Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Мэтанакіраванасць, добрасумленнасць, прафесіяналізм і сучаснасць — вось тыя прынцыпы, на якіх базіруецца дзейнасць ААТ «Прагрэс 2010». Дырэктар гаспадаркі Валерый Тароцька — кіраўнік вопытны. Больш за дзесяць гадоў узначальвае ён прадпрыемства, таму ведае, калі і якому напрамку патрэбна ўдзяліць больш увагі. У апошні час на тэрыторыі ААТ «Прагрэс 2010» вядзецца актыўная работа па павелічэнні колькасці зямельных рэсурсаў за кошт вызвалення тэрыторый ад старых пабудоў і непладаносных садоў. Вялікая ўвага адводзіцца абнаўленню аўтапарка — сучасныя тэхналогіі патрабуюць наяўнасці належнай тэхнікі. Тыя ж спецаўтамашыны, якія даўно «прапісаліся» ў гаспадарцы, стараюцца падтрымліваць у добрым стане. У сельгаспрадпрыемстве працуе нямала прафесіяналаў, якія імкнуцца ісці ў нагу з часам, як, напрыклад, Мікалай Кандраценка — галоўны інжынер ААТ «Прагрэс 2010». У гаспадарцы працуе з 1990 года, апошнія 15 гадоў адказвае за забеспячэнне дзейнасці машынна-трактарнага парка. На даручанай яму тэрыторыі чыста і светла. Кожны заняты сваёй справай. Сам чалавек дысцыплінаваны, ён гэтага ж патрабуе і ад падначаленых — работа вельмі сур’ёзная, таму інакш нельга. [caption id="attachment_71836" align="aligncenter" width="560"]■ Галоўны інжынер Мікалай Кандраценка ■ Галоўны інжынер Мікалай Кандраценка[/caption] Асаблівай увагі заслугоўвае ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2013 годзе адзіная на тэрыторыі прадпрыемства малочнатаварная ферма «Пацейкі». Гэта — сучасны спецыялізаваны комплекс, уладкаваны найноўшым абсталяваннем. Наталля Мініч — загадчык МТФ «Пацейкі». Па адукацыі сацыяльны работнік, яна рэалізавала сябе зусім у іншай сферы — сельскай гаспадарцы. У Наталлі Мікалаеўны пяцёра дзяцей, у 2015 годзе яна была нават узнагароджана ордэнам Маці. Да таго ж разам з мужам Іванам Мінічам яны тры гады запар удзельнічалі ў праекце «Уладар вёскі» і ў 2014 годзе сталі пераможцамі раённага этапа гэтага конкурсу. Капылянка Святлана Пятрова, заатэхнік-селекцыянер, у адказе за строгі ўлік пагалоўя статка. Яна вядзе камп’ютарную базу даных, дзе на кожную жывёлу заводзіцца асобная картка з падрабязнай інфармацыяй. [caption id="attachment_71835" align="aligncenter" width="560"]■ Заатэхнік-селекцыянер Святлана Пятрова і загадчык фермы Наталля Мініч ■ Заатэхнік-селекцыянер Святлана Пятрова і загадчык фермы Наталля Мініч[/caption] Вячаслаў Лапцэвіч — слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання. У галіне жывёлагадоўлі ўжо даўно. Да мадэрнізацыі працаваў на старой ферме,  таму ў поўнай меры змог ацаніць перамены ў гаспадарцы. [caption id="attachment_71834" align="aligncenter" width="350"]■ Слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання Вячаслаў Лапцэвіч ■ Слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання Вячаслаў Лапцэвіч[/caption] Аляксандр Белаш — вопытны трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці. З дапамогай магутнага МТЗ-3522 ён, сапраўдны знаўца сваёй справы, з лёгкасцю выконвае розныя віды работ: і сяўбу, і ворыва, і дыскаванне яму давяраюць. [caption id="attachment_71832" align="aligncenter" width="350"]■ Трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці Аляксандр Белаш ■ Трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці Аляксандр Белаш[/caption] Віктар Каляда — трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці, майстар на ўсе рукі, які з лёгкасцю спраўляецца з рознай спецтэхнікай. Сёлета адказнасць і добрасумленнасць Віктара Рыгоравіча, які працаваў падчас жніва старшым камбайнерам у камандзе з памочнікам Яўгенам Белашам, дазволілі заняць трэцяе месца ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў. [caption id="attachment_71833" align="aligncenter" width="350"]■ Трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці Віктар Каляда ■ Трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці Віктар Каляда[/caption] Сярод тых, хто сваёй напружанай працай забяспечвае дасягненне вынікаў, Валерый Тароцька выдзяляе многіх. Гэта трактарысты-машыністы сельгасвытворчасці Сяргей Севасцьяновіч, Павел Тароцька, Аляксандр Дубовік, Леанід Прышчэпа, Мікалай Маскалік, Іван Мініч, вадзіцель Леанід Івашка, слесар МТП Іван Насевіч, токар Васіль Кляшэвіч, жывёлаводы Сяргей Агіевіч, Андрэй Лапцэвіч, аграном-насеннявод Сяргей Тароцька, намеснік галоўнага бухгалтара Ганна Тукай... Як адзначыў Валерый Мікалаевіч, пералічваць можна ўсіх па парадку — не памылішся: кожны ўносіць сваю лепту ў агульную справу, прыкладае намаганні, каб прадпрыемства дасягнула поспехаў. І гэта нядзіўна: дысцыпліна, якая пануе ў ААТ «Прагрэс 2010», адсявае нядобранадзейных. У выніку застаюцца самыя адказныя і сумленныя — тыя, хто разумее, што рух наперад заўсёды ў прыярытэце. Аксана Міхайлоўская *** Паважаныя аграрыі Капыльшчыны! Жадаем вам, каб занятак любімай справай прыносіў задавальненне і натхненне. Няхай кожны працоўны  дзень стане крокам у бок прафесійнага росту. Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым сем’ям! Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ «Прагрэс 2010»
Ежегодно перед тружениками филиала «Великая Раевка» ОАО «Криница» стоит задача — получить такой объем продукции, который обеспечит стабильное положение самого хозяйства и позволит в полном объеме выполнить госзаказ. Поэтому неудивительно, что и забот у аграриев полно. Что сделано за сельскохозяйственный год и какие планы на будущее у молодого и инициативного руководителя сельхозпредприятия Ивана Домашевича? [caption id="attachment_71827" align="aligncenter" width="560"]■ Иван Домашевич ■ Иван Домашевич[/caption] Основные виды деятельности хозяйства — выращивание зерна, производство молока и мяса крупного рогатого скота. Общая земельная площадь филиала — 2839,3 гектара, из них 2679,3 гектара сельхозугодий и 2397 га — пашни. В нынешнем году валовой сбор пшеницы составил 1648 тонн, ячменя — 1261 т, озимого рапса — 201 т. За десять месяцев текущего года валовое производство молока составило 2143 тонны. Получено продукции выращивания 249,9 т. Более 90% молочной продукции из хозяйства на перерабатывающий завод поступает сортом экстра, остальное — высшим сортом. Это очень важный показатель, ведь от сортности напрямую зависит и цена. В нынешнем году в хозяйстве построено шесть новых сенажно-силосных траншей. На МТФ «В. Раевка» в августе введен в эксплуатацию новый телятник на 200 голов. Телята там поделены на группы и по достижении определенной массы переводятся на ферму «Куцевщина». На молочнотоварной ферме ведется также реконструкция животноводческого объекта, который планируется ввести в эксплуатацию к концу ноября. В здании будет содержаться 200 голов дойного стада, для них оборудуют удобные боксы и кормовой стол. Стоит отметить, что на следующий год запланировано масштабное строительство нового современного МТК «Куковичи», который будет рассчитан на 700 голов дойного стада. Не оставили без внимания и «сердце» хозяйства — мехдвор. Там обновили забор и расчистили площадку под строительство навеса для минеральных удобрений. В хозяйстве заботятся и о бытовом комфорте своих работников. Так, введен в эксплуатацию трехквартирный дом, в котором сегодня проживают водитель Михаил Кашкан с семьей, телятница Валентина Гурская и заведующая складом Юлия Ярашевич. Весной закончили ремонт еще одного дома, куда заселилась многодетная семья Ксеневич. Этим летом в Великой Раевке открыли чудесный парк, который пользуется спросом у сельчан. Важная составляющая качественной и продуктивной работы — высокопроизводительная техника. В 2018 году в сельхозпредприятии приобрели пленочный пресс-подборщик «Кроне», в прошлом — новый кормоуборочный комплекс КВК-800 и энергонасыщенный трактор «Беларус-3522». Приобретен легковой автомобиль УАЗ-Патриот. Однако, как бы хорошо ни была налажена работа в сельхозпредприятии, все решают кадры. Всего в хозяйстве трудится 86 человек. Среди лучших — механизатор Юрий Козич. Юрий Феофанович пришел в хозяйство только в конце прошлого года, однако за короткое время успел заработать себе авторитет. Во многом благодаря своей ответственности, трудолюбию и универсальности. В его основные обязанности входит погрузка кормов, однако при необходимости Юрий Козич берется за любую работу. На пахоте, подготовке почвы и севе отличился и Николай Жук. Во время осенней посевной кампании в сельхозпредприятии посеяно 1105 га озимых культур, 1016 га — заслуга Николая. Механизатором поднято 147 из 196 га зяби. Каждое утро, будь то выходной или праздник, на мехдворе раздается гул его трактора, а на работу Жук приходит едва ли не раньше всех. [caption id="attachment_71823" align="aligncenter" width="560"]■ Юрий Козич и Николай Жук ■ Юрий Козич и Николай Жук[/caption] А вот доставку самых ответственных грузов поручают водителю Сергею Гаргуну. Знание республиканских дорог и большой водительский опыт позволяют выполнять поставленные руководством задачи грамотно и оперативно. На сезон Сергей Николаевич меняет руль автомобиля на кормоуборочный комбайн. На заготовке кормов отработал уже больше десяти сезонов. [caption id="attachment_71824" align="aligncenter" width="350"]■ Сергей Гаргун ■ Сергей Гаргун[/caption] На хорошем счету у руководства и коллег оператор машинного доения Янина Будкевич. В 2018 году Янина Брониславовна стала победителем районного смотра-конкурса операторов машинного доения. Ответственно относится к своей работе и телятница Валентина Гурская. На ее попечении регулярно находится от 60 до 70 телят. И всех их она напоит, накормит и приласкает, поэтому и встречают ее подопечные всегда с особой радостью. [caption id="attachment_71825" align="aligncenter" width="350"]■ Валентина Гурская ■ Валентина Гурская[/caption] На вопрос, в чем же заключается успех любого дела, работники ф-ла «В. Раевка» уверенно отвечают, что главное — трудиться с оптимизмом — и тогда обязательно придет успех. Кристина ЖОГОЛЬ *** Уважаемые труженики села, работники агропромышленного комплекса и ветераны отрасли! Сердечно поздравляем с профессиональным праздником и благодарим за нелегкий труд в этой отрасли. Ваша работа дает те результаты, которые присутствуют ежедневно в жизни человека. Желаем вам счастья, благополучия и долголетия. Пусть оптимизм и энергия помогают во всех начинаниях и добавят уверенности в завтрашнем дне! Пусть здоровье не подводит, планы осуществляются, а мечты сбываются! Спасибо за ваш труд! С уважением, администрация и профком ф-ла «В. Раевка»
Пятница, 16 ноября 2018 11:30

ЗАО "Жилихово": видеть перспективу

У ЗАТ «Жыліхава» палявыя работы практычна завершаны. Але адпачываць у чаканні новага сезона не даводзіцца. Паводле слоў дырэктара гаспадаркі Аляксандра Кукраша, зараз распачынаецца інтэнсіўная падрыхтоўка да наступнага сельскагаспадарчага года: трэба набыць запчасткі для рамонту тэхнікі, неабходныя ўгнаенні, сродкі аховы раслін, гаруча-змазачныя матэрыялы і г.д. Але ў першую чаргу неабходна правесці нешта накшталт работы над памылкамі. Гэта значыць, прааналізаваць недапрацоўкі мінулага года і пастарацца пабудаваць сваю работу з улікам выяўленых недахопаў. [caption id="attachment_71818" align="aligncenter" width="560"]■ Аляксандр Кукраш (справа) і механізатар Аляксандр Ваўчок ■ Аляксандр Кукраш (справа) і механізатар Аляксандр Ваўчок[/caption] Хаця не заўсёды ўсё залежыць ад сельгасвытворцаў. Часта свае карэктывы ўносіць надвор’е. Так адбылося і сёлета. — Нягледзячы на тое, што ўгнаенні і сродкі аховы «спрацавалі» як след, у нас недабор ураджаю збожжавых і зернебабовых каля 30% да ўзроўню мінулага года, — адзначае Аляксандр Кукраш. — Праўда, лепш сябе паказала кукуруза (намалацілі зерня на 300 тон больш), цукровыя буракі ў бункернай вазе далі па 461 цэнтнеры з гектара, пераўзышоў мінулагодні і валавы намалот рапсу. Цяпер мы крыху перагледзелі сваю тактыку — вырашылі яшчэ больш увагі скіраваць на азімыя культуры, усё ж такі яны менш залежаць ад капрызаў надвор’я. Азімы клін павялічылі да 1068 га (летась было 860 га). Гэта ў асноўным азімая пшаніца, крыху пасеялі для сваіх патрэб і трыцікале. Гэтымі днямі трактары можна было бачыць хіба што на тых палетках, дзе вялося ворыва. Згодна з планам у ЗАТ «Жыліхава» неабходна было заараць пад зіму 864 га, па факце зябліва ўжо паднята на 990 га. Сярод тых, хто старанна выконвае гэты від работ, Аляксандр Ваўчок. Яго магутны МТЗ-1522 з дзевяцікорпуснымі абаротнымі плугамі за дзень заворваў звыш 20 га, а калі светлавы дзень быў большым — па 25-30 га. Аляксандр — мясцовы жыхар, пасведчанне трактарыста атрымаў у школьным ВВК. Працаваў механізатарам яшчэ да службы ва Узброеных Сілах, а пасля вяртання дамоў ізноў сеў за руль магутнай сельскагаспадарчай машыны. З часам павысіў кваліфікацыю і яму даручылі працаваць на сучаснай энерганасычанай тэхніцы. У ходзе гутаркі кіраўнік гаспадаркі назваў нямала і іншых працаўнікоў, занятых на палявых работах, адзначыўшы іх стараннасць і адказныя адносіны да справы. Сярод іх механізатары Аляксандр Яцына, Васіль Кузьмічонак і інш. [caption id="attachment_71817" align="aligncenter" width="560"]■ Механізатар Васіль Кузьмічонак ■ Механізатар Васіль Кузьмічонак[/caption] Прафесіяналізмам вызначаюцца і жывёлаводы. У многім дзякуючы іх намаганням гаспадарка займае высокія пазіцыі ў раённым спаборніцтве па вытворчасці малака. Напрыклад, за 10 месяцаў па валавым надоі «плюсуе» на 268 тон да ўзроўню 2017 года (116%), ад адной каровы атрымалі па 4169 кг малака — на 469 кг больш, чым летась (+325 кг да задання). Аляксандр Кукраш упэўнены, што на канец года ЗАТ «Жыліхава» пераўзыдзе 5000-ны рубеж. Неблагія рэзультаты і ў вырошчванні маладняку, павелічэнні пагалоўя. На сёння ў гаспадарцы налічваецца 2405 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 859 кароў (пры заданні 828). Увесь дойны статак знаходзіцца на чатырох жывёлагадоўчых аб’ектах. Ёсць ферма з даільна-малочным блокам, дзе атрымліваюць прадукцыю ад 353 кароў, там жа, у Жыліхаве, на прывязным утрыманні абслугоўваюць 163 каровы. Ёсць МТФ у Гулевічах (150 галоў) і Выгодзе (163). Усе фермы пераўзыходзяць мінулагоднія паказчыкі. Найбольш рэзультатыўна працуюць на МТФ «Выгода», дзе за 10 месяцаў надоена ад кожнай каровы на 2,2 кг больш, чым летась. Кіруе жывёлагадоўчым аб’ектам Алена Шчыбун, паспяхова спалучаючы сваю пасаду з абавязкамі аператара па штучным асемяненні жывёлы. Яе стаж у жывёлагадоўлі — 17 гадоў, у свой час працавала і даяркай, таму ўсе асаблівасці прафесіі жывёлавода ведае добра. [caption id="attachment_71819" align="aligncenter" width="560"]■ Ірына Яцына і Алена Шчыбун ■ Ірына Яцына і Алена Шчыбун[/caption] Толькі станоўчыя водгукі з боку дырэктара сельгаспрадпрыемства гучалі ў адрас аператараў машыннага даення Таццяны Балвановіч і Ірыны Яцыны з МТФ «Жыліхава», Таццяны Калацкай з МТФ «Гулевічы». А вось жывёлавод Валянціна Сінкевічус даглядае цялят: свой клопат яна дзеліць паміж 98 калматымі выхаванцамі ад 4- да 6-месячнага ўзросту. Сярэднямесячныя прывагі на яе групе за 10 месяцаў бягучага года склалі 917 г. [caption id="attachment_71814" align="aligncenter" width="560"]■ Жывёлавод Валянціна Сінкевічус ■ Жывёлавод Валянціна Сінкевічус[/caption] Аляксандр Паўлавіч упэўнены, што на рэзультат у жывёлагадоўлі ўплываюць адразу некалькі паказчыкаў: выкананне тэхналогіі, добрыя кармы і павелічэнне дойнага статка. Над рэалізацыяй гэтых задач і вядзецца работа. Маргарыта САКОВІЧ *** Паважаныя работнікі і ветэраны ЗАТ «Жыліхава», усе працаўнікі вёскі Капыльшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК! Дзякуючы вашым намаганням расце наш агульны дабрабыт. Умовы надвор’я часта выпрабоўваюць хлебаробаў на трываласць, але ім вы супрацьпастаўляеце высокі прафесіяналізм, вытрымку, мэтанакіраванасць. Прыміце словы падзякі за самаадданую працу, за адданасць роднай зямлі. Ад усёй душы жадаем вам новых вытворчых дасягненняў, моцнага здароўя, стабільнасці, дабрабыту, душэўнага цяпла і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ЗАТ «Жыліхава»
Бясконца раздаюцца тэлефонныя званкі, у кабінет дзверы не зачыняюцца — заходзяць то з пытаннямі, то з дакументацыяй, матор рабочага аўтамабіля не паспявае астыць — зноў трэба недзе ехаць, каб пракантраляваць, параіць, абмеркаваць надзённыя пытанні… Менавіта так, насычана і імкліва, праходзяць працоўныя будні Аляксандра Логіша — дырэктара ААТ «Душава». [caption id="attachment_71809" align="aligncenter" width="560"]■ Дырэктар А. Логіш (справа) з прадстаўнікамі падраздзялення механізацыі ■ Дырэктар Аляксандр Логіш (справа) з прадстаўнікамі падраздзялення