Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Народный мастер Беларуси Зинаида Кравец из Семежева в этом году отметила 80-летний юбилей

30.12.2019
"З творчасцю праз жыццё" Менавіта так крочыць па жыцці народны майстар Беларусі Зінаіда Іванаўна Кравец, якая сёлета адзначыла 80-гадовы юбілей. У зале РЦТ была арганізавана персанальная выстава  работ майстра, дзе былі прадстаўлены сапраўдныя творы мастацтва, у якія яна ўклала сваю душу і сэрца. Пройдзены 80-гадовы шлях… За плячыма назапашаны жыццёвы вопыт, вопыт сталасці і мудрасці. Зінаіда Іванаўна клапатлівая матуля, бабуля і прабабка, чалавек з прыгожай творчай душою і чулым, спагадлівым сэрцам. Нарадзілася майстрыха ў Падмажжы ў шматдзетнай сям’і працаўнікоў калгаса. Да вайны сям’я не была багатай, але і не гаравала: усё неабходнае для жыцця было. Кожная сялянская сям’я кармілася, абувалася і апраналася ў асноўным са свайго сялянскага падворка. А кросны былі атрыбутам амаль кожнай вясковай хаты. Тым больш у Семежаве, дзе ткацтва было спадчынным заняткам. З 14 гадоў пайшла Зінаіда працаваць у калгас. Там яна займалася вырошчваннем і далейшай апрацоўкай ільну. А гэта, як вядома, справа вельмі цяжкая, бо амаль усё рабілася ўручную. З 15 гадоў назначылі дзяўчыну звеннявой, і ўжо яна вучыла моладзь апрацоўваць лён. Жанчына і зараз успамінае, як цяжка было ў тыя гады жыць і працаваць. Але пры кожнай магчымасці, калі бачылі хлопца з гармонікам, то, якія б стомленыя ні былі, прасілі паіграць. Ён іграў – жанчыны танцавалі. Пасля было замужжа, нарадзіла дзвюх дачок. Зразумела, што сялянскі быт нялёгкі, а яна палову жыцця аддала рабоце даяркай. Рана ўставала, позна лажылася. Абжылася яшчэ і асабістай гаспадаркай. І калі толькі знаходзіць чалавек пры такой занятасці час для любімых захапленняў: ткацтва, вышыўкі, карункапляцення. Ткала чырвона-белыя закладныя ручнікі, посцілкі ў чатыры ніты. Але ёй больш за ўсё падабалася ткаць посцілкі «пераборам» ды «ў матрушкі». Як кажа сама ткачыха, у гэтых тэхніках яны атрымліваюцца больш выразнымі. Дзе толькі няма яе вырабаў. Нават у Амерыцы носяць саматканую рубаху з вышытым беларускім арнаментам. Людзям падабалася, а яна, будучы чалавекам адкрытым, дарыла ім кавалачак сваёй душы. Прыгажосць, якая ствараецца ткачом, – гэта вынік доўгіх і карпатлівых пошукаў. Рэчы, створаныя яе рукамі, – свет яе захаплення. Гэтая жанчына па-сапраўднаму ўлюбёная ў сваю справу. Прыміце шчырыя і цёплыя словы падзякі за талент, за тое, што захоўваеце ткацкую справу, што ніколі не адмаўляеце ў дапамозе. Шчыра вам жадаем здароўя, шчасця, спакою і дабрабыту! Таццяна ВОЛКАВА, дырэктар раённага цэнтра ткацтва

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей