Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В эти минуты на центральной улице города вовсю звучит музыка, идут генеральные репетии, разворачиваются торговые и книжные прилавки. Фестиваль книги и прессы - традиционно первое мероприятие в афише Дней белорусской письменности, который будет работать на  протяжении двух дней. Он включает в себя тематические экспозиции, презентации и интерактивные площадки. Так, в павильоне "Память" проведут выставку исторической книги, встречи с авторами и учеными, презентацию проекта “Партизаны Беларуси" издательского дома "Беларусь сегодня". Экспозиция “Традиции и современность” – выставка книг о традициях и обычаях Беларуси. А вот маленьких читателей приглашает павильон ”Вместе с книгой мы растем“, в которой  представлена литература для детей и подростков, будут организованы встречи с авторами, мастер-классы, викторины, игры и многое другое. В экспозиции “Слово писателя“ – выставка-презентация изданий членов Союза писателей Беларуси, автограф-сессии, поэтические встречи и презентации областных отделений Союза писателей Беларуси. 17 сентября – День народного единство. Именно этой дате посвящена экспозиция, в которой копылянам и гостям города предложат  выставки-презентации книг, СМИ 20-30-х годов прошлого века и раритетных вещей, посвященная Году народного единства в Республике Беларусь и Дню народного единства 17 сентября (авторский проект лауреата премии Президента Республики Беларусь “За духовное возрождение” Владимира Лиходедова). Татьяна БОХАН
На мероприятии выступил председатель Копыльской РОС ДОСААФ, член Совета РО ОО «Белорусский союз офицеров» Александр Касинский, который отметил вклад писателей Копыльщины в Победу над врагом – это Алексей Коршак, Алесь Адамович, а также писали о войне – Адам Русак, Анатолий Астрейко и др. В память о погибших была объявлена минута молчания, к подножию памятника возложены живые цветы. Митинг также прошел на аллее памяти. Там вспоминали воинов-интернационалистов – наших земляков, погибших на афганской земле. Борис ДЕНИСЮК, член ОО «Белорусский союз журналистов»
Упершыню ён выйшаў у свет у поўным колеры і надрукаваны ў РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. Гэты выпуск змяшчае мноства інфармацыі, якая будзе цікавай не толькі для гасцей свята, краязнаўцаў, але і для ўсіх жыхароў раёна. У нумары раскрыты некаторыя таямніцы гісторыі нашага горада, змешчаны сусветнавядомыя брэнды Капыльшчыны. Вы даведаецеся пра тое, як цімкавіцкія дзеці збіраюцца каля самавара Кузьмы Чорнага, а Паліна Бохан з СШ № 3 радуецца таму, што яе даследчая работа аб магчымым правядзенні Дня беларускага пісьменства нарэшце збылася. Журналісты раёнкі звярнуліся да творчасці былога капыляніна Мендэле Мойхер-Сфорыма, так званага дзядулі яўрэйскай літаратуры, беларускай і польскай паэтэсы Зоф’і Манькоўскай з вёскі Дарагавіца, даследчыка творчасці Буніна Аляксандра Бабарэкі з вёскі Слабада-Кучынкі. На паэтычнай старонцы – вершы членаў літаратурнага аб’яднання “Вясёлка” розных гадоў. Чым будуць частаваць гасцей “Лоцвінскія ўдалухі” і “Семяжовачка” – аб гэтым у спецпраекце “Смачна есці”. Для краязнаўцаў – крыжаванка “Капыльская радзімая зямля”. Газету можна купіць ў кіёску “Белсаюздруку”, магазінах райспажыўтаварыства, гасцініцы. Марыя ШЭІНА
Пра гісторыю зараджэння бібліятэчнай справы ў Капыльскім раёне архіўных матэрыялаў нямнога. Але ёсць успаміны старажылаў горада, вядомых беларускіх пісьменнікаў, нашых  землякоў, з расказаў якіх і пачынаецца аповед. Ідэі народніцтва Ідэі народніцтва ў Капыль завезлі беларус   Васіль Татарынчык  і   яўрэй  Леў  Клейнбарт  у  80-я  гады  XIX ст. Татарынчык набыў  народавольніцкія ідэі  дзесьці на поўдні,  але,   будучы чалавекам невысокай адукацыі, успрыняў іх поўнасцю сваім  сялянскім   розумам  і   да канца   жыцця   заставаўся   іх  гарачым прыхільнікам. Іншая справа   Клейнбарт, які   скончыў   Лейпцыгскі  ўніверсітэт, доўга  жыў  за   мяжой,   быў  знаёмы з  Лаўровым  і іншымі тэарэтыкамі народніцтва. 3 прыбыццём Клейнбарта ў Капыль тут  з'явіліся такія часопісы, як «Отечественные записки», «Дело», «Слово», «Устои», творы Някрасава, Шчадрына, Успенскага, Пісарава, Гётэ  і інш. Чыталі іх мясцовыя інтэлегенцыя,  рамеснікі і сяляне. У гісторыю XIX ст.  увайшло як стагоддзе войнаў, рэвалюцый і вызваленчага руху. Гэтыя  падзеі  не  абмінулі і Капыльшчыну. Прыкметнай   фігурай   тады   ў   Капылі   быў хатні настаўнік Шафрановіч,   які  вучыў капылян гаварыць смелыя словы, выношваць у  сабе «крамольныя»  думкі. «Кожны вечар,  –  піша    Цішка Гартны ў кнізе «Абеглы саманарыс майго жыцця. Аўтабіяграфія», – збіраліся ў  яго капыльскія сацыялісты  і  сацыялісткі,  ладзілі   гутаркі  і чытанні. I сяляне-абывацелі  перасцерагалі сваіх дзяцей, каб яны баяліся дзядзькі    Шафрановіча, але  гэта не пашкодзіла   мне  пераступіць   цераз   парог   яго   хаты. А як толькі пераступіў,  мяне,  як магнэсам, пацягнула туды. Бо Шафрановіч не толькі  з  цікавасці запрашаў да сябе людзей. Ён  быў уладальнікам усіх кніжных багаццяў мястэчка». [caption id="attachment_105389" align="aligncenter" width="840"] ▪ Ідзе будоўля новай бібліятэкі і інтэрната, 70-я гг. ХХ ст.[/caption] Рэвалюцыйны рух у мястэчку развіваецца. Паступова ад народніцтва капыляне пераходзяць да марксізму і хутка ствараюць сваю сацыял-дэмакратычную арганізацыю. На змену Васілю Татарынчыку прыходзяць Несцер Чарнушэвіч, Алесь Гурло, Хведар Чарнушэвіч, Навум Татарынчык, Зміцер Жылуновіч, Рыгор Чарнушэвіч і іншыя. Маладыя сацыял-дэмакраты з захапленнем чыталі рускую мастацкую і палітычную літаратуру. Гэтаму садзейнічала існаваўшая ў Капылі тайная бібліятэка сацыял-дэмакратаў, якая была размешчана ў хаце 19-гадовага сялянскага юнака Рыгора Чарнушэвіча. Акрамя іншых кніг у Капыль пачынаюць прывозіць першыя творы Пляханава і Леніна. Ішоў час, і ў пачатку 1919 года ў Беларусі ўстанаўліваецца савецкая ўлада. Наркампросам прымаецца рашэнне стварыць пры пазашкольным аддзеле секцыю для кіраўніцтва бібліятэчнай справай. 