механізацыі[/caption] Сельгаспрадпрыемства Аляксандр Леанідавіч узначаліў паўтара года таму. На сёння малады кіраўнік у адказе за дзейнасць немалой гаспадаркі. У склад ААТ «Душава» ўваходзяць восем вёсак, у чатырох з іх (у Душава, Печуранах, Навасёлках і Кацельніках) размешчаны малочнатаварныя фермы, у Дарагавіцы функцыянуе цёлачнік. Тэрыторыя прадпрыемства ахоплівае каля 4000 га сельгасугоддзяў, з іх прыкладна 3000 га — ралля. Для ААТ «Душава» бягучы сельскагаспадарчы год стаў даволі плённым: прасочваюцца станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці асноўных напрамкаў гаспадаркі — вытворчасці малака і раслінаводства. Сёлетняя засуха, безумоўна, унесла свае адмоўныя карэктывы ў паказчыкі па вырошчванні збожжавых. А вось элементарнае выкананне тэхналогій дало магчымасць атрымаць добрыя вынікі па нарыхтоўцы кармоў. За кошт росту колькасці першацёлак у асноўным статку ўдалося павялічыць валавы надой малака — яшчэ адзін бонус за ўкараненне рэкамендуемых методык. Зразумела, што поспехаў можна дасягнуць толькі дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго калектыву. Зараз у штаце ААТ «Душава» налічваецца 124 чалавекі. Многія з іх — адказныя людзі, якія сваёй нялёгкай працай дапамагаюць павышаць паказчыкі сельгаспрадпрыемства. Актуальным для любой гаспадаркі з’яўляецца пытанне павелічэння надояў. Каб станоўча яго вырашаць, неабходны кваліфікаваныя кадры. Загадчык МТФ «Душава» Ала Жогла, заатэхнік па адукацыі, на сваёй адказнай пасадзе шчыра працуе ўжо 11 гадоў. Адданасць справе і кампетэнтнасць гэтай жанчыны не засталіся незаўважанымі: яе фотаздымак размешчаны на Дошцы гонару Капыльскага раёна. «Ферма вялікая, працаваць цяжка, але спраўляюся, бо тое, што раблю, — падабаецца», — дзеліцца сваімі думкамі Ала Аляксандраўна. [caption id="attachment_71808" align="aligncenter" width="560"]■ Ала Жогла (справа) з аператарамі машыннага даення ■ Ала Жогла (справа) з аператарамі машыннага даення[/caption] Надзея Гарнастай, цялятніца са шматгадовым стажам, таксама знаходзіць задавальненне ў сваёй рабоце. «Я за кожнае цялятка перажываю. Яны ж маленькія, безабаронныя, як дзеці», — з цеплынёй у голасе гаворыць аб сваіх падапечных Надзея Віктараўна. Удваіх з ветурачом Дзмітрыем Рудзенем яны выходжваюць нават вельмі слабых і, здавалася б, безнадзейных нованароджаных цялят. [caption id="attachment_71810" align="aligncenter" width="560"]■ Цялятніца Надзея Гарнастай і ветурач Дзмітрый Рудзеня ■ Цялятніца Надзея Гарнастай і ветурач Дзмітрый Рудзеня[/caption] Што тычыцца кантролю тэхнічнага забеспячэння бесперабойнай работы сельгаспрадпрыемства, то тут няма роўных Аляксандру Васілевічу. Галоўны інжынер працуе ў гаспадарцы не першы год. Усіх сваіх падначаленых ведае даўно, таму знайсці з імі паразуменне няцяжка. Добра зарэкамендаваў сябе інжынер-энергетык гаспадаркі Аляксандр Ліхадзіеўскі — вельмі сціплы, але пры гэтым адказны і надзейны работнік, які аднолькава якасна працуе і на нарыхтоўцы кармоў, і на ўборцы збожжавых. Майстроў сваёй справы ў ААТ «Душава» наогул нямала. Сярод іх і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Ірына Еўдакімава, і дыспетчар Святлана Якаўлева, і галоўны аграном Аляксандр Пілецкі, і вадзіцелі аўтамабіляў МАЗ Міхаіл Волат і Аляксандр Карлюк, і трактарыст Уладзімір Гаўрык… Паўтара года прывыкання дырэктара і калектыву адзін да аднаго, а таксама пачатковы вопыт іх сумеснай дзейнасці на агульную карысць ужо ў мінулым. Хочацца верыць, што маладосць Аляксандра Логіша, яго энергічнасць і жаданне дасягнуць вынікаў — з аднаго боку і вопыт большай часткі работнікаў, іх прыхільнасць да справы, якую яны выконваюць, — з другога ў далейшым паспрыяюць поспеху гэтага сельгаспрадпрыемства. [caption id="attachment_71807" align="aligncenter" width="560"]■ Работнікі бухгалтарскай і эканамічнай службаў ■ Работнікі бухгалтарскай і эканамічнай службаў[/caption] Аксана Міхайлоўская *** Паважаныя работнікі ААТ «Душава», ветэраны працы! Віншуем вас, сапраўдных працаўнікоў, са святам! Жадаем, каб кожны год для вас быў ураджайным, прыносіў поспехі і станоўчыя вынікі. Росквіту і дабрабыту вам, здароўя і добрага настрою! Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ «Душава»
В филиале «Лакнея» УП «ПриортрансАгро» с усердием трудятся на благо хозяйства его работники. Механизаторы, водители, животноводы, зоотехническая и агрономическая службы, администрация сельхозпредприятия — все они показывают хорошие результаты и достигают новых высот. IMG_1031 Грамотно и умело работой коллектива руководит директор ф-ла «Лакнея» Олег Шахнович. Особое внимание он обращает на подбор и расстановку кадров на самые ответственные участки. Наверное, в этом и заключается залог успеха деятельности хозяйства в целом. В ф-ле «Лакнея» сегодня трудятся 310 человек. Один из них — механизатор Виктор Завора. В сельхозпредприятии он уже более тридцати лет. За долгие годы Виктор Леонидович приобрел немало опыта, который сегодня позволяет ему работать четко и слаженно. К тому же все приобретенные годами знания он передает молодым коллегам. Стоит отметить, что механизатор вот уже четыре года как находится на заслуженном отдыхе, однако особое отношение к земле и технике не дает расстаться с любимым делом. В горячий сезон уборочной кампании Виктор Завора занят на прессовании соломы, а во время заготовки кормов — на тракторе с косилкой или граблями. Дома же его всегда готовы поддержать жена Алла, дети Наталья и Вячеслав. [caption id="attachment_71800" align="aligncenter" width="560"]■ Механизатор Виктор Завора и заместитель директора по растениеводству Петр Юхо ■ Механизатор Виктор Завора и заместитель директора по растениеводству Петр Юхо[/caption] Как отмечает заместитель директора по растениеводству ф-ла «Лакнея» Петр Юхо, на хорошем счету у руководства хозяйства и механизатор Александр Карпучок. За пять лет своей работы успел завоевать уважение коллег. Вообще, с сельским хозяйством Александр связан с 1992 года. Успел опробовать себя в качестве водителя грузового автомобиля и тракториста-машиниста. Около шестнадцати лет подряд в сезон уборки садится за руль зерноуборочной техники. В общем, работник он действительно универсальный: и пашет, и косит, и сеет, и жнет. Работу механизатора знает с самого раннего детства, ведь его отец все трудовые годы отдал технике. — Отец в свое время еще застал комбайны без кабины, — рассказывает Александр Карпучок. — Вот где испытание было. Сегодня, конечно, легче. И поддержка семьи для меня очень важна. После работы дома ждут жена Наталья, дочери Анастасия и Дарья. [caption id="attachment_71801" align="aligncenter" width="560"]■ Механизатор