Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Наш класс отправился на экскурсию, которая называлась «Замки Беларуси» по маршруту Несвиж – Новогрудок – Мир. Много раз мы слышали и читали об этих памятниках старины, но, как говорится,лучше один раз увидеть, чем сто раз услышать. И вот наша первая остановка – город Несвиж. При въезде в него наше внимание привлекла Слуцкая брама — единственные дошедшие до наших времен ворота. А экскурсия началась с посещения ратуши, которая находится в центре города и символизирует магдебургское право, полученное городом в 1586 году. Посетив ратушу, мы узнали, что в ней ранее располагался кабинет бургомистра, магистрат, канцелярия, зал суда, казна и архив. К ней сходились основные городские улицы. Мы прошлись по залам ратуши и увидели предметы старины, прослушали легенды о городе и полотнах художников. Затем мы посетили бывшую резиденцию княжеского рода Радзивилов в Несвиже. Было интересно узнать, что Несвижский замок внесен в список мирового наследия ЮНЕСКО. Он был заложен Радзивилом Сироткой в 1583 году и главным архитектором стал итальянец Бернардони. Замок-дворец строился в первую очередь как оборонительное сооружение, способное выдерживать долговременную осаду. Интересно было пройтись по водно-парковому комплексу, расположенному возле замка, и увидеть своими глазами его красоту. Вход на его территорию начинается у старинных ворот, украшенных гербами рода Радзивиллов и монограммой. В самом начале липовой аллеи мы увидели массивный постамент из валунов с датой «1896», который венчает прекрасный памятник борзой собаке, спасшей князя от раненного медведя. Здесь можно видеть и другие скульптурные композиции. Мы долго бродили по парку, фотографировались, наслаждаясь его красотой, ведь не каждый день можно походить в таком красивейшем уголке природы. Далее наш путь лежал в Новогрудок – первую столицу Великого княжества Литовского, одного из самых древних городов белорусской земли. Он был основан в Х веке. По пути мы узнали, что из Новогрудка начался жизненный путь поэта Адама Мицкевича. С его биографией и бытом белорусской шляхты конца ХVIII века мы познакомились в доме-музее знаменитого поэта. Основная достопримечательность Новогрудка – руины новогрудского замка. Это один из главных исторических памятников Беларуси. Уникальное сооружение оборонного зодчества расположено на одной из самых высоких точек (323 метра над уровнем моря) страны – Замковой горе, окруженной рвом. С ее вершины открывается великолепный вид. Честно говоря, как-то страшновато было наблюдать окрестности с такой высоты. Далее наш путь лежал в Мирский замок – чудесный архитектурный памятник, который магнаты использовали для балов и роскошных забав. Сейчас в нем размещается исторический музей. Интересно было увидеть своими глазами одежду средневековья, предметы быта, узнать, чем питались люди в те далекие времена, как развлекались. Всех нас привлекла выставка оружия средневековья, которая находится в одном из залов замка. Мы увидели рыцарские доспехи, все, во что облачались они тогда. И, естественно, мы подолгу стояли и рассматривали эти предметы старины. А потом каждый смог приобрести сувениры на память в торговых рядах. Уставшие, но довольные, полные впечатлений, мы возвращались домой. Экскурсия всем понравилась. Ведь посещая старинные замки, чувствуешь дыхание истории, которая разворачивалась сотни лет.

Оксана ЮХО, учащаяся УО «ГОСШ №3 г. Копыля»

Понедельник, 11 июля 2011 11:45

Любанцы на Копыльщине

У рамках абмеркавання задач, якія былі абазначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, у Мінскай вобласці прайшоў абмен вопытам работы сярод рэгіёнаў. Так, дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд 27 чэрвеня наведала Любаншчыну, а праз два дні ўжо Капыльшчына сустракала ў сябе гасцей з гэтага раёна. Капыльская дэлегацыя, у склад якой увайшлі старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснікі старшыні райвыканкама Ала Раеўская і Ала Раманоўская, кіраўнікі аддзелаў, служб, арганізацый, сельгаспрадпрыемстваў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, знаёмілася з работай Любаншчыны разам са старадарожскімі калегамі. У цэнтры ўвагі было добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, сельскагаспадарчых аб’ектаў, развіццё сацыяльнай сферы. Увесь час па маршруце з намі працаваў першы намеснік старшыні Любанскага райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віктар Статкевіч. Практычна адбылося знаёмства з двума дзясяткамі аб’ектаў, большасць з якіх сельскагаспадарчыя. Ад наведвання склалася станоўчае ўражанне. Заслугоўвае ўвагі добраўпарадкаванне малочнатаварных ферм, машынна-трактарных паркаў, як гэта ўдзельнікі мерапрыемства ўбачылі ў ААТ “Урэчскі”, ПУП “Таль-агра”, ААТ “Рэчань”, “Чырвоная змена”, СХФ “Калінаўка”, “Гарадзяцічы” ААТ “Любанскі райаграсервіс”, КСУП “Эксперыментальная база “Любанская”, ААТ “Мапід”. Напрыклад, у сельгаспрадпрыемстве “Таль-агра” ў Доме механізатара зроблены капітальны рамонт, прадугледжаны бытавыя ўмовы для працуючых, устаноўлены душавыя. Каля ферм і МТП шмат кветак, разбіты прыгожыя клумбы, усюды парадак і чысціня. Некалькі слоў пра ААТ “Урэчскі”, на цэнтральнай сядзібе якога знаходзіцца воінская часць. Некаторыя нявыкарыстаныя будынкі перадаюцца гаспадарцы для яе патрэб. А вось памяшканне былой санроты перададзена ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Любанскага раёна, у якім размешчана аддзяленне кругласутачнага знаходжання пенсіянераў і інвалідаў. Тут для састарэлых створаны ўмовы для камфортнага пражывання і лячэння. На дэлегацыю з Капыль-шчыны зрабіў вялікае ўражанне і сам раённы цэнтр. Шырокія прыгожыя вуліцы, мноства зеляніны, кветак, паркі, скверыкі, чысціня і парадак ствараюць непаўторнае аблічча Любані. Наведалі і фізкультурна-аздараўленчы комплекс з прасторнымі заламі, трэнажорамі, басейнам. Для выхавання юных талентаў пабудаваны новы будынак дзіцячай школы мастацтваў, які арганічна ўпісваецца ў гарадскі ландшафт. У актавай зале райвыканкама адбылася сустрэча са старшынёй Любанскага райвыканкама Васілём Акулічам, які прадстаў-нікам Капыльшчыны і Старадарожчыны расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Любанскага раёна, падзяліўся планамі на будучае і адказаў на шматлікія пытанні. Кульмінацыяй сустрэчы стала наведванне славутага вострава Зыслаў, дзе сярод непраходных балот у 1943 годзе выходзіла газета “Звязда”, а таксама раёнка. Менавіта ў гэтай кропцы партызанскай зоны на невялікім аэрадроме прызямляліся савецкія самалёты. Сёння на востраве Зыслаў знаходзіцца мемарыял у знак памяці загінуўшых партызан, абноўлены зямлянкі. На гэтым пясчаным востраве сярод соснаў жыве памяць аб тых далёкіх саракавых, калі нялёгкай цаной дабывалася перамога.

Марыя ШЭІНА

Четверг, 07 июля 2011 12:26

Как будем убирать зерновые?

На апошнім пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні па падрыхтоўцы і правя-дзенні ўборачнай кампаніі 2011 года. На ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, рапсу будзе задзейнічана 186 камбайнаў. Аднак на дату правядзення пасяджэння райвыканкама ў некаторых гаспадарках недастаткова была арганізавана работа па іх рамонце. Ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў патрабавана прыняць неадкладныя меры па завяршэнні рамонту камбайнаў, збожжасушыльных комплексаў і іншай тэхнікі. Пытанні падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю рэкамендавана разгледзець на пашыраным пасяджэнні Назіральных саветаў гаспадарак сумесна са спецыя-лістамі ўпраўлення райсельгасхарчу і работнікамі райвыканкама, адказнымі за правядзенне ўборачнай кампаніі. Неабходна забяспечыць поўную гатоўнасць камбайнаў і іншых тэхнічных сродкаў, сушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў да 10 ліпеня. Прымаць усе меры па захаванні заканадаўства аб працы, правіл аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі, арганізаваць двухразовае харчаванне механізатараў і ўсіх, хто будзе працаваць на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. З мэтай каардынацыі работы падчас уборкі створаны раённы штаб, які ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. За кожнай гаспадаркай замацаваны адказныя работнікі ад райвыканкама. Створаны тэхналагічныя групы па прыёмцы гатоўнасці камбайнаў і зернесушыльных комплексаў да ўборкі і па кантролі за якасцю работ у полі. Да гаспадарак даведзены рэкамендацыі па матэрыяльным стымуляванні працы і ўмовах працоўнага саперніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. За-цверджаны план мерапрыемстваў па ідэалагічным забеспячэнні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. РК прафсаюза работнікаў АПК сумесна з намеснікамі кіраўнікоў гаспадарак па ідэалагічнай рабоце неабходна забяспечыць вырашэнне пытанняў па арганізацыі работы і быту ўдзельнікаў кампаніі, своечасова падводзіць вынікі ўборкі. Будзе арганізавана штодзённае медыцынскае абслугоўванне механізатараў перад пачаткам працоўнага дня, а пры неабходнасці і на працягу рабочага часу. Рашэннем райвыканкама зацверджаны і шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на паспяховае правядзенне ўборачнай кампаніі.

Марыя ШЭІНА

Вторник, 05 июля 2011 12:16

Як нас абслугоўваюць

Покупатель всегда прав Магазин «Ласточка» пользуется популярностью у копылян и гостей райцентра. Продавцы, а их здесь 8 человек, непременно вежливы. — Мы стремимся работать по принципу: «Покупатель всегда прав», — говорит заведующая Наталья Мамчиц. – Вот почему практически исключены конфликтные ситуации по вине продавцов. Ежемесячно реализуем товар на 400 млн рублей… В магазине сделан ремонт, установлено новейшее холодильное оборудование.
На днях Копыльский район посетил министр здравоохранения Республики Беларусь Василий Жарко. Он побывал в Старицкой участковой больнице, где пообщался с персоналом и больными, осмотрел оснащение врачебных кабинетов. Во время встречи министр  дал положительную оценку работы участковой больницы и отметил высокое качество медицинского обслуживания на селе. Татьяна БОХАН
Страница 53 из 228