3'явіліся хаты-чытальні і на Капыльшчыне. Вечарамі ў іх станавілася мнагалюдна. Пісьменныя    чыталі,    а  тыя, хто  яшчэ  не  ўмеў чытаць, прыходзілі паслухаць. Як сведчаць пратаколы Цімкавіцкага валаснога рэўкома ад 16 студзеня 1919 года, у Маскву за набыццём літаратуры, зборнікаў дэкрэтаў, выпіскай газет быў камандзіраваны A.M. Даменя. Ён купіў літаратуры на 105 рублёў 32 капейкі. Таксама маецца «Спісак стацыянарных бібліятэк па даным перапісу за студзень–сакавік 1933 года», у якім пералічаны бібліятэкі, створаныя пры арганізацыях Капыльскага раёна. На той час яны працавалі пры Райкоме саюза Рабпрос, МК бальніцы і амбулаторыі, саўгасе «Доктаравічы». Да 1939 года ў раёне ўжо мелася 39 бібліятэк з кніжным фондам у 66 тысяч экзэмпляраў. Трывала ўвайшоў у быт перыядычны друк. У той час бібліятэкі працавалі ў вёсках Быстрыца, Семежава, Блеўчыцы, Цялядавічы. «Кніжны фронт» Але пачалася Вялікая Айчынная вайна, і бібліятэчная сетка была поўнасцю парушана, а фонды разграблены ці знішчаны. Гэта яскрава відно і на прыкладзе раённай бібліятэкі. 3 успамінаў старажылаў г. Капыля, якія запісала былая загадчыца раённай бібліятэкі Марыя Нагорная: «Капыльская раённая бібліятэка да вайны размяшчалася ў памяшканні раённага Дома культуры, які знаходзіўся на цэнтральнай плошчы горада. Кніжны фонд атрымала ў спадчыну ад розных бібліятэк, якія былі ў Капылі на грамадскіх пачатках яшчэ ў дарэвалюцыйны час. Напрыклад, да самай рэвалюцыі была багатая бібліятэка ў доме капыльскага жыхара М. Шмурока, які збіраў кнігі доўга і карпатліва. Загадваў бібліятэкай нейкі Барыс Эдэль. Капыль таго часу быў вельмі культурным мястэчкам, многія захапляліся чытаннем. Пасля рэвалюцыі многія людзі дарылі кнігі ці прадавалі за невялікія грошы раённай бібліятэцы. А ў час вайны, калі быў заняты Капыль, немцы палілі гэты вялікі скарб на кастрах каля рэчкі. Сам будынак дома культуры гітлераўцы спалілі пры адступленні. Сярод чытачоў бібліятэкі былі  знакамітыя людзі. Напрыклад, беларускі паэт Аляксей Коршак, пісьменнік і крытык Сцяпан Александровіч і інш.». Новыя гарызонты дзейнасці Для пасляваеннага развіцця бібліятэчнай справы характэрна адкрыццё хат-чытальняў. 3 архіваў вядома, што ў 1948–49 гадах у раёне працуюць Браткаўская, Быстрыцкая, Ванелевіцкая, Вялешынская, Ляшнянская, Крывасёлкаўская, Старыцкая, Цімкавіцкая, Пруская, В. Раёўская, Сл.-Кучынская, Ст.-Капыльская, Жыліхаўская і Пацейкаўская хаты-чытальні. Па ўспамінах старажылаў, пасля вайны Капыльская раённая бібліятэка размяшчалася ў памяшканні старой пажарнай, затым у будынку старой пошты, а ў сакавіку 1956 года, калі быў здадзены ў эксплуатацыю будынак раённага Дома культуры, заняла тры пакоі на другім паверсе, якія былі невялічкімі па плошчы. Кніжны фонд у чытальнай зале быў не  выдзелены з-за  адсутнасці  кніжных шафаў.   