Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання засталося амаль два тыдні.  Мы пацікавіліся меркаваннем жыхароў раёна, чаму трэба прыйсці на выбарчыя ўчасткі і скарыстацца сваім правам голасу. Таццяна САВІЦКАЯ, майстар вытворчага аддзела рэдакцыі газеты «Слава працы»: — Мы ўсе грамадзяне нашай краіны, і ў нас ёсць правы і абавязкі. Так, мы маем права на працу і адпачынак, медыцынскае абслугоўванне і адукацыю, сярод абавязкаў, напрыклад, добрасумленная праца і адпаведны ёй уклад у развіццё нашага рэгіёну. Галасуючы за кандыдатаў у дэпутаты, мы робім свядомы выбар, бо менавіта гэтыя людзі будуць вырашаць важныя для краіны пытанні. На мой погляд, удзел у выбарчай кампаніі — гэта паказчык нераўнадушша. Той, хто любіць сваю малую радзіму, не павінен быць абыякавым да яе лёсу. Прыйсці і прагаласаваць — значыць паўплываць на сваю будучыню і лёс сваіх дзяцей. Андрэй ЛЯТЧЭНЯ, навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея: — Асабіста я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах. На гэты раз пойдзем на выбарчы ўчастак усёй сям’ёй: з жонкай Наталляй і сынамі Максімам і Мацвеем. Лічу, што дзяцей з ранняга ўзросту трэба прывучаць да такіх важных падзей. Няхай змалку вучацца адказнасці ў важных справах, пазнаюць асновы прававой культуры, нормы паводзін у грамадстве — у свой час яны таксама стануць выбаршчыкамі. Толькі тады, калі выхаванне будзе ісці ад жыцця, можна быць упэўненым, што ў будучым дзеці стануць дастойнымі людзьмі. А ў нашай краіне, у тым ліку і на Капыльшчыне, для гэтага створаны ўсе ўмовы. Настасся ЗБІРУХОВІЧ, настаўнік хіміі і біялогіі, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Пацейкаўскай СШ: — Як маладзёжны лідар заўсёды імкнуся максімальна актыўна праяўляць сваю жыццёвую пазіцыю. Гэтак жа паступае большасць юнакоў і дзяўчат нашага рэгіёну. Мы не можам быць абыякавымі да таго, чым жыве наш райцэнтр, як развіваецца Капыльшчына. За апошнія гады адбылося шмат пазітыўных перамен у добраўпарадкаванні нашага горада і населенага пункта, у якім мы жывём. Прыемна ўсведамляць, што моладзь таксама мае да гэтага дачыненне. 17 лістапада прыйду на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас за дастойнага кандыдата, якому не ўсё роўна, як мы будзем жыць далей. Хачу заклікаць усіх маладых жыхароў раёна праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ
В Доме профсоюзов состоялся форум «Выборы-2019: роль региональных СМИ в формировании общественного мнения по вопросам избирательной кампании». [caption id="attachment_82523" align="aligncenter" width="840"] ■ Первый заместитель министра информации Республики Беларусь Павел Легкий и председатель Федерации профсоюзов Беларуси Михаил Орда на встрече с журналистами[/caption] Мероприятие, организованное Федерацией профсоюзов Беларуси при поддержке Министерства информации, собрало около 150 журналистов региональных и областных СМИ. Формы взаимодействия редакций с кандидатами, партиями и общественными объединениями, правовые аспекты освещения избирательной кампании в СМИ —данным вопросам уделялось особое внимание во время встречи. Председатель Федерации профсоюзов Беларуси Михаил Орда и первый заместитель министра информации Республики Беларусь Павел Легкий побеседовали с представителями средств массовой информации, ответили на интересующие их вопросы по поводу избирательной кампании этого года, а также профсоюзной работы в целом. — Мы принимаем участие в этой избирательной кампании на всех этапах: от направления своих представителей в состав избирательных комиссий до поддержки кандидатов из числа профсоюзного актива, — объяснил значимость форума для профсоюзов председатель ФПБ Михаил Орда. Первый заместитель министра информации Павел Легкий отметил, что Мининформ будет приветствовать креатив со стороны журналистов для достижения цели — вовлечения как можно большего числа людей в процесс голосования на выборах. Не обошелся форум и без обсуждения моментов деятельности СМИ в интернете. С лекцией о продвижении контента выступил директор по развитию Яндекс в Беларуси Евгений Лашкевич, о трендах и антитрендах контента для социальных сетей рассказала начальник управления информационных коммуникаций главного управления информационно-аналитической работы Федерации профсоюзов Беларуси Ольга Зуёнок. Форум закончился награждением победителей республиканского конкурса среди журналистов региональных средств массовой информации на лучший материал о штурмовике «Ил-2» и редакции газеты «Беларускі час». Отметим, что по инициативе ФПБ на Кургане Славы был установлен постамент с легендарным самолетом времен Великой Отечественной войны. Павел ШЕИН
