Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

7 ноября в стране пройдут выборы в верхнюю палату Парламента — Совет Республики. В ЦИК напомнили, что они проводятся гласно, на собраниях вправе присутствовать представители СМИ. Однако наблюдение на этих выборах могут осуществлять только члены Совета Республики, не баллотирующиеся на следующий срок, а также депутаты Советов, не задействованные в выборах. Сами собрания пройдут в Минске, а также во всех областных центрах и в Молодечно (здесь будут избирать сенаторов от Минской области). Итоги выборов членов Совета Республики будут подведены на заседании ЦИК 12 ноября.
В субботу, 9 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Ирина Николаевна КИСЛЯК, председатель Копыльского районного Совета депутатов. Телефон 55-5-66.
В субботу, 9 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Иван Станиславович МАРКЕВИЧ, заместитель председателя Минского областного исполнительного комитета. Телефон (8-017) 500-41-60.
Капыляне прынялі  ўдзел у конкурснай  праграме «Мая зямля – маё каханне» XVI фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», які прайшоў у Мар’інай Горцы. Гонар раёна абараняў народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» раённага цэнтра культуры сумесна з узорнай студыяй эстраднага вакалу «Клио». Капыльскія артысты падрыхтавалі кантрасны музычны нумар «Алілуя кахання» з мюзікла «Юнона і Авось» на словы А. Вазнясенскага, музыка А. Рыбнікава, у сярэдзіну якога была ўключана дынамічная кампазіцыя «Калі Каханне ў Сэрцы Тваім» з кінафільма «Адліга» на словы Канстанціна Меладзэ. Сваімі ўражаннямі ад  фестывалю падзяліліся непасрэдныя яго ўдзельнікі. Кіраўнік узорнай студыі эстраднага вакалу «Клио» Таццяна Ермаловіч: — Вялікую ўдзячнасць хочацца выказаць усёй камандзе, якая працавала над нумарам, Аляксею Траццяку за зняты відэаролік  і анонс, які сваім мілагучным голасам агучыла Любоў Дубовік. Словы падзякі адрасую таксама аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які дапамог набыць новыя касцюмы для «Аліры». Увогуле нумар атрымаўся прыгожым,  дынамічным і светлым. І хоць фартуна не ўсміхнулася нам, спадзяюся, што з ім мы яшчэ не раз выступім, бо ён варты таго, каб паказаць яго на іншых конкурсах. Кіраўнік народнага жаночага вакальнага ансамбля «Аліра» раённага цэнтра культуры Таццяна Хілько: —  Магу адзначыць добрую магутную апаратуру і вырашэнне арганізацыйных пытанняў конкурсу. Нягледзячы на некаторыя тэхнічныя памылкі гукарэжысёра, сваёй кампазіцыяй мы прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Дырэктар Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці Уладзімір Дрожжа: — Прыемна было стаяць на вялікай сцэне, дзе цябе ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры — узнагароджваюць Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах маладзі Мінаблвыканкама. Уразіла творчая атмасфера фестывалю, выступленні лепшых творчых калектываў Мінскай вобласці. Асабліва здзівілі арт-группа «Беларусы» і многагалосы ансамбль «Новы дзень» з Жодзіна. Таццяна БОХАН
На першы план падчас прыёму грамадзян выходзяць жыллёва-камунальныя праблемы. На працягу другога паўгоддзя (ліпень – кастрычнік) старшыня Капыльскага райвыканкама ў райвыканкаме (другая і чацвёртая серада месяца) правёў 8 прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб, падчас якіх паступіла 27 пытанняў. Як паведамілі ў сектары па рабоце са зваротамі грама-дзян і юрыдычных асоб Капыльскага райвыканкама, па многіх пытаннях дадзены тлумачэнні падчас прыёму, па некаторых — накіраваны адказы заяўнікам, частка праблем застаецца на кантролі. Як звычайна, пераважаюць жыллёва-камунальныя праблемы. Калі звярнуцца да прыкладаў, то КУП «Капыльская ЖКГ» дадзены адказы заяўнікам наконт добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі дома № 3 па вул. Цеплавой у Капылі, ва ўстаноўлены тэрмін укладзена труба па адводзе вады на дарозе ў гаражны кааператыў з завулка Горкага, праведзена частковая падсыпка і грэйдзіраванне па вуліцы Цэнтральнай у в. Чарнічнае. З выездам на месца разгледжана пытанне  адсутнасці  гарачай  вады  ў  доме  № 10  па  вуліцы М. Горкага ў Капылі. Прычынай стала няправільная ўстаноўка воданагравальніка ў адной з кватэр. Спецыялістамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі 28 верасня гарачае водазабеспячэнне адноўлена. Былі  звароты і наконт працаўладкавання. Так, жыхару г. Капыля прапанаваны спіс вакансій: падсобны рабочы ў КУП «Капыльскі РБУ»; рабочы будаўнічай брыгады і грузчык у Капыльскім райспажыўтаварыстве; рабочы гаспадарчай групы ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама; падсобны рабочы ў ПП «Саліта-Біс»; жывёлавод у ААТ «Капыльскае» (арганізаваны падвоз). Жыхару в. Праснакі сектарам занятасці выказаны наступныя прапановы: галоўны бухгалтар ПП «Валькоўскі», бухгалтар філіяла «Аўтапарк № 21» і галоўны эканаміст ЗАТ «Жыліхава». Застаецца толькі зрабіць выбар. Шэраг пытанняў патрабуе дадатковага вывучэння ці фінансавання, таму знаходзіцца на кантролі. Ізноў жа тут пераважаюць пытанні жыллёва-камунальнага характару ў горадзе. Сярод іх — рамонт праезнай часткі і замена водаправода па вуліцы Рамашкі, замена тратуарнай дарожкі па вуліцы Партызанскай, рамонт адмосткаў па вуліцы Замкавай, 3, добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі па вуліцы Пралетарскай, 39, ухіленне недахопаў у ацяпленні дома № 43 па вуліцы Пралетарскай і г.д. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 2891 из 4858