Захаваліся архіўныя звесткі аб тым, што ў 1947 г. раённай бібліятэкай загадвала Ляшчук Аляксандра. У 1949 г. на гэтай пасадзе працавала Літвінава Марыя, у 1952 г. – Самахвалава Ніна. Кніжны фонд бібліятэкі на пачатак 1958 года складаў 12 950 экз., кнігавыдача – 28 543 экз., чытачоў – 2114 чалавек. У 1959 годзе загадчыцай бібліятэкі прыйшла працаваць Нагорная Марыя Мікалаеўна, якая мела вышэйшую адукацыю, і да гэтага часу – пасаду метадыста Мінскай абласной бібліятэкі. У невялічкай чытальнай зале часта не хапала месцаў чытачам, мнагалюдна бывала і ў кніжным фондзе абанемента. Актыўна працавалі ад раённай бібліятэкі і пазастацыянарныя бібліятэкі, якія абслугоўвалі жыхароў вёсак. [caption id="attachment_105387" align="aligncenter" width="840"] ▪ Загадчыца бібліятэкі М.М. Нагорная (стаіць справа) з калегамі Н.С. Андрэйчанка, І.К. Чаркас і В.К. Мацуль,1960 г.[/caption] 3 цягам часу бібліятэчная справа на Капыльшчыне развівалася. У раёне стала традыцыяй праводзіць Дні бібліятэкара, якія з'яўляліся актыўнай формай вучобы кадраў. Бібліятэкі ўмацоўваліся, укамплектоўваліся новымі кадрамі. Трэба адзначыць, што ў пачатку 60-х гадоў на работу ў раённую бібліятэку прыйшла працаваць Ідаля Васілевіч (Чаркас), якая затым доўгі час узначальвала Капыльскую ЦБС. У пачатку 1977 года шляхам зліцця асабістых і публічных бібліятэк горада была створана Капыльская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. 7 мая 1980 года пастановай Савета Міністраў БССР бібліятэцы было прысвоена імя вядомага беларускага паэта Анатоля Астрэйкі. Паступова на змену прыходзіла другое пакаленне: у 1999 годзе сістэму ўзначаліла малады дырэктар Таццяна Пятроўна Серая. Дзень сённяшні Сёння раённая цэнтральная бібліятэка, якую ўзначальвае Алена Пілат, стала метадычным і арганізацыйным цэнтрам для публічных бібліятэк рэгіёну. Гэта шматфункцыянальная ўстанова культуры, інфармацыйны, сацыякультурны і асветніцкі цэнтр, які ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытам розных сацыяльных слаёў насельніцтва шырока і актыўна ўкараняе ў сваю дзейнасць новыя інфармацыйныя тэхналогіі. [caption id="attachment_105388" align="aligncenter" width="840"] ▪ Сучасны будынак раённай бібліятэкі і інтэрната, 2021 г.[/caption] Дарэчы, у бягучым годзе падарункам для капылян стане адкрыццё новага будынка дзіцячай бібліятэкі. Нельга не ўспомніць былых загадчыкаў дзіцячай бібліятэкі, якія на працягу доўгага прафесійнага жыцця штодзённа сагравалі душэўнай цеплынёй і ўсмешкай маленькіх чытачоў. Гэта – Марыя Астапенка, Аніфа Александровіч, Антаніна Шулешка, Марыя Нагорная, Мая Маскалькова, Ала Раеўская. Сёння дзіцячую бібліятэку ўзначальвае Валянціна Камінская. I ўжо маладому пакаленню бібліятэкараў пісаць далей гісторыю свайго жыцця, сваёй справы. Таццяна БОХАН
Нямала выпрабаванняў выпала на долю нашага земляка, літаратуразнаўцы і тэкстолага Аляксандра Кузьміча Бабарэкі, які скончыў факультэт мовы і літаратуры Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У.І. Леніна ў 1936 годзе.  Друкаваўся з 1952 года. Аўтар шматлікіх публікацый пісьмаў і дакументаў, пакладзеных у аснову яго кнігі «И.А. Бунин. Материалы для биографии с 1870 по 1917» (1967). Падрыхтаваў і пракаменціраваў выданне твораў Казьмы Пруткова, выдаў кнігу «Дороги и звоны: Воспоминания, письма» (1993). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалямі. Аляксандр Кузьміч Бабарэка нарадзіўся 17 верасня 1913 года ў вёсцы Слабада-Кучынка Капыльскага павета Мінскай губерні. У сям’і акрамя бацькі і маці было пяцёра братоў і сясцёр. З дзяцінства прыходзілася шмат працаваць. Гаротны хлопец рана засвоіў цяжкую сялянскую долю. Таму ён зразумеў адну важкую акалічнасць: каб чаго-небудзь дабіцца ў жыцці – трэба вучыцца. Самастойна навучыўся чытаць Біблію на царкоўнаславянскай мове. Старанна авалодваў ведамі ў вясковай пачатковай школе, а затым у Песачанскай сямігодцы. Адлегласць у 12 кіламетраў толькі ў адзін бок адольваў пешшу кожны дзень, і ніколі не спазніўся на заняткі – такая вялікая прага была да ведаў. Чытаў усё, што трапляла пад руку: газеты, часопісы, кнігі. Яго кумірамі сталі Пушкін, Лермантаў, Тургенеў. [caption id="attachment_105382" align="aligncenter" width="840"] ▪ Аляксандр Бабарэка (паміж бацькамі), брат Іван, маці Ганна Іванаўна, бацька Кузьма Дзмітрыевіч. Слабада-Кучынка, 1961 г.[/caption] У 1930 годзе, пасля заканчэння школы, Аляксандр адправіў  дакументы для паступлення ў Мінскі педагагічны тэхнікум імя У.І. Ігнатоўскага.  Яны не трапілі па адрасе.  Вясковы паштальён, камсамолец з «беднаты» і зайздроснік, з уласцівай нікчэмнасцю парваў і выкінуў іх, у тым ліку  пасведчанне аб адукацыі. Яшчэ і выхваляўся здзейсненым. Але ў тэхнікум Бабарэку ўсё ж прынялі з паўтарамесячным спазненнем – яму давялося шмат «пабегаць», каб аднавіць неабходныя дакументы. І ў гэтым праявіліся яго валявыя якасці ў час першых выпрабаванняў. Затым была вучоба на запаветным філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1936 годзе  Аляксандр атрымаў рэкамендацыю для паступлення ў аспірантуру, але зноў падвяла анкета: сялянскія карані і сваяцтва з Адамам Антонавічам Бабарэкам, які ў той час  стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Таму ўладкаваўся на працу настаўнікам. У час Вялікай Айчыннай вайны Бабарэка быў мабілізаваны для працы на завод тэлефонных правадоў, адкуль яго адправілі ў Гарахавецкі вучэбны артылерыйскі цэнтр пад Уладзімірам. Затым служба прадоўжылася на Далёкім Усходзе на граніцы з Маньчжурыяй. Гэта таксама было выбраваннем. Салдатам было не салодка, голадна і холадна. Праз некалькі месяцаў ад недаядання зарабіў дыстрафію і надоўга трапіў у шпіталь. Заканчэнне вайны сустрэў пад Благаве-шчанскам у артылерыйскім дывізіёне, які ахоўваў усходнія рубяжы дзяржавы. Вайна перакрэсліла былыя пе-рашкоды, і ў 1946 годзе Бабарэка паступіў у аспірантуру, але, каб не памерці з голаду, адначасова выкладаў рускую мову ў планава-эканамічным тэхнікуме. Тэму для дысертацыі яму  прапанавалі па ідэалагічным меркаванням – «Творчасць Максіма Горкага». Але для душы ён займаўся творчасцю Івана Тургенева і Казьмы Пруткова. Пасля  абароны  дысертацыі у 1950 го-дзе ўладкаваўся рэдактарам у дзяржаўнае літаратурнае выдавецтва (Гослитиздат). Больш ён ужо не галадаў. Заробак быў добры. Але спакойнае сытае жыццё яго не прываблівала. У творцы з’явіўся новы кумір – Іван Бунін. Праца па аднаўленні творчай спадчыны і самога імя вялікага рускага пісьменніка ў Савецкім Саюзе стала для навукоўца справай гонару і, мабыць, усяго жыцця.  