Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Как будем убирать зерновые?

07.07.2011
На апошнім пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні па падрыхтоўцы і правя-дзенні ўборачнай кампаніі 2011 года. На ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, рапсу будзе задзейнічана 186 камбайнаў. Аднак на дату правядзення пасяджэння райвыканкама ў некаторых гаспадарках недастаткова была арганізавана работа па іх рамонце. Ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў патрабавана прыняць неадкладныя меры па завяршэнні рамонту камбайнаў, збожжасушыльных комплексаў і іншай тэхнікі. Пытанні падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю рэкамендавана разгледзець на пашыраным пасяджэнні Назіральных саветаў гаспадарак сумесна са спецыя-лістамі ўпраўлення райсельгасхарчу і работнікамі райвыканкама, адказнымі за правядзенне ўборачнай кампаніі. Неабходна забяспечыць поўную гатоўнасць камбайнаў і іншых тэхнічных сродкаў, сушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў да 10 ліпеня. Прымаць усе меры па захаванні заканадаўства аб працы, правіл аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі, арганізаваць двухразовае харчаванне механізатараў і ўсіх, хто будзе працаваць на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. З мэтай каардынацыі работы падчас уборкі створаны раённы штаб, які ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. За кожнай гаспадаркай замацаваны адказныя работнікі ад райвыканкама. Створаны тэхналагічныя групы па прыёмцы гатоўнасці камбайнаў і зернесушыльных комплексаў да ўборкі і па кантролі за якасцю работ у полі. Да гаспадарак даведзены рэкамендацыі па матэрыяльным стымуляванні працы і ўмовах працоўнага саперніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. За-цверджаны план мерапрыемстваў па ідэалагічным забеспячэнні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. РК прафсаюза работнікаў АПК сумесна з намеснікамі кіраўнікоў гаспадарак па ідэалагічнай рабоце неабходна забяспечыць вырашэнне пытанняў па арганізацыі работы і быту ўдзельнікаў кампаніі, своечасова падводзіць вынікі ўборкі. Будзе арганізавана штодзённае медыцынскае абслугоўванне механізатараў перад пачаткам працоўнага дня, а пры неабходнасці і на працягу рабочага часу. Рашэннем райвыканкама зацверджаны і шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на паспяховае правядзенне ўборачнай кампаніі.

Марыя ШЭІНА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей