Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Суббота, 06 марта 2010 21:16

Газета

Воскресенье, 07 марта 2010 00:13

Тэмпературны рэжым адпавядаў нормам

На прыём грамадзян, які ў Капыльскім райвыканкаме правёў кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч, зваротаў было няшмат. Аднак наконт ацяплення і гарачага водазабеспячэння паступіла пытанне ад сям’і Другаль, якая пражывае па вул. Партызанскай, д. 6, кв. 58. Тэрмінова туды была накіравана камісія ЖКГ, якая высветліла, што тэмпературны рэжым у названай і суседніх кватэрах адпавядаў нормам. Гарачае водазабеспячэнне, як запэўнілі ў ЖКГ, падаецца ў адпаведнасці з сацыяльнымі мінімальнымі стандартамі (па выхадных). Спецыялістам ЖКГ рэкамендавана ўсе звароты разглядаць на месцы камісійна і быць больш тактоўнымі. Па пытаннях капылянак Леакадзіі Пятровіч і Ганны Ждановіч дадзены грунтоўныя тлумачэнні. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 228 из 228