Вучоны з галавой акунуўся ў архівы. У Арле выявіў невядомыя матэрыялы аб гімназічным жыцці пісьменніка, якія па сутнасці прадстаўлялі гатовы каментарый да рамана «Жыццё Арсеньева. Юнацтва».  Аб сваіх знаходках Бабарэка напісаў артыкул у навуковы часопіс «Известия Академии наук СССР. Отделение литературы и языка». Нечакана вядомы вучоны С. Макашын раскрытыкаваў артыкул радавога рэдактара, што той ні слова не напісаў «аб адносінах Буніна да рэвалюцыйных дэмакратаў». У выніку артыкул з’явіўся ў 1958 годзе не ў маскоўскім акадэмічным выданні, а ў абласной газеце «Арлоўская праўда». Прыкладна ў той час Бабарэка пачаў перапіску з удавой Буніна – Верай Мурамцавай і пісьменнікам Леанідам Зубавым, якія жылі ў эміграцыі. Ён зразумеў, што ёсць магчымасць перавезці ў Расію парыжскі архіў класіка рускай літаратуры – Вера Мікалаеўна дала згоду перадаць дакументы. Пытанне стаяла толькі за коштам. Увесну 1962 года  даследчык звярнуўся ў Саюз пісьменнікаў СССР з просьбай аб дапамозе: яму неабходна было атрымаць камандзіроўку ў Парыж. Пачаўся доўгі працэс перакананняў, узгадненняў, падрыхтоўкі і падпісання дакументаў. Бліжэй да восені знайшоўся «дабра-дзей», які заявіў, што архіў Буніна не мае каштоўнасці. Паездка адкладалася. Аднак пасля выхаду навуковых прац Аляксандра Кузьміча аб І.А. Буніну добрыя водгукі даследчыку даслалі савецкія пісьменнікі Карней Чукоўскі, Леанід Лявонаў, Канстанцін Сіманаў і іншыя. Ліст з прызнаннем велізарных заслуг літаратуразнаўцы даслаў з эміграцыі Андрэй Сядых. Літаратурны крытык Уладзімір Жданаў назваў кнігу Бабарэкі «энцыклапедыяй па Буніну». Павел Антакольскі адзначыў: «Гэтая праца – сапраўдны подзвіг. Тым больш, што ў вашай кнізе няма аўтара. Мабыць, вы свядома прыбралі сябе, ні разу не выступаеце ад свайго імя. За такім рашэннем адчуваецца і сціпласць, і вялікая вытрымка». Дзякуючы  публікацыям, Аляксандр Бабарэка быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў, стаў членам Саюза журналістаў СССР. У 1983 годзе выйшла новая кніга з дапаўненнямі да першага выдання. За некалькі дзясяткаў гадоў плённай працы была назапашана вялікая колькасць малавядомых, здавалася згубленых архіўных дакументаў аб жыцці і творчасці класіка рускай літаратуры. Гэты ўнікальны і максімальна падрабязны матэрыял знайшоў адлюстраванне ў галоўнай кнізе  даследчыка   «Бунин. Жизнеописание» – падрабязны жыццяпіс для папулярнай серыі «Жизнь замечательных  людей». Аднак аўтару не наканавана было ўбачыць сваю працу выдадзенай – Аляксандр Кузьміч Бабарэка памёр у 1999 годзе, а кніга пабачыла свет толькі ў 2004-м. Да канца свайго жыцця літара-туразнаўца ганарыўся роднай Капыльшчынай – краем паэтаў і пісьменнікаў. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Страница 1994 из 4899