Вынікі работы за апошнія пяць гадоў падведзены на XVI справаздачна-выбарнай канферэнцыі Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Ірына Пабока, за справаздачны перыяд значна ўзрасла роля райкама прафсаюза ў кіраўніцтве пярвічнымі арганізацыямі па вырашэнні праблем абароны прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў. У цэнтры ўвагі райкама знаходзіліся пытанні арганізацыйнага і фінансавага ўмацавання прафарганізацыі, ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, захаванне правіл і норм аховы працы, прадастаўленне дадатковых ільгот і гарантый работніку праз калектыўныя дагаворы. [caption id="attachment_82548" align="aligncenter" width="840"] Ірына Пабока[/caption] У справаздачным перыядзе павышаўся ўзровень навучання прафактыву, умацоўвалася матэрыяльная база дзяржустаноў. Значна ўзрасла роля прафсаюзных камітэтаў у жыцці працоўных калектываў. Заслугоўвае ўвагі вопыт работы прафкамаў ДУ «Капыльскі ТЦСАН» (старшыня — Святлана Чарніковіч), Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (Раіса Шыдлоўская), прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне (Васіль Багдановіч), ДУ «Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» (Алена Шайпак), ДУ «Капыльскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (Валянціна Завадская) і некаторых іншых. [caption id="attachment_82549" align="aligncenter" width="840"] Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў і Ірына Пабока[/caption] Па стане на 1 кастрычніка 2019 года ў склад райкама ўваходзіць 12 прафсаюзных арганізацый з агульнай колькасцю 508 членаў прафсаюза. Ахоп прафсаюзным членствам складаў 98,7%. Сем арганізацый маюць 100-працэнтны ахоп. У справаздачны перыяд райкам акцэнтаваў сваю ўвагу на развіцці культурна-масавай, спартыўна-аздараўленчай работы. Напрыклад, раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржустаноў актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзяць па ініцыятыве і пры падтрымцы Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў. Лепшым актывістам прафсаюзных арганізацый і сацыяльным партнёрам уручаюць узнагароды, арганізоўваюцца канцэртныя праграмы. Абавязковым з’яўляецца віншаванне членаў прафсаюзных калектываў з днём нараджэння, іншымі памятнымі датамі. Прафкамамі набываліся білеты членам прафсаюза на канцэрты, абанементы для наведвання фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Арганізацыі прымаюць удзел у правядзенні такіх акцый, як «Збяром партфель у школу», «Прафсаюзы — дзецям» (а таксама ў акцыях, якія право-дзяцца па ініцыятыве Мінскага абкама прафсаюза дзяржустаноў), спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, правядзенні летніх аздараўленчых кампаній, конкурсах па добраўпарадкаванні і санітарным стане тэрыторый. Аказваецца матэрыяльная дапамога членам прафсаюза, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Разам з тым Ірына Пабока адзначыла, што неабходна прадоўжыць работу па матывацыі прафсаюзнага членства. Патрабуе паляпшэння і работа па кантролі за выкананнем заканадаўства па ахове працы, грамадскіх інспектараў працы, па-ранейшаму актуальнымі застаюцца пытанні ўмацавання і пашырэння сацыяльнага партнёрства. Неабходна актывізаваць работу сумесна з турыстычнай кампаніяй Федэрацыі прафсаюзаў «Беларустурыст» па аказанні экскурсійных і турыстычных паслуг членам прафсаюза, а таксама па лячэнні і аздараўленні ў здраўніцах Белпрафсаюзкурорта. [caption id="attachment_82532" align="aligncenter" width="840"] ■ Валянціна Козіч, Уладзімір Філімонаў і Ірына Пабока[/caption] У спрэчках па дакладзе выступілі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый: Алена Міхайлоўская (Капыльскі райвыканкам) і Святлана Чарніковіч (Капыльскі ТЦСАН). Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў даў высокую ацэнку рабоце раённай арганізацыі і яе старшыні і прапанаваў кандыдатуру Ірыны Пабокі на новы перыяд. Яна была аднагалосна падтрымана дэлегатамі канферэнцыі. Яшчэ адзін важны момант — Ірына Мікалаеўна дала прысягу на вернасць прафсаюзнай арганізацыі. Акрамя таго былі абраны кіруючыя органы райкама, дэлегаты на абласную канферэнцыю і канферэнцыю раённага аб’яднання прафсаюзаў. [caption id="attachment_82550" align="aligncenter" width="840"] Старшыня пярвічкі Капыльскага ТЦСАН Святлана Чарніковіч атрымлівае медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» ад старшыні Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціны Козіч[/caption] Напрыканцы старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч уручыла медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» актывісту аб’яднання, старшыні пярвічкі Капыльскага ТЦСАН Святлане Чарніковіч. Сяргей КОЗЕЛ
С ранних лет дети получают знания о созидательной и в то же время очень опасной силе электричества. Статистика показывает, что случаи детского электротравматизма зачастую вызваны грубыми нарушениями правил электробезопасности. Чтобы дети еще раз усвоили правила пользования электричеством, а также смогли себя обезопасить от поражения током, работники Копыльской энергогаз-инспекции «Госэнергогазнадзор» постоянно проводят тематические занятия по вопросам электробезопастности среди учащихся школ и воспитанников детских дошкольных учреждений. Одна из таких встреч состоялась в ГУО «Семежевский УПК детский сад-средняя школа имени М.С. Высоцкого», где инспекторы Копыльской энергогаз-инспекции «Госэнергогазнадзор» Сергей Чилек и Борис Талейко поделились с учащимися из младших классов учреждения полезными советами, которые смогут сохранить жизнь и здоровье. Но на этом мероприятие не закончилось: каждому ребенку были розданы красочные  информационные буклеты – в такой форме дети еще лучше запомнят о правилах пользования электричеством в быту. Павел ШЕИН
Юные ученые Копыльщины удостоены дипломов по итогам XXII конкурса работ исследовательского характера учащихся учреждений образования Минской области Ежегодно ребята из нашего района становятся не только участниками, но и дипломантами названного конкурса. О том, чьи исследования были отмечены в этом году, рассказывает начальник отдела учебной, социальной и воспитательной работы управления по образованию, спорту и туризму райисполкома Людмила НАГОРНАЯ:   — Из 250 учащихся столичного региона, представивших свои исследования в 19 секциях, 13 человек — из учреждений образования нашего района. Именно столько было отобрано для участия из заявленных 38 работ. Самый высокий результат — это Диплом ІІ степени в секции «История. Краеведение», которого удостоены учащиеся средней школы № 2 г. Копыля имени Тишки Гартного семиклассница Мария Шеметова и восьмиклассник Алексей Мельников. Под руководством учителя этого же учреждения образования Анатолия Николаевича Сикорского ребята изучали «Улицы Копыля: от прошлого к настоящему». Дипломом ІІІ степени в секции «Человек и современное общество» награжден учащийся 11-го класса гимназии № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко Максим Кондратьев, который вместе с учителем Татьяной Владимировной Иванович подготовил исследование на тему «Влияние рекламы на поведение подростков». В этой же секции учащаяся 8-го класса Бучатинского учебно-педагогического комплекса детский сад – средняя школа Полина Казак получила также Диплом ІІІ степени. Свое исследование «Ты же не Юлий Цезарь!??» девочка подготовила под руководством директора названного учреждения образования Светланы Ивановны Сташаниной. И еще один Диплом ІІІ степени, только в секции «Литературоведение, предмет «Русская литература», завоевали девятиклассник Тимковичской СШ Александр Хартанович и его научный руководитель заместитель директора Светлана Михайловна Тихонович. «Образ дворянской усадьбы в произведении Анатолия Королева «Гений местности» — так звучала тема их исследования. За работу «Жили в квартире два чижа…» в секции «Естественно-научные дисциплины» специальные призы жюри получили: пятиклассница из Бучатинского УПК д/с – СШ Дарья Латушко, работавшая под руководством учителя Анны Ивановны Максимени, такой же награды удостоена и шестиклассница из Слободокучинской СШ Мария Дашкевич. Под руководством учителя Светланы Ивановны Гутько девочка подготовила работу «Способы умножения», которую и представила на заседании секции «Физико-математические дисциплины». Диана ТКАЧЕНКО   Цифры и факты 736 исследовательских работ учащихся учреждений общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования из всех районов Минской области поступило для участия в конкурсе.Наибольшее количество работ было заявлено в секциях «История – культурное наследие и современность» (76) и «Биология» (60 работ).
Страница 2896 из 4858