Александр Карпучок ■ Механизатор Александр Карпучок[/caption] Николай Коледа — сварщик со стажем, в сельхозпредприятии трудится без малого сорок лет. О его работе в прямом смысле можно сказать: «Аж искры летят!» Из личных качеств работника вполне можно выделить выносливость, терпение и трудолюбие: зачастую работать почти неподвижно приходится долгое время, и стоя, и лежа, и сидя. Качество работы здесь не зависит от приборов и технологий. Главное — руки мастера. А задачу свою Николай Коледа выполняет на совесть, с душой. Каждое утро сварщик спешит на мехдвор, не забыв до этого уделить внимание домашнему хозяйству. Помимо свиней и птицы Николай Антонович держит еще и коня, хотя сам вот уже пять лет как находится на заслуженном отдыхе. [caption id="attachment_71802" align="aligncenter" width="350"]■ Сварщик Николай Коледа ■ Сварщик Николай Коледа[/caption] В ф-ле «Лакнея» примером хорошей работы стала оператор машинного доения Елена Солдатенко. В ее обязанности входит доение коров, раздой телок и уход за маленькими телятами. Рабочий день Елены начинается с шести утра, а заканчивается в девять, а то и десять вечера. Пять раз в день нужно выпоить телят, которых сегодня у оператора 26. Несмотря на напряженный рабочий график, Елена Солдатенко успевает найти время и для любимого занятия: по вечерам после работы она вяжет разные теплые вещи. [caption id="attachment_71803" align="aligncenter" width="560"]■ Оператор машинного доения Елена Солдатенко ■ Оператор машинного доения Елена Солдатенко[/caption] В ф-ле «Лакнея» отмечают также работу бригадира МТФ «Комсомольская» Надежды Вержиковской, помощника бригадира МТФ «Сунаи» Светланы Ульдинович, и.о. главного агронома Дарьи Рудени, механизаторов Ивана Востьянова, Александра Неронени, Александра Кунцевича, Евгения Тарана, Игоря Богданова, Евгения Мелещени, Олега Майсюка, водителей Владимира Давидовского, Валерия Демидчика, Виктора Демидчика, Игоря Майсюка, Игоря Гордея и Николая Гавриловича. В хозяйстве на проблемы, которых везде хватает, жаловаться не любят. Здесь уверены, что главное — трудиться. За сельскохозяйственный год успели сделать немало. Так, ввели в эксплуатацию новый молочнотоварный комплекс «Грозово», который рассчитан на 560 голов дойного стада, плюс 200 голов вмещает цех раздоя. Начал работу полностью укомплектованный доильный зал на МТФ «Комсомольская», построены две сенажно-силосные траншеи. На мехдворе «Грозово» появился большой ангар для хранения сельскохозяйственной техники,  который внутри полностью заасфальтировали. За год приобрели немало техники, к самым крупным покупкам можно отнести зерноуборочный комбайн «Нью Холланд», трактор «Беларус-1221», два трактора «Беларус-82», погрузчик «Амкодор». В конце ноября планируется ввести в эксплуатацию животноводческие помещения для содержания молодняка на МТФ «Петрилово». Кристина ЖОГОЛЬ *** Уважаемые труженики сельского хозяйства, ветераны труда! Сердечно поздравляем вас с профессиональным праздником! Завершается очередной сельскохозяйственный год. Примите слова благодарности за свои знания и опыт, профессионализм и мастерство, которые вы с успехом применяете в выбранном деле. Желаем вам здоровья, мира и добра, стабильности и уверенности, достатка и благополучия. Администрация и профком ф-ла «Лакнея»
Страница 3392 из 4905