 2012-га нарадзіўся першынец — Ілья, амаль праз год — Мілана. Вольга з’явілася на свет у студзені 2015 года, і зноў-такі амаль праз год — Паўлік. Малодшая Вікторыя парадавала бацькоў у лютым 2017 года. Хутка ў сям’і чакаецца папаўненне. Віктар зараз працуе ў Капыльскім вузле электрасувязі Слуцкага занальнага вузла электрасувязі. Усе шчаслівыя сем’і шчаслівыя аднолькава. Гэтыя словы класіка як нельга лепей адлюстроўваюць становішча ў сям’і Боханаў, дзе пануюць любоў, узаемаразуменне і шчырасць у адносінах. Калі ёсць неабходнасць — падтрымаюць адзін аднаго. Як па-сапраўднаму мудрая жонка, у выпадках, калі трэба прамаўчаць, Аліна ніколі не скажа лішняга слова. А бывае, што і трэба прамаўчаць абодвум, упэўнена жанчына. Галоўныя традыцыі для Боханаў — святкаванні дзён нараджэння дзетак. Кожнаму рыхтуюць падарункі, гасцей частуюць сваімі фірменнымі прысмакамі — шашлыкамі. На адно з такіх свят доўгачаканым жывым падарункам для дзетак стаў папугай Кеша, якога зараз малыя актыўна вучаць размаўляць. У свабодны час сыночкі і дачушкі малююць, лепяць з пластыліну, разам з сябрамі гуляюць на вуліцы. ШАШЛЫКІ Спатрэбіцца: 1,5 кг мяса свіной шыі, 2 галоўкі цыбулі, 4 сталовыя лыжкі воцату, соль-перац па смаку, 250 г маянэзу. Гатуем. Мяса парэзаць кубікамі па 3-4 см, дадаць цыбулю, соль, маянэз. Усё перамяшаць і паставіць на 4-6 гадзін у халоднае месца. Смажыць на мангале. Прыемнага апетыту! Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей