Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Занятасць насельніцтва – гэта асноўны паказчык стабільнасці развіцця раёна. Сектар занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Капыльскага райвыканкама на сёння мае магчымасць задаволіць патрэбы амаль кожнага беспрацоўнага. Аб тым, якія ж вакансіі ёсць у раёне, дзе можна атрымаць адпаведныя веды, расказвае начальнік сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама Іван БАБКО: — Аналізуючы сітуацыю на рынку працы ў нашым раёне, трэба адзначыць, што на канец ліпеня на ўліку ў сектары занятасці мелася 95 беспрацоўных, прыблізна палова ў гора-дзе і палова ў вёсцы. У той жа час ёсць 272 вакансіі, гэта значыць, што ўсе маюць магчымасць працаўладкавацца. На сёння запатрабаваны спецыяльнасці, якія прадугледжваюць пэўную падрыхтоўку. У горадзе не хапае прадаўцоў, вадзіцеляў катэгорый “С”, “С, Д, Е” у комплексе, патрэбны майстры аддзелачных работ – муляры, тынкоўшчыкі, маляры, а ў вёсцы запатрабаваны спецыялісты сельскагаспадарчай накіраванасці – механізатары, аператары машыннага даення, жывёлаводы. Для таго, каб працаўладкавацца і мець нейкую спецыяльнасць, патрэбна атрымаць пэўныя веды. Сёння сектар занятасці прапануе навучанне за сродкі фонда сацыяльнай абароны з аплатай і навучання, ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці, і пражывання. У жніўні маем магчымасць накіраваць на навучанне прадаўцоў, афіцыянтаў-буфетчыкаў, повараў-кандытараў, аператараў кацельні, муляраў, тынкоўшчыкаў, маляроў, швей, парыкмахераў. Па жаданні чалавека сектар занятасці можа падабраць пэўную прафесію, накіраваць на навучанне, і потым у яго з’явіцца магчымасць працаўладкавацца. У раёне актыўна абмяркоўваецца прапанова швейнага прадпрыемства “Мілавіца” па адкрыцці швейнай вытворчасці на базе Капыльскага раёна. Па папярэдняй рабоце, якая праведзена, ужо ёсць 17 жадаючых прыйсці і працаваць. Сектар занятасці гатовы накіраваць на навучанне з далейшым працаўладкаваннем. Згадзіцеся, для жанчын вельмі добры варыянт. Прайсці навучанне па ўдасканаленні працы з камп’ютарам, атрымаць веды, каб заняцца індывідуальнай дзейнасцю – усё гэта паслугі, якія аказвае сектар занятасці. Правучыўшыся ў Рэспубліканскім інстытуце павышэння кваліфікацыі Міністэрства працы ўсяго 2,5 тыдня, можна атрымаць поўны пакет дакументаў, які дазволіць адкрыць індывідуальную справу. Дарэчы, у мінулым годзе скарысталі такую магчымасць 7 чалавек, у гэтым – пакуль 1. У летні перыяд з’яўляецца жаданне папрацаваць і ў моладзі. У перыяд уборачнай кампаніі ў наймальнікаў павялічваецца попыт на пэўныя спецыяльнасці. Але часовую занятасць навучэнцкай моладзі курыруюць установы адукацыі з фінансаваннем праз сектар занятасці, які аплачвае гэтую працу: напрыклад, Капыльскі каледж актыўна займаўся пашывам бя-лізны для бальніцы, дзіцячых садоў і школ раёна. У дадатак да ўсяго вышэйсказанага сектар занятасці яшчэ мае магчымасць аказаць фінансавую дапамогу ў перасяленні сем’яў у сельскую мясцовасць. Але тут павінны супадаць жаданне сям’і пераехаць кудысьці і жаданне сельгаспрад-прыемства прыняць сям’ю, даць ёй жыллё. Такой магчымасцю ў гэтым годзе скарысталіся 7 сем’яў. І самае галоўнае: калі ёсць жаданне працаваць – знойдзецца і занятак.

Падрыхтавала Святлана АПАНАСЧЫК

Среда, 17 августа 2011 15:00

Мои первые шаги в журналистике

«В конце всегда вспоминаешь о начале». К этой фразе из фильма «Мисис и Мистер Смит» я бы еще добавила: в конце всегда вспоминаешь о самых ярких, солнечных и теплых моментах, которые произошли за определенный период твоей жизни. И неважно, о чем идет речь — школьных годах, любви или даже просто о лете. Это в любом случае будет актуально. Вот и закончился мой последний рабочий день в редакции газеты «Слава працы». Последний день первой работы. За это время я многому научилась, приобрела опыт, поближе узнала о «кухне» газеты. К тому же, познакомилась с интересными людьми, которые работают в редакции. Каждый из тех, кого я встретила, оставил след в моей душе, чему-то меня научил. В первую очередь, хотела бы сказать про главного редактора «Слава працы» Марию Владимировну Шеину. Договориться о встрече, прочитать материалы, дать задание сотрудникам, выбрать фотографии, выверить макеты… И все за один день! Постоянно не перестаю удивляться, откуда у нее берется столько сил и энергии. Несмотря на такой плотный график, редактор уделяет время каждому сотруднику. Двери ее кабинета всегда открыты. Мария Владимировна научила меня с ответственностью относиться к каждому слову, тщательно проверять все факты, отличать главное от несущественного. Еще в этом месяце, благодаря директору ФОКа Александру Михайловичу Соловьеву, я научилась отличать такие понятия, как «физическая культура» и «спорт». Да и в целом изменила свои взгляды на здоровый образ жизни. И если раньше при упоминании одного слова «физкультура» меня «бросало в пот», то сегодня практически каждый мой день начинается с утренней пробежки. А игроки команды «Могилевские львы» рассказали мне про то, что собой представляет жизнь спортсменов и какова она – цена победы. Я очень рада и тому, что за 31 день смогла помочь некоторым людям, сделать их чуточку счастливее, поучаствовав с сотрудниками районной библиотеки и Лотвинского Дома культуры в такой форме обслуживания, как «Библиобус». Честно говоря, раньше мне работа библиотекаря представлялась одной из самых легких. Кажется, что тут трудного: взял формуляр, вычеркнул старую книжку – записал новую. И только недавно поняла, что это огромный труд. Во время нашей поездки я познакомилась с уникальной женщиной Верой Константиновной Статкевич. Несмотря на то, что ей 90 лет, оптимизму и жизнерадостности Веры Константиновны может позавидовать любой двадцатилетний. Признаюсь: мне стало стыдно. Стыдно за то, что мы, поколение 21 века, часто жалуемся на свои проблемы, списываем свои неудачи на обстоятельства и недопонимание окружающих. А тут девяностолетний человек, с немаленьким букетом болячек, всем сердцем любит жизнь, дорожит каждым ее мгновением. Почему-то мы всегда запоминаем все первое — первое впечатление, первую любовь, первую сессию. Надолго в моей памяти останется и первая работа. Я с теплотой буду вспоминать тех, кто помог мне полюбить свою будущую профессию. Первую и, надеюсь, единственную.

Алина МИНАХОРЯН

Рашэннем спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў былі заахвочаны вучні і былыя выпускнікі ўстаноў адукацыі Капыльшчыны. Расказвае спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена КАРПЯЛЕНЯ: — Упершыню грашовыя прэміі атрымалі ажно сем нашых выхаванцаў. Гэта выпускнікі СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Ілля Браўко, Аліна Платко, Аляксандр Прадун і Яўген Шэлег, якія пад кіраў-ніцтвам настаўніка геаграфіі Анатоля Мікалаевіча Сікорскага выканалі работу “Даведачна-інфармацыйны краязнаўчы атлас Капыльшчыны”, за што былі ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па геаграфіі. Яна Тароцька, былая вучаніца, і Яўген Унучак, будучы дзесяцікласнік гэтай жа школы, вызначыліся на XV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па хіміі. Іх работа “Хімічныя водараслі”, выкананая пад кіраўніцтвам настаўнікаў-хімікаў Мікалая Мікалаевіча і Алены Мікалаеўны Быліновічаў, таксама была ацэнена Дыпломам ІІІ ступені. Такую ж узнагароду з XV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па біялогіі прывезла Настасся Камёнка з гімназіі № 1 г. Капыля, якая перайшла ў 8 клас. Дзяўчына пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Мікалая Паўлавіча Стульбы працавала над вывучэннем зімовай калепцерафауны водных аб’ектаў Капыльскага раёна. Прыемна, што стараннасць і мэтанакіраванасць рабят былі так высока ацэнены. Мяркую, гэта можа па-служыць добрым прыкладам для іншых навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльшчыны, паколькі поспех заўсёды спадарожнічае настойлівым.

Маргарыта САКОВІЧ

 
Вторник, 16 августа 2011 19:01

Матч звезд

20 августа 2011 года на минском стадионе «Динамо» при поддержке Мингорисполкома и Белорусской федерации футбола состоится футбольно-концертное шоу «Матч звезд: Россия–Беларусь», посвященное 100-летию белорусского футбола. В программе — чествование ветеранов-спортсменов, футбольный матч между командами звезд эстрады и футбола Беларуси и России, концерт участников матча с живым звуком на большой сцене, установленной возле трибуны под табло. Завершится шоу большим праздничным салютом. Среди участников — Александр Иванов, Виктор Зинчук, Влад Топалов, Сергей Минаев, Федор Черенков, Георгий Ярцев, Ринат Дасаев, Виктор Онопко, Альберт Скороход, Сергей Минский, Саша Немо, Андрей Хлестов, Анатолий Алейников, Игорь Гуринович и др. Ведущие шоу-программы — популярные спортивные комментаторы Виктор Гусев (Россия) и Павел Баранов (Беларусь). Начало мероприятия в 19 часов. Заказ билетов по телефону (+37529) 637-80-64.  
Вторник, 16 августа 2011 18:56

Адпачынак – і прывабны, і змястоўны

Каб зрабіць летні адпачынак дзяцей прывабным і змястоўным, Скабінская сельская бібліятэка правяла з дзецьмі шмат цікавых мерапрыемстваў. Так, у Міжнародны дзень абароны дзяцей праводзілася пазнавальная гульня “Я – грамадзянін”. Дзеці таксама пазнаёміліся з Дэкларацыяй правоў чалавека. Да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі праводзілася літаратурнае падарожжа “Урокі роднага слова”. Кожная кніга аўтара – гэта своеасаблівы падручнік роднага слова, чароўнага, мілагучнага і шматграннага. Да 125-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі адбылася літаратурная гадзіна “Пясняр зачараванага краю”. Творчая дзейнасць Бядулі з’яўляецца каштоўным укладам у гісторыю беларускай літаратуры. Цікавай была і прэзентацыя кніг твораў дзіцячага фальклору “Залаты клубочак” і “Свяці, свяці, сонейка”. Змест кніг складаюць легенды і паданні, гульні і пацешкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі і лічылкі. Прайшоў дзень дзіцячай паэзіі “Мой маленькі мілы дружа”. Дзеці пазнаёміліся з творчасцю вядомых беларускіх паэтаў Н. Галіноўскай і М. Чарняўскага, В. Зуёнка і Н. Гіле-віча, У. Карызны і А. Грачанікава, Л. Пранчака і Я. Хвалея. Вельмі спадабаўся дзецям “Вітамінны кірмаш”. Гэта вясёлая азбука здароўя з элементамі фланелеграфіі. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі вітамінамі, даведаліся аб іх карысці, адгадалі шмат цікавых загадак. Удзельнікі тэатра фланелеграфіі “Капрызка” падрыхтавалі для дзяцей шмат казачных спектакляў: “Зайцава хатка”, “Як мядзведзь да зімы рыхтаваўся”, “Казка пра шэрую хмарку”, “Саламяны бычок, смаляны бачок” і “Хто сказаў “Мяў” па казцы В. Суцеева. Адно з самых цікавых мерапрыемстваў — фланелеграфічная гульня-знаёмства “Эка-церамок”. У гэтым церамку пасяліліся толькі тыя жывёлы, якія прыносяць істотную карысць свайму экалагічнаму дому. Мэта гэтага мерапрыемства – навучыць любіць і клапатліва адносіцца да ўсяго жывога. Праводзілася таксама прэзентацыя кніг аб роднай прыродзе У. Ягоўдзіка. Спадабаліся дзецям і такія мерапрыемствы, як літаратурна-казачнае асарці “Гэты казачны, казачны свет”, гульнёвая праграма “Летнія забавы” і вернісаж малюнкаў на асфальце “Мір і сонейка – для ўсіх”. Актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў былі Уладзіслава Пашкевіч, Аліна Бахта, Аляксандра Перадзерый, Анжэла Калнінь, Глеб Сідарэвіч, Ілья і Ягор Лазарэвічы, Наташа Раеўская, Даша Маліноўская. А лепшымі чытачамі нашай бібліятэкі з’яўляюцца Алеся Шандзіцава і Аліна Баран, Глеб Сідарэвіч і Ілья Лазарэвіч, Паліна Філіповіч і Ганна Трыфанава.

Валянціна ВІСЛАВУС,

бібліятэкар Скабінскай сельскай бібліятэкі

 
Страница 19 из 228